Архив меток: Шчучын

Літургічная служба алтара ў Шчучыне павялічылася на 8 новых міністрантаў

У нядзелю Божай Міласэрнасці ў парафіяльнай святыні ў Шчучыне адбылося прыняцце васьмі новых міністрантаў да Літургічнай службы алтара (ЛСА) «Calasanz». З верасня кандыдаты па-рознаму рыхтаваліся да гэтага ўрачыстага моманту. Гэта былі фармацыйныя спатканні, тэарэтычная і практычная падрыхтоўка, інтэграцыйныя паездкі з усёй групай ЛСА. Акрамя таго, за дзень да ўрачыстасцяў быў арганізаваны дзень засяроджання, падчас якога хлопцы прыдумалі 10 запаведзяў, каб ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылося спатканне для бацькоў міністрантаў і хору «Calasanz»

12 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшло чарговае фармацыйна-малітоўнае спатканне для бацькоў міністрантаў і хору «Calasanz». Галоўную канферэнцыю на тэму: «Бацькі – аўтарытэт для сваіх дзяцей» правяла спецыяльна запрошаная на гэту сустрэчу сястра Ірэны Барцэвіч FMA. Яна дапамагла ўсім задумацца над тым, ці я добра ведаю сваю дачку, свайго сына? Якія станоўчыя рысы маюць мае дзеці? Ці мы ...

Читать далее »

Сястра Ірэна Барцэвіч FMA правяла сустрэчу для дзяўчат у Шчучыне

12-13 сакавіка сястра салезіянка Ірэна Барцэвіч FMA правяла спатканне для дзяўчын са шчучынскай парафіі. Міні-рэкалекцыі былі прысвечаны Панне Марыі і Яе прыкладу наследвання Хрыста. Падчас кароткіх канферэнцый дзяўчыны мелі магчымасць пад кіраўніцтвам сястры самі разважаць над тэкстамі Святого Пісання, пазнаць асобу Маці Езуса і знайсці ў Ей рысы, якіх можна прытрымлівацца, каб быць добрай дзяўчынай. У праграме знайшлося крыху часу ...

Читать далее »

У мінулыя выхадныя міністранты і моладзевы хор са Шчучына зладзілі інтэграцыйныя выезды

7 сакавіка Літургічная служба алтара са Шчучына спаткалася з міністрантамі з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Галоўным пунктам праграмы стала супольная св. Імша, якую ўзначаліў айцец-рэдэмптарыст Эдвард Пяцельчыц, які займаецца душпастырствам міністрантаў у сваей парафіі. Пасля агульнага адпачынку ўсе ўдзельнікі адправіліся на каток. 8 сакавіка, у дзень малітвы за ўсіх жанчын, адбыўся супольны выезд для шчучынскіх дзяўчат з моладзевага хору Calasanz. ...

Читать далее »

Таты і мужчыны шчучынскай парафіі правялі Крыжовы шлях

4 сакавіка ў Шчучыне адбылося чарговае набажэнства Крыжовага шляху з удзелам дзяцей і моладзі, а таксама іх бацькоў. На гэты раз набажэнства падрыхтавалі і правялі таты і мужчыны шчучынскай парафіі. Мужчыны ад імя ўсіх мужоў і татаў маліліся за свае сем’і: жонак і дзяцей. Прасілі аб узаемнай павазе, узмацненні ў веры і міласці ў сваім сямейным асяроддзі. Пасля кожнай стацыі ...

Читать далее »

Дзень спорту прайшоў у Шчучыне

20 лютага ў кляштары айцоў піяраў быў арганізаваны дзень спорту для Літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz». Распачалося ўсё з конкурсу ведаў аб святых апекунах міністрантаў і хору, а таксама біяграфіі Папы Францішка. Конкурс прадугледжваў і веды аб учынках міласэрнасці для душы і цела. Добраахвотнікі змаглі таксама паўдзельнічаць у мастацкім конкурсе, тэма якога была звязана з Годам Міласэрнасці. Пасля інтэлектуальных ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылося спатканне моладзі з сястрой піяркай

19 лютага ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася сустрэча парафіяльнай моладзі са спецыяльным госцем – сястрой піяркай Марынай, якая таксама родам са Шчучына. Некаторыя з удзельнікаў сустрэчы не падазравалі, што акрамя айцоў піяраў у Касцёле існуюць таксама манахіні падобнай супольнасці, якія бачаць прыклад наследавання Хрыста ў заснавальніку супольнасці піяраў святым Юзафе Каласансе. У сваю чаргу заснавальніцай Інстытуту Дачок Марыі ...

Читать далее »

Аплаткавыя сустрэчы малітоўнай групы «Маргарыткі» і душпастырства настаўнікаў прайшлі ў Шчучыне

У Шчучыне 13 студзеня прайшла аплаткавая сустрэча малітоўнай групы «Маргарыткі», удзельнікі якой кожны дзень моляцца ў інтэнцыі святароў. А 17 студзеня разам сабраліся настаўнікі і выхавацелі, якія належаць да мясцовага душпастырства настаўнікаў. Дзвюма групамі займаецца пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, які клапоціцца аб іх рэгулярных і сістэматычных сустрэчах. Кожная сустрэча пачыналася малітвай і дзяленнем аплаткай. Працягам былі традыцыйныя спевы ...

Читать далее »

Сястра Паўла Волчак адзначыла 25-годдзе манаскага жыцця ў Шчучыне

17 студзеня ў Шчучыне адбылася юбілейная ўрачыстасць 25-годдзя манаскага жыцця сястры Паўлы Волчак. Святую Імшу ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч, які служыць у Глыбокім. Сама сястра паходзіць са Шчучына, а цяпер працуе ў Аўстраліі. У часе Імшы сястра Паўла дала сведчанне свайго манаскага жыцця і распавяла, як выглядала яе ўласная дарога да Бога. Таксама законніца звярнулася да моладзі, прысутнай на  Імшы, ...

Читать далее »

Святары Шчучынскага дэканату сустрэліся ў Шчучыне

7 студзеня 2016 года адбылося чарговае спатканне святароў Шчучынскага дэканату ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне. Ужо добрай традыцыяй стала частыя і сумесныя пасяджэнні святароў, якія хочуць не толькі запланаваць важныя падзеі, якія будуць адбывацца ў парафіях дэканату, што таксама важна, але, перш за ўсё, яны з’яўляюцца добрай магчымасцю для інтэграцыі, а таксама каб разгледзець розныя агульныя цікавыя тэмы і ...

Читать далее »