Архив меток: сайт

У інтэрнэце з’явіўся сайт, прысвечаны святому Юзафу

У інтэрнэце з’явіўся новы сайт, прысвечаны святому Юзафу. На сайце swjozefmodlitwy.pl чытачы знойдуць перадусім малітвы да святога Юзафа, а таксама песні і артыкулы пра апекуна Святой Сям’і. На вэб-сайце таксама ёсць падкаст «Мужчынскі пункт гледжання» са святым Юзафам на заднім плане. Новы інтэрнэт-партал, прысвечаны святому Юзафу, быў створаны для таго, каб яшчэ больш наблізіць сучасных людзей да постаці гэтага ўнікальнага ...

Читать далее »

У інтэрнэт-прасторы з’явіўся сайт парафіі ў Лепелі

З чэрвеня ў сеціве даступная новаствораная старонка парафіі святога Казіміра ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія). Праект рэалізуе ініцыятыўная група вернікаў на чале з пробашчам лепельскай парафіі ксяндзом Уладзімірам Заянчкоўскім. На галоўнай старонцы перадусім можна знайсці расклад святых Імшаў у лепельскай святыні на бягучы тыдзень, парафіяльныя аб’явы, невялікі відэакліп са святой Імшы ў Лепелі з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, а таксама некалькі фотагалерэй. ...

Читать далее »

Створаны сайт, прысвечаны жыццю і дзейнасці Бэнэдыкта XVI

Вынікам супрацоўніцтва Нямецкага фонду каталіцкай журналістыкі Tagespost і Інстытута Папы Бэнэдыкта XVI стала стварэнне сайта BenedictusXVI.com на нямецкай і англійскай мовах. Праект павінен дапамагчы аднаўленню Касцёла, паглыбленню асабістых адносін людзей з Хрыстом, паспрыяць таму, каб прыгажосць веры і розуму стала адказам Касцёла на выклікі рэлятывізму і суб’ектывізму. Аўтары ініцыятывы таксама спадзяюцца, што яна будзе процідзейнічаць “аднабаковым адносінам, распаўсюджаным стэрэатыпам і ...

Читать далее »

Полацкая парафія стварыла свой сайт

1 верасня 2021 года распачаў працу сайт парафіі Святога Андрэя Баболі ў Полацку — babola.by. На старонцы можна знайсці актуальныя навіны пра жыццё і дзейнасць парафіі, расклады святых Імшаў, заняткаў катэхезы і розных сустрэч, а таксама даведацца неабходную інфармацыю і практычныя парады для парафіян адносна сакрамантаў і інтэнцый. Ёсць магчымасць пазнаць гісторыю Полацкай парафіі і іх святога апекуна.

Читать далее »

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі стварыла свой сайт

«Інтэрнэт ёсць дар Божы. Ён дае нам сапраўды бязмежныя магчымасці для чалавечага яднання і праявы салідарнасці», – гаворыцца ў тэксце паслання Папы Францішка да паствы з нагоды 50-га Сусветнага дня сацыяльных камунікацый. Дарагая моладзь! У Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі з’явілася свая інтэрнэт-старонка ddm-vicebsk.by, дзе змешчана ўся інфармацыя пра дзейнасць ДДМ. Тут вы знойдзеце шмат цікавага, а менавіта: наша праца для моладзі, ...

Читать далее »

Сайту браслаўскай парафіі 10 гадоў. Віншуем!

19 чэрвеня 2009 года быў зарэгістраваны дамен “waladarka.by”, а таму гэты дзень можна лічыць Днём нараджэння сайта браслаўскай парафіі. Інтэрнэт-сайт быў створаны да падзеі каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў папскімі каронамі.  За гэтыя гады змяніўся дызайн сайта, але не змянілася яго сутнасць і прызначэнне: распавядаць пра жыццё парафіі, змяшчаць інфармацыю пра гісторыю і сучаснасць браслаўскага санктуарыя і супольнасці ксяндзоў ...

Читать далее »

«Запрашаем у Будслаў». Запрацаваў новы сайт Нацыянальнага санктуарыя

Ужо менш за месяц застаецца да пачатку сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай, і акурат цяпер запрацаваў абноўлены інтэрнэт-сайт Нацыянальнага санктуарыя Budslau.by. Вельмі актуальна! Падрыхтаваны намаганнямі новага будслаўскага пробашча кс. Дзмітрыя Дубовіка (для якога, дарэчы, сёлетні фэст будзе першым у такой адказнай якасці) і рэалізаваны дзякуючы вялізнаму творчаму IT-патэнцыялу вікарыя парафіі кс. Аўгуста Калясінскага, абноўлены сайт падае ўсю актуальную ...

Читать далее »

Пра час св. Імшы ў парафіях Мінска цяпер можна даведацца анлайн

Каманда маладых католікаў запусцілі інтэрнэт-сервіс Imsha.by, які дае актуальную інфармацыю пра расклад святых Імшаў у парафіях Мінска, паведамляе Catholic.by. Як пішуць стваральнікі гэтага інфармацыйнага сайта, ім неаднаразова даводзілася сутыкацца з цяжкасцямі пры спробе даведацца, дзе і калі можна трапіць на св. Імшу ў сталіцы: «Гэта не так проста — інфармацыя, схаваная ў глыбіні інтэрнэт-старонак і ў суполках сацсетак, часам была ...

Читать далее »

Пачала дзейнічаць інтэрнэт-старонка пра місіянераў-аблатаў

Сайт www.oblate.by распрацаваны айцом Анджэем Юхневічам ОМІ, які прыналежыць да Кангрэгацыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, пры супрацоўніцтве клерыка Яўгена Шымановіча. Старонка пра Кангрэгацыю паўстала з мэтай пашырыць веды пра супольнасць Місіянераў Аблатаў і азнаёміць беларускамоўную прастору інтэрнэта з іх дзейнасццю на свеце і паслугамі прыманымі ў Беларусі. На сайце можна знайсці інфармацыю пра паходжэнне, назву і сферы дзейнасці Кангрэгацыі, убачыць паўсюднасць ...

Читать далее »

Сайт «Прастора малітвы»: магчымасць штодзённай малітвы анлайн

Штодзённая малітва – не такая простая справа, калі яна сапраўды штодзённая, а не ад часу да часу ды пад настрой. Духоўнае жыццё чалавека патрабуе пастаяннай клапатлівай увагі, прычым у найбольшай меры – увагі ўласнай. Гэта не справа аднаго толькі жадання ці моцнай пастановы. На практыцы чалавек сутыкаецца з вельмі звычайнымі пытаннямі: калі, дзе, колькі часу і як я буду маліцца. ...

Читать далее »