Архив меток: сустрэча

Арцыбіскуп Кандрусевіч пра ватыканскі візіт Прэзідэнта

У тым, што візіт Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан і сустрэча з Папам Францішкам паспрыяе развіццю адносін паміж двума дзяржавамі, а таксама паміж краінай і Каталіцкім Касцёлам у Беларусі, упэўнены арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё нагадаў, што гэта другі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан. Першы, падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI, адбыўся ў 2009 г. Сённяшнія сустрэчы з ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў у Ватыкане Прэзідэнта Беларусі

21 мая 2016 г. раніцай Святы Айцец Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. Падчас сардэчных размоў было выказана задавальненне добрым станам двухбаковых адносін. Некаторыя пытанні, ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэне ў Ватыкане “Дзіцячы цягнік”

На чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах 28 мая 2016 г. прыбудзе спецыяльны цягнік: ён даставіць каля 400 дзяцей з італьянскага рэгіёну Калабрыя непасрэдна да Папы. Францішак сустрэне іх асабіста на станцыі, якая знаходзіцца за базылікай св. Пятра, паведаміла Італьянская чыгунка на сваім сайце. Гэта чацвёрты такога роду праект, калі “Дзіцячы цягнік” прывозіць падлеткаў з італьянскіх гарадоў на сустрэчу з Пантыфікам. ...

Читать далее »

Запрашаем на “Сустрэчы для закаханых”

Сардэчна запрашаюцца ўсе закаханыя пары 27-29 мая 2016 года ў парафіяльны цэнтр парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Дзевятоўцы (г. Гродна), дзе будуць праходзіць “Сустрэчы для закаханых”. “Сустрэчы для закаханых” — цудоўная магчымасць распазнаць сваё пакліканне, паглыбіць свае адносіны, а, магчыма, і прыняць рашэнне на будучыню. “Сустрэчы для закаханых” прызначаны як для заручаных, так і для пар, якія сустракаюцца без вызначанай даты ...

Читать далее »

У Мінску ў Чырвоным касцёле пройдзе сустрэча хрысціянскіх журналістаў

23 красавіка ў Мінску ў касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча журналістаў-хрысціян, журналістаў, якія пішуць на хрысціянскую тэматыку, ды ўсіх зацікаўленых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці. Пачатак сустрэчы а 10:00. Падчас сустрэчы з дакладам пра важнасць евангелізацыі праз СМІ і супрацоўніцтва вернікаў, Царквы і журналістаў выступіць прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько. Таксама ў межах ...

Читать далее »

Што думаюць чытачы «Каталіцкага Весніка» пра сустрэчу Папы і Патрыярха?

12 лютага 2016 года адбылася сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Якіх вынікаў чакаюць вернікі ад сустрэчы Папы і Патрыярха, чытайце ў гэтым нумары “Каталіцкага Весніка”. Дзмітрый Шаршунс: – На мой погляд, гэта сустрэча ўносіць гістарычны ўклад у далейшае развіццё адносін паміж Царквой і Касцёлам, паколькі хрысціяне павінны трымацца разам. Ёсць вельмі шмат пытанняў, якія ...

Читать далее »

У Пінску адбудзецца сустрэча семінарыстаў Беларусі з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці

16-17 красавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці навучэнцамі вышэйшых духоўных семінарый. Святкаванне пачнецца 16 красавіка ў 13.00. У 15.00 для ўсіх жадаючых адбудзецца адмысловая мультымедыйная прэзентацыя гісторыі і сучаснасці духоўных семінарый у Пінску і Гродне. Кульмінацыйным момантам першага дня святкавання стане ўрачыстая святая Імша з удзелам біскупаў, святароў ...

Читать далее »

Запіс тэлепраграмы «24 пытанні» з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Мітрапаліта Паўла

9 сакавіка ў эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь 24» гледачам прадставілі ўнікальны выпуск інфармацыйна-аналітычнага інтэрв’ю-праекта «24 пытанні»: упершыню ў адной студыі ў неафіцыйнай абстаноўцы сустрэліся кіраўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій краіны, каб пагаварыць пра тое, як разам абараніць і захаваць хрысціянскія каштоўнасці. Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і ...

Читать далее »

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пракаментаваў сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла

Дзякуем Богу Калі ў сталіцы Беларусі – Мінску – была глыбокая ноч, з геаграфічна далёкай, якая знаходзіцца на другім паўшар’і, але ў апошнія дні стала блізкай сталіцы Кубы – Гаваны – інфармацыйныя агенцтвы ўсяго свету паведамлялі аб узыходзе заранку новай эпохі ў каталіцка-праваслаўных адносінах, а таксама аб сумесных ініцыятывах, накіраваных на вырашэнне маральных і геапалітычных праблем сучаснасці. Усё гэта стала ...

Читать далее »