Ксёндз Раман Суша стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды Фонда Centesimus Annus – Pro Pontifice за даследаванне міфадызайну ў лічбавую эпоху. Узнагарода будзе ўручана ў Рыме. Сёлета камісія Міжнароднай прэміі Эканоміка і грамадства пад кіраўніцтвам кардынала Райнхарда Маркса адзначыла, сярод іншых, працу беларускага святара Міфадызайн у лічбавую эпоху: этычнае і псіхасацыяльнае даследаванне палітычных тэхналогій. Даследаванне ксяндза Сушы прысвечана аналізу феномена міфадызайну як ...
Читать далее »Архив меток: прэмія
Манахіня-юрыст атрымала прэстыжную прэмію ААН
79-гадовая бразільская манахіня Разіта Мілезі атрымала Прэмію Нансена за 40-гадовую працу з бежанцамі і мігрантамі. Яна дапамагла тысячам людзей знайсці новы дом і абараніць свае правы. Нарадзіўшыся ў сям’і бедных фермераў італьянскага паходжання на поўдні Бразіліі, Мілезі пачала сваё манаскае жыццё ў 19 гадоў. На працягу чатырох дзесяцігоддзяў яна прысвяціла сябе служэнню бежанцам і мігрантам, працуючы ў якасці юрыста, сацыяльнага ...
Читать далее »Абвешчаны першы лаўрэат прэміі ватыканскага фонду св. Яна Паўла ІІ
Ватыканскі фонд св. Яна Паўла ІІ абвясціў аб першым уручэнні ўзнагароды, заснаванай у 2023 годзе для адзнакі асоб, арганізацый або ініцыятыў, якія ўвасабляюць вучэнне Папы-паляка ў навуковай, культурнай і грамадскай дзейнасці. Першым лаўрэатам стаў цэнтр Яна Паўла ІІ «Справядлівасць і мір» ва Угандзе. Прэмія была заснавана 7 лютага 2023 г. рашэннем адміністрацыйнага савета фонду з мэтай узнагароджання асоб, арганізацый або ...
Читать далее »Генетык Фрэнсіс Колінз: навука адкрывае веліч Божага стварэння
«Навука – гэта магчымасць для малітвы», — перакананы амерыканскі генетык Фрэнсіс Колінз, кіраўнік праекта па расшыфроўцы геному чалавека, лаўрэат Тэмплтанаўскай прэміі за 2020 г. Прэмія была ўручана Колінзу за здольнасць паказаць, што «рэлігійная вера можа матываваць і натхняць дакладнае навуковае даследаванне, спрыяючы інтэграцыі веры і розуму». У інтэрв’ю Vatican News Фрэнсіс Колінз падкрэсліў, што быў здзіўлены ўручэннем яму прэміі. “Я ...
Читать далее »Чарговую прэмію «За духоўнае адраджэнне» атрымалі прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі
9 студзеня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылося ўручэнне прэмій «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2018 г. Сярод лаўрэатаў — прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі. Па выніках мінулага года былі прысуджаны чатыры прэміі «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы. Сярод іншых, прэмія была прысуджана калектывам Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ...
Читать далее »Айцец Чэслаў Курэчка атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне»
12 студзеня 2016 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне». Сярод 15 лаўрэатаў быў і каталіцкі святар з Віцебскай дыяцэзіі. За захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, а таксама за актыўную духоўна-асветніцкую дзейнасць прэмію «За духоўнае адраджэнне» Аляксандр Лукашэнка ўручыў пробашчу касцёла Святой Тройцы ў вёсцы Росіца, айцу Чэславу Курэчке МІС. Таксама прэмію ...
Читать далее »Ксёндз Чэслаў Курэчка: мая мара – зрабіць зямлю прыгожай
Святар з Віцебскай дыяцэзіі стаў лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Ксёндз Чэслаў Курэчка з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна ўдастоены ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі “за важкі ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды”, а таксама “за ўдзел у духоўна-асветніцкай дзейнасці краіны і прапагандзе здаровага ладу жыцця”. Айцец марыянін прызнаўся ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, што ўзнагарода ...
Читать далее »Папу Францішка адзначылі праваабарончай прэміяй
Святы Айцец адзначаны прэміяй “Абаліцыяніст году” за ўклад у паўсюдную адмену смяротнага пакарання. Узнагода штогадова прысуджаецца італьянскай праваабарончай асацыяцыяй пад назвай “Не кранаць Каіна” (Nessuno tocchi Caino), дзейнасць якой носіць міжнародны характар. Папа Францішак, “пантыфікат якога пачаўся з адмены пажыццёвага пакарання і прызнання катаванняў злачынствам у заканадаўстве Дзяржавы Ватыкан, моцна і ясна выказаўся не толькі супраць смяротнага пакарання, але і ...
Читать далее »Пантыфік атрымаў прэмію расійскіх хірургаў-педыятраў
Папа Францішак, як духоўны апякун папскай педыятрычнай бальніцы “Дзіцятка Езуса” (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù) стаў адным з лаўрэатаў узнагароды “Шлях міласэрнасці”, якую прызнае Расійская асацыяцыя спецыялістаў у дзіцячай транспланталогіі. Яна прысуджаецца на працягу 4 гадоў людзям, якія – у адпаведнасці з меркаваннем заснавальнікаў – зрабілі значны ўклад у развіццё гэтай, як яны самі прызнаюць, усё яшчэ слаба развітай у Расіі ...
Читать далее »