З 10 па 14 жніўня ў Оршы пройдуць рэкалекцыі «Бэтанія». Гэта спроба спалучыць адпачынак з сустрэчай з Богам. Кожнаму дню будзе спадарожнічаць адна тэма, якая будзе раскрывацца перад удзельнікамі ў канферэнцыі, самастойнай працы, абмеркаванні ў групе і ў разважанні над Божым Словам. Падчас рэкалекцый будзе магчымасць адпачыць, пазнаёміцца з новымі людьмі, паразмаўляць са святаром ці скарыстацца з сакраманту споведзі. Бэтанія ...
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
Для моладзі з Навагрудка зладзілі выяздныя рэкалекцыі
З 23 па 26 чэрвеня для моладзі парафіі Святога Міхала Арханёла ладзіліся выяздныя рэкалекцыі, якія прайшлі ў в. Уселюб у парафіяльным доме і касцёле. Каля 20-ці чалавек на працягу чатырох дзён разважалі над Божым Словам. У першы дзень, тэмай якога было разважанне над словам “Бачыць” моладзь вучылася адкрываць Божы вобраз у кожным чалавеку, хараство навакольнага стварэння і тое, што бліжняга ...
Читать далее »Мужчын запрашаюць на рэкалекцыі на байдарках
З 30 чэрвеня па 3 ліпеня будзе праходзіць мужчынскае паломніцтва ў форме 4-хдзённага сплаву на байдарках. У ходзе рэкалекцый будуць разважанні над Словам Божым і духоўныя заняткі на тэму «Малітва ў жыцці мужчын», якія будзе праводзіць душпастыр сем’яў Віцебскай дыяцэзіі а. Віталь Сапега OP. Мужчынская пілігрымка на байдарках — гэта час духоўных і фізічных намаганняў, разважанняў і пераадолення, добрая магчымасць пабыць ...
Читать далее »Рэкалекцыі для сужэнстваў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі
3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся два гады таму і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця. Пачатак рэкалекцый у 10.00, заканчэнне — ў 20.30. З сабой неабходна мець цёплае адзенне і ежу. Кава і гарбата будуць арганізаваны пры парафіі. ...
Читать далее »Курс «Давід»: на тэму духоўнай барацьбы будуць разважаць у Оршы
З 7 па 9 мая ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс «Давід» на тэму духоўнай барацьбы. Тэма духоўнай барацьбы датычыць кожнага веруючага. Барацьба з ворагам Божага Валадарства — гэта не толькі тэма барацьбы з магіяй. Гэта таксама тэма барацьбы са спакусамі, з падманамі злога, парадак у эмацыйнай сферы, практыкаванне аскезы і т.д. Гэта барацьба, насамрэч, ахоплівае нашмат больш пытанняў чым нам ...
Читать далее »Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае на рэкалекцыі
Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае на рэкалекцыі па аднаўленню і паглыбленню сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 12-14 мая 2017 года і будзе праходзіць у Цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён). Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. Сужэнскія сустрэчы ...
Читать далее »У Гродне прайшлі рэкалекцыі для моладзі
30 сакавіка – 1 красавіка ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для моладзі, якія па традыцыі арганізавала Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі „OPEN”. У гэтым годзе рэкалекцыі правёў кс. Міхаіл Васількевіч, пробашч парафіі ў Ізабэліне. Касцёл быў поўны моладзі. На рэкалекцыях сабраліся як самыя першыя члены душпастырства „OPEN”, якія ўжо даўно маюць сем’і і ...
Читать далее »“Спатканне ля студні”: рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Браславе
З 27 па 29 сакавіка ў кляштары сясцёр Эўхарыстак у Браславе праходзілі рэкалекцыі для дзяўчат, на якіх прысутнічалі ўдзельніцы з Браслава, Полацка, Астраўца, Слабодкі, Мінска. Асноўная ўвага была накіравана на ўрывак з Евангелля паводле Яна аб сустрэчы Езуса з самаранкай. Мэта правядзення – паглыбіць адносіны з Жывым Богам, а таксама зазірнуць ва ўласнае сэрца, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. Асаблівым ...
Читать далее »Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў смаргонскай парафіі
Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі 23-25 сакавіка ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла. На працягу трох дзён сваім сведчаннем веры з парафіянамі дзяліўся кс. Юрый Марціновіч, які з’яўляецца адказным за сродкі масавай інфармацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі. У межах рэкалекцый для моладзі, дзяцей і маладых сем’яў парафіі праводзіліся асобныя сустрэчы з ксяндзом-рэкалекцыяністам. Рыхтуючыся да свята Уваскрасення Пана, шмат вернікаў удзельнічала ў споведзі, аддаючы ...
Читать далее »“Адкрыйце Біблію!”: велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў Глыбокім
З 24 па 26 сакавіка ў глыбоцкай парафіі Святой Тройцы адбыліся велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў а. Андрэй Сідаровіч, марыянін з Росіцы. Рэкалекцыі – гэта асаблівы час для навяртання і пакаяння, час падрыхтоўкі да свята Уваскрасення Пана. У першы дзень а. Андрэй звярнуў увагу вернікаў на патрэбу слухання Божага слова. Вельмі часта мы ўзносім свае просьбы і малітвы, шмат кажам Богу, ...
Читать далее »