Архив меток: прэзентацыя

У Глыбокім адбудзецца сустрэча катэхетаў

У панядзелак, 28 мая ў Глыбокім пройдзе сустрэча катэхетаў, падчас якой будуць прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакрамэнту пакаяння і Эўхарыстыі. На сустрэчу запрашаюцца катэхеты і ўсе зацікаўленыя. Сустрэча адбудзецца ў Гарадскім доме культуры ў 10.30 па адрасе: вул. Камуністычная, 10. Усіх ахвочых просім запісвацца по тэлефоне: +37529 274-84-55 (мтс, viber) ...

Читать далее »

Гурт «AVE» прэзентаваў новы альбом «Адысці мне не дазволь»

22 красавіка, у Нядзелю Добрага Пастыра, навучэнцы гродзенскай духоўнай семінарыі вырушылі ў розныя куткі дыяцэзіі, каб падзяліцца з вернікамі сведчаннем свайго паклікання. Музычны гурт «Ave» выступіў з канцэртам у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах. Падчас выступу адбылася прэзентацыя новага альбома “Адысці мне не дазволь”. Прысутныя на канцэрце слухачы сталі першымі ўладальнікам музычнага дыска. Гэты падарунак, як сцвярджаюць музыканты, ...

Читать далее »

У Ватыкане адбудзецца прэзентацыя новай Апостальскай адгартацыі Святога Айца Францішка

9 красавіка 2018 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы адбудзецца прэзентацыя новай Апостальскай адгартацыі Святога Айца Францішка. Яе назва – “Gaudete et Exsultate” (Радуйцеся і весяліцеся). Дакумент будзе прысвечаны пакліканню да святасці ў сучасным свеце. У гэты самы дзень ён будзе апублікаваны на васьмі мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, польскай і арабскай. Прадставяць адгартацыю: арцыбіскуп Анджэла Дэ Данаціс, ...

Читать далее »

Беларусь: прэзентавана афіцыйнае выданне “Новага Запавету”

Першае поўнае афіцыйнае выданне “Новага Запавету” на беларускай мове прэзентаваў сёння Каталіцкі Касцёл у Беларусі. Чырвоны з залатым надпісам фаліянт цяжка было не заўважыць. Знешні выгляд адпавядае падзеі. Яна, безумоўна, гістарычная! Божае Слова на зразумелай сучаснай мове – вось галоўная задача перакладу, паведаміла Марына Пашук, доктар біблійнай тэалогіі, супрацоўнік Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла, выкладчык у ...

Читать далее »

У Мінску прэзентавалі наноў выданую кішэнную кнігу Скарыны

23 верасня ў мінскай кнігарні «Светач» адбылася прэзентацыя мініяцюрнага выдання «Кнігі Юдзіфі» Францішка Скарыны, выпушчанай сёлета ў Баку. У прэзентацыі прынялі ўдзел ініцыятар выдання — заснавальнік Музея мініяцюрнай кнігі ў г. Баку Зарыфа Салахава, аўтары тэкстаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша і загадчык аддзела бібліятэкі Галіна Кірэева, а таксама прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Пасольства Азербайджана ў Беларусі. ...

Читать далее »

Маці 18 дзяцей прэзентавала сваю кнігу ў Беларусі і сустрэлася з сем’ямі Мінска і Гомеля

Мабыць, самая вядомая шлюбная пара Еўропы — Хасэ Марыя Пасціга і Роза Пік — наведала Беларусь 25-27 лістапада. Бацькі 18 дзяцей сустрэліся з сем’ямі Мінска і Гомеля. Роза прэзентавала сваю кнігу «Як жыць шчасліва ў сям’і з 1,2,3 … дзецьмі?», а Хасэ Марыя прадставіў курсы Міжнароднай федэрацыі сем’яў (IFFD). Кніга шматдзетнай маці з Барселоны ў перакладзе на беларускую мову была нядаўна выдадзена ...

Читать далее »

Беларусь: кніга маці 18 дзяцей – майстар-клас для сужонкаў

Вядомыя каталіцкія сужэнцы з іспанскай Барселоны – Хасэмарыя Пасціга і Роза Пік – наведаюць Беларусь 25-27 лістапада. Маці васямнаццаці дзяцей прэзентуе сваю кнігу “Як жыць шчасліва ў сям’і з 1,2,3… дзецьмі?”, якая толькі-што выйшла на беларускай мове, а Роза Пік правядзе прэзентацыю курсаў Міжнароднай федэрацыі па развіцці сям’і (IFFD). Як адзначыла ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё адна з арганізатараў ...

Читать далее »

Гурт «Laudans» прэзентаваў новы кліп (+відэа)

У апошні дзень лета гурт «Laudans» прэзентаваў кліп на спеў «Той Самы Госць», словамі для якога стаў верш хрысціянскай паэткі Ірыны Багдановіч. «Той Самы Госць» — гэта гісторыя пра тое, як мы глядзім на нашых бліжніх. Ці хапае нашай увагі і павагі да ўсіх тых, міма каго мы праходзім? Ці хапае нашай любові, каб у кожным з людзей шукаць Вобраз ...

Читать далее »