Смяротнае пакаранне, далёкае ад правасуддзя, сілкуе пачуцце помсты, якое ператвараецца ў небяспечную атруту для арганізма нашых цывілізаваных грамадстваў, — нагадаў Папа Францішак. Святы Айцец напісаў прадмову да кнігі «Хрысціянін у камеры смяротнікаў. Маё служэнне побач з асуджанымі». Яе аўтар – 72-гадовы Дэйл Расінэла, у мінулым паспяховы юрыст з Уол-Стрыт, які з 1998 года разам са сваёй жонкай духоўна падтрымлівае асуджаных ...
Читать далее »Архив меток: Прадмова да кнігі
Пантыфік: сінадальны шлях – гэта шлях паглыбленага слухання
Сінадальнае падарожжа, у якое мы ўступілі як Касцёл, уяўляе сабой асабісты, супольны і касцёльны духоўны вопыт і таму патрабуе індывідуальнай працы кожнага ўнутры сябе, — адзначыў Папа. Пантыфік напісаў прадмову да кнігі езуітаў Хуана Антоніа Герэры Алвеса і Оскара Марціна Лопеса пад назвай Размова ў Духу – мастацтва распазнавання і практыка сінадальнасці, якая выйдзе на італьянскай мове 30 красавіка 2024 ...
Читать далее »Пантыфік: адчуць нашу прыналежнасць Богу
Не зачыняцца ў сабе, у сваёй самадастатковасці, а знайсці месца для Бога і для блізкага, заахвоціў Папа чытачоў кнігі «Перш належце Богу» (First Belong to God) брытанскага журналіста і пісьменніка Осціна Айвэры. У аснове выдання ляжыць васьмідзённы цыкл духоўных практыкаванняў, які Айвэры правёў у ліпені 2020 года для брытанскай правінцыі езуітаў. З-за пандэміі каронавіруса рэкалекцыі прайшлі анлайн. У прадмове да ...
Читать далее »Папа Францішак напісаў прадмову да кнігі аб жыцці ў аргентынскіх трушчобах
Не існуе такіх месцаў, якіх не можа дасягнуць прамень Божага святла, — напісаў Пантыфік у прадмове да кнігі “Каранцін” (Cuarentena) аргентынскага журналіста Альвера Мэталі. Шэсць гадоў таму аўтар выдання перасяліўся з добрага раёна Буэнас-Айрэса ў трушчобы Ла Каркава, на ўскраіне аргентынскай сталіцы, каб далучыцца да групы мясцовых валанцёраў і святароў, якія штодзённа аказваюць дапамогу жыхарам перыферыі. Кніга “Каранцін” была напісана ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!