24-25 красавіка ў Баранавічах адбудзецца другая ўсебеларуская сустрэча манаскай моладзі (прыблізна да 38 год), прысвечаная жыццю ў супольнасці. “Кляштары і манаскія дамы можна параўнаць з электрастанцыяй, якая звычайна не з’яўляецца месцам, куды б людзі прыходзілі масава. Але гэта менавіта адтуль прыходзіць энергія для асвятлення гарадоў і пасёлкаў. Кляштары і манаскія дамы генеруюць духоўнае святло свету”. бп. Анджэй Еж Праграма сустрэчы: ...
Читать далее »Архив меток: сустрэча
Сустрэчу для бедных з нагоды набліжэння святаў арганізавалі ў Гродне
5 красавіка ў доме сясцёр назарэтанак у Гродне з нагоды набліжэння святаў Уваскрасення Пана адбылася сустрэча для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Традыцыйную сустрэчу перад святамі арганізавалі манахіні з Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта разам з дабрачынным таварыствам «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Удзел у ёй прынялі больш за 80 чалавек. Велікодныя віншаванні выказаў прысутным біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх ...
Читать далее »Сустрэча на тэму «Вялікі пост» прайшла ў лідскім клубе «Актыўнае даўгалецце»
Тэматычная сустрэча «Вялікі пост» у межах гуртка «Польскі гутарковы клуб» адбылася 27 сакавіка ў супольнасці «Актыўнае даўгалецце», якая дзейнічае пры аддзеле дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання ў Лідзе. Спатканне правёў душпастыр шпітальнай капліцы ў Лідзе кс. Юрый Бяганскі. Падчас сустрэчы, у якой прыняло ўдзел каля 15 чалавек, разважалі над гісторыяй і традыцыямі Вялікага посту, пакаяннем, ...
Читать далее »У Баранавічах пройдзе семінар на тэму: “Фацімскае пасланне праз сто гадоў. Паміж гісторыяй і актуальнасцю.” (+ Праграма)
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах запрашае на семінар, які пройдзе 8 красавіка. Тэма сустрэчы: “Фацімскае пасланне праз сто гадоў. Паміж гісторыяй і актуальнасцю.” Мерапрыемства распачнецца ў 10 гадзін. Праграма: Фацімскае пасланне: Гістарычны кантэкст Геаграфічны кантэкст Фацімскія пастушкі Каляндар аб’яўлення Фаціма і рымскія Папы Прароцкая місія Фацімы: Вучэнне Касцёла аб аб’яўленнях Тэалагічны статус Фацімскіх аб’яўленняў Антрапалагічная структура прыватных аб’яўленняў ...
Читать далее »Сустрэча на духоўныя тэмы прайшла ў школе ў Мёрах
У кіраўніцтва СШ №3 імя Ягора Томкі ў г. Мёры склалася добрая традыцыя запрашаць святара на сустрэчу з вучнямі, іх бацькамі і калектывам. Чарговае спатканне адбылося з мясцовым пробашчам ксяндзом Кшыштафам Мянкінам напрыканцы студзеня. Вучні 8-11 класаў з нецярпеннем чакалі духоўную асобу ў актавай зале. Падрыхтавалі пытанні, якія іх найбольш хвалююць. Выступленне святар распачаў па-філасофску. Моладзь часта думае, што горы ...
Читать далее »Францішак прыняў экуменічную дэлегацыю з Германіі
Успамін юбілею Рэфармацыі “дае магчымасць здзейсніць чарговыя крокі наперад, гледзячы ў мінулае без злапамятнасці, але паводле Хрыста і ў еднасці з Ім, каб зноў прапанаваць людзям нашага часу радыкальную навіну Езуса, бязмежную міласэрнасць Бога: менавіта тое, што рэфарматары ў свой час жадалі стымуляваць”, лічыць папа Францішак. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 6 лютага дэлегацыю Евангелічнай Царквы Германіі. Яна ...
Читать далее »У Мінску адбудзецца сустрэча каталіцкага Душпастырства журналістаў
28 студзеня ў Мінску адбудзецца сустрэча ў межах каталіцкага Душпастырства журналістаў. Мерапрыемства прымеркаванае да дня ўспаміну святога Францішка Сальскага – апекуна журналістаў і пісьменнікаў. Сустрэча пройдзе ў парафіі Святой Тройцы і святога Роха на Залатой Горцы (станцыя метро Плошча Перамогі). Пачатак а 12:00. У межах яе плануецца абмеркаваць далейшую супрацу, адзначыць дзейнасць хрысціянскіх журналістаў і СМІ. Таксама ўдзельнікі сустрэчы змогуць ...
Читать далее »У Жупранах адбылася сустрэча аб пакліканні для дзяўчат
З 3 па 5 студзеня ў вёсцы Жупраны (Ашмянскі раён), пры парафіі “Св. Апосталаў Пятра і Паўла”, прайшла сустрэча аб пакліканні для дзяўчат, якую арганізавалі сёстры салезіянкі, паведамляе sdb.by Галоўнай была тэма «Сям’я — школа жыцця і любові». Таксама сабраныя разважалі над тым, як не стаць дзяўчыне маладой пенсіянеркай, як сям’я можа быць пляцоўкай для ўзрастання ў любові, і як ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з бяздомнымі
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 30 снежня сустрэўся з бяздомнымі жыхарамі Віцебска. Сустрэча адбылася з нагоды калядных і навагодніх святаў у цэнтры начнога знаходжання ў Віцебску. Іерарх павіншаваў прысутных са Святам Божага Нараджэння і пажадаў бласлаўлёнага новага году. Усе прысутныя бяздомныя атрымалі харчовыя падарункі, якія былі падрыхтаваныя каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй Віцебскай дыяцэзіі “Карытас”. На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар «Карытас» кс. Андрэй ...
Читать далее »Дзяржсакратар ЗША наведае Ватыкан
Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі наведае Ватыкан. Яго прыме на аўдыенцыі папа Францішак. “Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры 2-3 снежня будзе знаходзіцца ў Рыме і Ватыкане, з мэтай правядзення двухбаковых сустрэч і ўдзелу ў Рымскім міжземнаморскім дыялогу”, — паведаміў у Вашынгтоне прадстаўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства Джон Кірбі. Падчас сустрэчы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША абмяркуе непасрэдна ўкраінскае пытанне. Размова пойдзе, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!