Архив меток: Шчучын

Апостальскі нунцый наведаў Шчучын ва ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса

15 кастрычніка Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначае ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса, Панны і Доктара Касцёла. У гэты дзень асаблівым чынам адзначалі яе ўспамін у Шчучыне, дзе св. Тэрэза з’яўляецца апякункай тутэйшай парафіі, у якой служаць айцы-піяры. Да галоўных урачыстасцей, звязаных з 500-годдзем з дня нараджэння св. Тэрэзы з Авілю, супольнасць вернікаў на працягу 40-гадзіннага набажэнства падрыхтоўваў кармеліт а. ...

Читать далее »

Айцы піяры запрашаюць юнакоў на Дні духоўных сустрэч у Шчучын

23-25 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбудуцца Дні духоўных сустрэч юнакоў. Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца юнакі ва ўзросце ад 15 гадоў,студэнты, якія хочуць прысвяціць пэўны час для сустрэчы з Езусам. Тэма малітоўных сустрэч будзе звязана з Божым Словам. На такія пытанні: як чытаць Божае Слова, як прымаць і пасапраўднаму зразумець Яго, а перадусім як жыць гэтым Словам ...

Читать далее »

Міністранты са Шчучына наведалі памежную заставу

Пару дзён таму Літургічная служба Алтара са Шчучына на пачатак новага навучальнага года здзейсніла першую інтэграцыйную паездку. На гэты раз, галоўнай мэтай паездкі была мяжа нашай краіны, а менавіта памежная застава ім. А.М.Сівачова. Падчас візіту міністранты мелі магчымасць пачуць гісторыю гораду, убачыць умовы, у якіх жывуць салдаты, а таксама пачуць пра тое, як трэніруюць жывёл-гадаванцаў заставы для затрымання людзей, якія хочуць ...

Читать далее »

Парафіяне са Шчучына развіталіся з айцом Аляксандрам Махначом SP

Вельмі цёпла і сардэчна дзякавалі парафіяне са Шчучына айцу Аляксандру Махначу SP за дзевяць год святарскага служэння. З верасня гэтага года айцец Аляксандар будзе служыць у піярскай парафіі ў Лідзе. За дзевяць год у Шчучыне а. Аляксандар быў адказны за пастырскаю апеку дзяцей. Сваё служэнне выконваў не толькі рыхтуючы дзяцей да Першай Камуніі, але клапаціўся таксама аб адпраўленні і ўпрыгожванні ...

Читать далее »

Айцы піяры правялі рэкалекцыі паклікання для юнакоў

Як і кожны год, 25 жніўня, айцы піяры ўспамінаюць, магчыма, мала вядомага ў Беларусі святога, але таго, хто ў гісторыі паўсюднага Касцёла адыграў немалую ролю і пакінуў пэўны след, асабліва ў навучанні і выхаванні бедных дзяцей і моладзі. Святы Юзаф Каласанс – заснавальнік ордэна піяраў, якія таксама працуюць у нашай краіне, а дакладней у Шчучыне, Лідзе і Чаусах. У сувязі ...

Читать далее »

«Канікулы з Богам» прайшлі ў Шчучыне

Кожнае лета найбольш чаканым момантам для дзяцей і моладзі са шчучынскай парафіі з’яўляюцца «Канікулы з Богам», падрыхтаваныя айцамі піярамі. Штогадовае спатканне самых малодшых парафіян з супольнай малітвай, песнямі, гульнямі і інтэграцыйнымі танцамі яднае каля паўтысячы асоб. Сёлетнія “Канікулы з Богам” прайшлі з 16 па 23 жніўня. Яны былі прысвечаны апякунцы парафіі, св. Тэрэзе з Авілі, з нагоды 500-годдзя з дня ...

Читать далее »

Летнія вакацыі перажыла шчучынская моладзь

Лета – гэта час натхнення сонейкам, блакітным небам, неверагоднымі беларускімі краявідамі і канешне цудамі Бога.  Адпачынак з нашым Нябесным Айцом — вось, што выбірае шчучынская молодзь на працягу ўжо 10 гадоў. Летнія выяздныя вакацыі перажыла  моладзь парафіі Св. Тэрэзы Авільскай горада Шчучын.  10 дзён адарванасці ад паўсядзённых клопатаў гораду і знаёмства з вясковым наваколлем, духоўнага напаўнення і актыўнага адпачынку, сур’ёзных ...

Читать далее »

Дзень дзіцяці прайшоў у Шчучыне

У парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей адбыўся Дзень дзіцяці. Свята ўжо трэці раз праходзіць у гэтай парафіі. Па традыцыі свята распачалося малітвай перад фігурай Найсвяцейшай Панны Марыі. Далей дзяцей чакалі разнастайныя забавы, конкурсы і гульні, якія падрыхтавала старэйшая моладзь. Вялікай папулярнасцю ў парафіі карыстаюцца інтэграцыйныя танцы, якія таксама былі ў праграме. У гэтым годзе ...

Читать далее »

Заканчэнне катэхетычнага года адзначылі ў Шчучыне

Мінулы тыдзень стаў падсумаваннем катэхетычных заняткаў у Шчучыне. Для некаторых, гэта былі апошнія ўрокі, а некаторыя толькі пачынаюць свае пазнавальныя прыгоды пра Езуса Хрыста. У сераду, 27 мая, падводзілі вынікі заняткаў у некаторых шчучынскіх дзіцячых садках, дзе ўжо на працягу трох гадоў выкладае а. Аляксандр Махнач SP. З кожным новым навучальным годам заўсёды ёсць новы дзіцячы сад. У той жа ...

Читать далее »

Падсумаванне катэхетычных заняткаў сярод міністрантаў і моладзевага хору «Calasanz» прайшло ў Шчучыне

22-23 мая ў парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбылося падсумаванне чарговага навучальнага і катэхетычнага года перад канікуламі. 22 мая прайшлі выбары на найлепшага міністранта і найлепшую харыстку парафіі. Моладзь, назіраючы адзін за адным праз увесь мінулы час, магла ацаніць і выбраць таго, у кім бачыць прыклад для наследавання, і надаць яму тытул міністранта або харысткі года. Чарговай часткай ...

Читать далее »