Архив меток: што паглядзець?

Фільм «На Заходнім фронце без пераменаў»

Калі гаворка заходзіць пра кіна- і тэлеадаптацыі літаратурнай класікі, кнігі можна ўмоўна падзяліць на дзве групы: экранізаваныя шматкроць і тыя, якіх экранізацыі быццам абыходзяць бокам. Пэўным здзіўленнем для мяне стала, што да апошніх можна аднесці і славуты раман Эрыха Марыі Рэмарка «На Заходнім фронце без пераменаў». Кніга пераносілася на экраны толькі двойчы, і навіна пра здымкі сучаснай нямецкай версіі не ...

Читать далее »

Анімацыйны фільм «Галаваломка 2»

Галоўным касавым хітом гэтага лета, а хіба што і ўсяго года, стаў анімацыйны фільм «Галаваломка 2». Чым не нагода прыгадаць першую частку, якая выйшла амаль дзесяць гадоў таму, і ацаніць нашумелую навінку… Райлі – адзінаццаць гадоў. Яна ходзіць у школу, сустракаецца з сяброўкамі, захапляецца хакеем і любіць пагарэзіць. Калі ж зазірнуць да яе ў галаву, то працэсам там кіруе пяць ...

Читать далее »

Фільм “Хаціка – найлепшы сябра”

Сярод шматлікіх кінастужак пра чалавека і жывёл асаблівае месца займае “Хаціка – найлепшы сябра”. Парадаксальна, але гэта фільм менавіта пра ўнікальнага сабаку, заснаваны на рэальнай гісторыі. Хаціка з’явіўся на свет у японскім мястэчку Акіта 10 лістапада 1923 года. Фермер вырашыў зрабіць прафесару Хідэсабура Уэна жэст ветлівасці. Ён падарыў сябру шчанюка вядомай пароды акіта-іну. Прафесар назваў сабаку Хаціка, што азначае “прыязнасць, ...

Читать далее »

Анімацыя «Наўсікая з Даліны вятроў»

Сёлета свой 40-гадовы юбілей спраўляе «Наўсікая з Даліны вятроў» – выдатная японская анімацыя пра постапакаліптычны свет і юную князёўну, якая імкнецца наладзіць кантакт між людзьмі і паўсталай супраць іх прыродай. Першы вялікі поспех Хаяо Міядзакі, бо гэты фільм стаў адпраўным пунктам для стварэння легендарнай студыі Ghibli, адказнай за цэлы шэраг анімацыйных шэдэўраў. З нагоды юбілею ў гэтым месяцы «Наўсікая» вяртаецца ...

Читать далее »

Фільм “Анатомія падзення”

У чаканні выхаду на экраны сёлетніх лаўрэатаў Канскага кінафестывалю прапаную звярнуць увагу на пераможцу мінулага году – судовую драму французскай рэжысёркі Жусцін Трые «Анатомія падзення». Паспяховая пісьменніца Сандра, яе муж Сэмюэль і іх адзінаццацігадовы сын Даніэль вядуць адасобленае жыццё ў французскіх Альпах. Аднойчы, вярнуўшыся з прагулкі, Даніэль знаходзіць свайго бацьку мёртвым. Па ўсім відаць, што мужчына выпаў з акна. Але ...

Читать далее »

Фільмы з Энтані Хопкінсам

Сэр Энтані Хопкінс – акцёр, які не патрабуе прадстаўлення. Адна з найярчэйшых кіназорак канца XX стагоддзя, у свае 86 ён працягвае здзіўляць цікавымі ролямі і выдатнай акцёрскай ігрой, якая можа ўпрыгожыць любы фільм. Толькі ў гэтым годзе на беларускія экраны выйшлі дзве новыя карціны з удзелам мэтра. Пра іх мы сёння і пагаворым. Фільм «Адно жыццё» заснаваны на рэальных падзеях ...

Читать далее »

Фільм “Мінулыя жыцці”

Тэма закаханасці сямейнага чалавека досыць папулярная ў мастацтве. Канфлікт такога кшталту звычайна вырашаецца двума спосабамі: праз бунт супраць маралі і ўстояў або праз трагедыю і адчай. У першым выпадку дзеля свайго новага яркага пачуцця герой ідзе на здраду, уцёкі ці развод, у другім – саступае нормам, але застаецца зламаным і няшчасным. Па сваёй сутнасці гэта канфлікт рамантыкі і рэальнасці, які ...

Читать далее »

Фільм «Легенда пра піяніста» («Legend of 1900»)

“Жыццё не заканчваецца, пакуль у чалавека ёсць цікавая гісторыя і той, каму можна яе распавесці”. З гэтага выслоўя пачынаецца кінастужка “Легенда пра піяніста”. І гісторыя, расказаная там, сапраўды цікавая. Падзеі адбываюцца на борце лайнера “Верджынія”, што курсуе з Еўропы ў Амерыку. У першы дзень новага 1900 года адзін з качагараў, Дэні, знаходзіць маленькае дзіцятка. Ніхто не ведае, дзе бацькі немаўляці, ...

Читать далее »

Некалькі думак пра фільм “Майстар і Маргарыта”

Славуты раман Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта» – гэта не толькі бясспрэчны літаратурны шэдэўр, але і твор вялікага ўплыву на светапогляд чытача. Ёсць шмат сведчанняў, як гэтая кніга станавілася першым крокам да хрысціянства, і наадварот – прыводзіла да рамантызацыі сатанізму. А яшчэ гэта адна з тых кніг, на якіх нібыта ляжыць праклён “неэкранізаванасці”. Кожная новая спроба дакладна перадаць тэкст на ...

Читать далее »

Фільм «Распраў крылы»

Думаю, шмат хто з нас у дзяцінстве чытаў неверагодную гісторыю пра Нільса і яго падарожжа з гусямі. Яе на пачатку ХХ стагоддзя прадставіла чытачам шведская пісьменніца Сельма Лагерлёф. Гэта, канешне, была фантастычная казка. Але гісторыя падарожжа чалавека з гусямі адбылася насамрэч. Яна здарылася ўжо ў 1995 годзе. Французскі арнітолаг Крысціян Мулек быў заклапочаны лёсам асаблівых птушак: карлікавых белалобых гусей. Гэта ...

Читать далее »