12 мая за гадзіну да пачатку святкавання ўрачыстасцяў 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме ў Шуміліна пешшу прыйшлі пілігрымкі з Віцебска і Полацка. Перад Санктуарыям пілігрымаў сустрэў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх шчыра прывітаў вернікаў, акрапіў іх святой вадой і запрасіў у святыню на малітву. Урачыстасці ў Шуміліне распачынаюцца а 18 гадзіне. Марына Сінкевіч
Читать далее »Архив меток: Шуміліна
Фотафакт. Віцебскія пілігрымы па дарозе ў Шуміліна
Сёння, 12 мая, а 6-й раніцы з касцёла Святой Барбары ў Віцебску распачалася пешая пілігрымка да Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліна, дзе ўвечары ўжо распачнуцца ўрачыстасці святкавання 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў. На добры шлях пілігрымаў блаславіў біскуп Алег Буткевіч і група з 10 вернікаў разам з а. Крыштафам Коц’янам OP і кл. Эдуардам Мажаевым вырушыла да Маці Божай. кл. Эдуард ...
Читать далее »13-15 мая Апостальскі нунцый Габар Пінтэр наведае Віцебскую дыяцэзію
Візіт распачнецца 13 мая ў Шуміліне, дзе будуць адзначаць 100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў. Там жа нунцый сустрэнецца са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі, якія зберуцца на супольную малітву. Затым дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага наведае Віцебск, дзе плануюцца сустрэчы з губернатарам, СМІ, арцыбіскупам Праваслаўнай Царквы Уладыкам Віцебскім і Аршанскім, супрацоўнікамі ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі і парафіянамі Катэдры Езуса Міласэрнага.
Читать далее »Адбудзецца пешая пілігрымка Віцебск-Шуміліна
У пятніцу, 12 мая вернікі Віцебска вырушаць у пешую пілігрымку ў Шуміліна, каб далучыцца да ўрачыстага святкавання 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай. Пачатак пілігрымкі: 12 мая ў 6 гадзін раніцы ад касцёла святой Барбары. Кантактны тэлефон: +37529 291 73 29 — а. Кшыштаф Коц’ян
Читать далее »100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай адзначаць у Шуміліне (+праграма)
Праграма адзначэння 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай у Шуміліне 12-13 мая 2017 года 18.00 – св. Імша для пілігрымаў з удзяленнем сакраманту бежмавання; 20.30 – “малітва з Папам” – трансляцыя з Фацімы; 21.00 – 22.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, І частка Святога Ружанца; 00.00 – святая Імша, ІІ частка Святога Ружанца, працэсія са светачамі; 03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці; ...
Читать далее »Малітву ў Дзень цвярозасці правядуць католікі і праваслаўныя ў Шуміліна
24 сакавіка ў Шумілінскім раёне пройдзе Дзень цвярозасці. У гэты дзень будуць ладзіцца малітоўныя акцыі «Пастаў свечку аб вылячэнні» (11.00 — у праваслаўным храме Афанасія Брэсцкага, 18.00 — у касцёле Маці Божай Фацімскай). Таксама адбудзецца забег «Мы — за цвярозы лад жыцця», у вёсках і райцэнтры будзе арганізавана работа аўтаклуба «П’янству — бой», акцыя «Пост цвярозасці» і спартыўныя мерапрыемствы для ...
Читать далее »У Шуміліне адзначылі 99-я ўгодкі заканчэння фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай (+відэа)
На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары, сёстры законныя, пілігрымы з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Глыбокага, іншых месцаў, а таксама вернікі з Шуміліна. У гэтыя дні вернікі адзначылі некалькі юбілеяў і гадавін: спаўняецца 420 гадоў з дня падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі, таксама ў гэтым годзе супольнасць айцоў-аблатаў адзначае 200-годдзе заснавання ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў дзіцячы летнік у Шуміліна
6-13 жніўня дзеці і моладзь з віцебскіх парафій Святога Антонія, Святога Духа і катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ўдзельнічалі ў “Канікулах з Богам”, якія праводзілі “Група Усход”, а таксама манахіні згаданых парафій Мажэна, Крысціяна і Серафіна. Галоўнай ідэяй сёлетніх канікулаў была праўда аб Божай Міласэрнасці і звязаных з ёю ўчынкаў у штодзённым жыцці. “Група Усход”, у якую ўваходзяць аніматары, праводзілі канікулы ...
Читать далее »Юбілейнае спатканне Легіёна Марыі прайшло ў Шуміліне
13 мая 2016 года шумілінская парафія Маці Божай Фацімскай і святога Язафата Кунцэвіча адзначыла парафіяльны фэст. Гэты дзень стаў вельмі значным: — 99 гадоў таму адбылася першае аб’яўленне Маці Божай тром пастушкам у партугальскай вёсцы Фаціма; — 16 гадоў таму іерарх Віцебскі біскуп Алег Буткевіч прыняў святарскае пасвячэнне; — 20–годдзе свайго існавання адзначыў Легіён Марыі Віцебскай курыі. Касцёл быў упрыгожаны мноствам кветак. ...
Читать далее »Сустрэча святароў і законных асобаў Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Шуміліна
Больш за сто святароў і манахінь Віцебскай дыяцэзіі з’ехалася ў Шуміліна 13 кастрычніка, у гадавіну ўтварэння дыяцэзіі. Сустрэча прайшла ў касцёле Маці Божай Фацімскай. Святую Імшу цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Падчас Імшы а. Станіслаў Памыкала SJ закрануў у казанні пытанне святарскага цэлібату. Ён падкрэсліў яго важнасць для святароў, спасылаючыся на фрагменты Святога Пісання. У сваёй прамове святар высока ўзнёс гэты ...
Читать далее »