Будучыня Касцёла ў тым, каб ісці насустрач іншым, бо немагчыма быць хрысціянамі, не ідучы да іх. Евангелле, гэта не “прадукт для асабістага дабрабыту” – яно тычыцца бліжнага, нагадаў кардынал Матэа Дзупі. Старшыня Канферэнцыі біскупаў Італіі прыняў удзел у Фестывалі камунікацыі, які прайшоў у Пінэрола ў паўночнаітальянскай вобласці П’емонт. Тэма форума: «Застанемся злучанымі», была натхнёная пасланнем Папы Францішка на 58-ы Сусветны ...
Читать далее »Архив меток: штучны інтэлект
Навуковец-езуіт: не трэба баяцца штучнага інтэлекту
Нават калі б аднойчы машыны дасягнулі пэўнай самасвядомасці, ці сапраўды была б прычына для страху? — такім пытаннем задаецца дырэктар Ватыканскай абсерваторыі, брат Гай Кансалманьё ў апошнім нумары езуіцкага часопіса La Civiltà Cattolica. Манах-езуіт тлумачыць, што замест таго, каб імітаваць чалавечы інтэлект, сістэмы штучнага інтэлекту выконваюць “аперацыі па маніпуляванні данымі”. Аднак гэтыя даныя “не з’яўляюцца ні інфармацыяй, ні ведамі, ні ...
Читать далее »Штучны інтэлект і мір — тэма Сусветнага дня міру-2024
8 жніўня 2023 года ў Ватыкане была апублікавана тэма 57-га Сусветнага дня міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2024 года. Штучны інтэлект і мір – так будзе гучаць тэма папскага паслання з нагоды гэтай урачыстасці. Выдатныя дасягненні ў галіне штучнага інтэлекту аказваюць усё больш глыбокі ўплыў на чалавечую дзейнасць, асабістае і грамадскае жыццё чалавека, палітыку і эканоміку, — гаворыцца ў ...
Читать далее »Кардынал дэ Мендонса пра штучны інтэлект у каталіцкіх ВНУ
Каталіцкія ўніверсітэты павінны творча падыходзіць да выкарыстання штучнага інтэлекту, памятаючы пры гэтым пра сваю этычную адказнасць, — лічыць прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. Кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса прыняў удзел у навуковай канферэнцыі, прысвечанай будучыні каталіцкіх універсітэтаў у эпоху штучнага інтэлекту, якая 13-14 ліпеня 2023 года праходзіла ў Каталіцкім універсітэце Найсвяцейшага Сэрца ў Мілане. На думку іерарха, каталіцкія ўніверсітэты ...
Читать далее »Святы Айцец: развіваць штучны інтэлект з павагай да годнасці чалавека
Папа Францішак заклікаў маліцца, каб штучны інтэлект развіваўся “з павагай да годнасці чалавека і сусвету”. Думкамі адносна тэхналагічнага прагрэсу Папа падзяліўся ў відэа, у якім абвясціў малітоўныя інтэнцыі на лістапад 2020 г. Відэаролік распаўсюдзіла Сусветная сетка малітвы з Папам. У сваім відэазвароце Пантыфік падкрэсліў, што “робататэхніка можа зрабіць лепшы свет магчымым, толькі калі будзе злучаны з прынцыпам усеагульнага дабра”, і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!