З 8 па 11 ліпеня ў Удзеле прайшлі рэкалекцыі для чальцоў Эўхарыстычнага руху маладых. Месцам іх правядзення стаў Дом Марыі, які быў урачыста адчынены 3 мая гэтага года. Рэкалекцыі для моладзі сталі першымі, якія адбыліся ў новапабудаванай «Сялібе Беззаганнай». Эўхарыстычны рух маладых (ЭРМ) — гэта касцёльны рух, што аб’ядноўвае дзяцей і моладзь, якія разам перажываюць Евангелле і разам з Езусам ...
Читать далее »Архив меток: Сяліба Беззаганнай
“Сяліба Беззаганнай” у Удзеле ўрачыста адчыніла свае дзверы
3 мая 2025 года для невялікай вёскі Удзела, што ў Глыбоцкім раёне, стала памятнай датай, якая будзе запісана ў гісторыі мясцовай парафіі, якой апякуюцца айцы францішкане. У гэты дзень была ўрачыста адчынена і асвечана “Сяліба Беззаганнай”. “Сяліба Беззаганнай”, якую яшчэ проста называюць Домам Марыі, — гэта месца духоўнага адпачынку і ўзросту, пакуль што моладзі, але ў будучым і кожнага жадаючага, ...
Читать далее »Мужчынскі дзень засяроджання прайшоў на будове Сялібы Беззаганнай у Удзеле
21 кастрычніка ў беларускім Непакалянаве, што на Глыбоччыне, адбылася сустрэча мужчын Глыбоцкай парафіі ў фармаце “працуем і молімся”. Удзельнікамі сталі чальцы мужчынскага ружанцовага кола святога Юзафа і святога айца Піа, і другога зусім нядаўна створанага кола з мужчын — святога Арханёла Міхала і святога Язафата Кунцэвіча, а таксама проста таты з глыбоцкіх сем’яў. Праграма першай паловы суботняга дня была вельмі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!