Архив меток: рэкорд

Парыж: рэкордная колькасць вернікаў наведала капліцу цудадзейнага медаліка

Французы зноў адкрываюць для сябе значэнне цудадзейнага медаліка. У мінулым годзе была зафіксавана рэкордная колькасць вернікаў, якія наведалі капліцу на вуліцы Дзю Бак у Парыжы, дзе ў 1830 годзе святой Кацярыне Лабурэ з’явілася Найсвяцейшая Панна Марыя. Усяго ў 2025 годзе там маліліся амаль 3 мільёны чалавек. Гэта зрабіла гэтую сціплую капліцу адным з самых наведвальных месцаў у французскай сталіцы. Сціплая ...

Читать далее »

Шлях святога Якуба: новы рэкорд і паўмільёна пілігрымаў

Шлях святога Якуба пераадолеў гістарычную адзнаку: у 2025 годзе ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ўпершыню прыбыло больш за паўмільёна зарэгістраваных пілігрымаў. Паводле звестак пілігрымскага бюро ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, мінулы год стаў сапраўды знакавым: дыпломы аб праходжанні шляху атрымалі 530 987 чалавек. Цікава, што сярод падарожнікаў пераважаюць жанчыны, якія складаюць 53,4 працэнта ад агульнай колькасці. Нават у апошні дзень года, нягледзячы на зімовае надвор’е, да ...

Читать далее »

Міністрант з Чэхіі трапіў у нацыянальную кнігу рэкордаў

Малы мінстрант з горада Роўдніцэ ў дыяцэзіі Градзец-Кралавэ ў Чэхіі трапіў у чэшскую кнігу рэкордаў. Дзесяцігадовы Патрык Мюллер устанавіў рэкорд, бо выконваў літургічную службу ў 125-і розных касцёлах у сваёй краіне і за мяжой. Як паведаміў каталіцкі інфармацыйны партал Сírkev.cz, акрамя шматлікіх касцёлаў і месцаў пілігрымак у Чэхіі хлопец як міністрант удзельнічаў у цэлебрацыях ва ўсіх папскіх базыліках Рыма, а ...

Читать далее »

У Філадэльфіі і Портсмуце назіраецца рэкордная колькасць семінарыстаў

У духоўных семінарыях завяршаецца рэгістрацыя на першы курс навучання. Касцёл на Захадзе ўжо даўно перажывае сур’ёзны крызіс пакліканняў, аднак, ёсць магчымасць назіраць станоўчыя вынікі, паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага Радыё. А менавіта англійская дыяцэзія Портсмут у гэтым годзе можа ганарыцца рэкордным лікам семінарыстаў. У цэлым яна іх мае аж 14. Значна лепш выглядае сітуацыя і па той бок акіяна. Семінарыя ў ...

Читать далее »

Гістарычны рэкорд: Імшу з Папам Францішкам на Філіпінах наведалі больш за 6 млн. чалавек

Больш за 6 мільёнаў чалавек прынялі ўдзел у заключнай Святой Імшы сёмай апостальскай паездкі Папы Францішка ў Маніле, сталіцы Філіпін. Пантыфік быў уражаны колькасцю людзей, якія прыйшлі на плошчу, нягледзячы на дождж. Многія вернікі правялі ноч, дабіраючыся да парку, дзе выступаў Папа. Дарэчы, раней сусветны рэкорд наведвання Імшы быў зафіксаваны ў 1995 годзе, калі на выступ цяпер святога Яна Паўла ...

Читать далее »

У Ізраілі стварылі самую мініяцюрную Біблію ў свеце

Сjerusalemnanobible.com

Распрацоўка ўжо прэтэндуе на запіс у Кнігу рэкордаў Гінеса. Ізраільская кампанія Jerusalem nano Bible стварыла мікраскапічны Новы Запавет. Нана-Біблія ўяўляе сабой маленечкі квадратны чып, бок якога не перавышае 4,8 міліметра. Чып ўтрымлівае 27 кніг Новага Запавету. Мікрасхема Бібліі выраблена з крамянёвай пласціны. Царкоўнае апавяданне напісана на грэцкай мове, памер літар у ім складае 0,18 мікрон (0,00018 міліметраў). Навукоўцы ўжо правялі ...

Читать далее »