Архив меток: Польшча

Да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў у Польшчы выпусцілі новую манету

З 15 верасня 2017 года ў Польшчы ўвайшла ў абарачэнне калекцыйная манета «100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў», паведамляе прэс-бюро Польскага нацыянальнага банка. На рэверсе манеты змешчана карона, якой ўкаранавана фігура Маці Божай Фацімскай і лілея — сімвал чысціні  Дзевы Марыі. На аверсе змешчана выява трох пастушкоў, якім з’явілася Панна Марыя. Таксама на адным баку размешчаны элементы плацежнага сродку: выява арла (зацверджанага для ...

Читать далее »

Вялікі знак з нябёсаў. У Польшчы моцная бура знішчыла вялікую плошчу лясоў, але не пашкодзіла ніводнага крыжа, фігуры святых і стацыі Крыжовай дарогі

Навальніца, якая адбылася ў Кашубах (Польшча), абрынулася таксама на кляштар сясцёр францішканак у Орліку, паведамляе forumdlazycia. Была знішчана велізарная плошча лясоў, увесь парк на могілках, пашкоджаны плот манастыра… Тым не менш, падаючыя дрэвы не пашкодзілі ні адзін крыж або фігуры Маці Божай і святых, ані стацыі Крыжовай дарогі. На могілках ля кляштару паваленыя на пахаванні дрэвы не парушылі надгробных крыжоў. ...

Читать далее »

Нацыянальны банк Польшчы выпусціць калекцыйную банкноту з нагоды 300-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай

Выпуск банкноты наміналам у 20 злотых плануецца на 21 жніўня.Тыраж банкноты будзе складаць 55 тысяч штук. Грошы будуць мець памер 15 на 7,7 см. На адным баку банкноты прадстаўлена графічная версія кароны, якую ахвяраваў Папа Клімент ХІ, якія потым былі выкрадзеныя ў 1909 года. Марыйную карону вянчаюць зоркі, якія нагадваюць пра вобраз нявесты з апакаліпсіса. Карону Маці Божай з Дзіцяткам ...

Читать далее »

У Польшчы прайшла акцыя «Ноч духоўнага жыцця Кракава»

Галоўнай тэмай сёлетняга мерапрыемства сталі «Скарбы кракаўскіх кляштараў». Самыя прыгожыя касцёлы горада і вобласці, а таксама помнікі і манастырскія скарбніцы, якія штодня з’яўляюцца недаступнымі для наведвальнікаў, можна было ўбачыць падчас акцыі, якая адбылася 14 — 15 жніўня. Жыхары Кракава і турысты змаглі даследаваць феномен духоўнага жыцця Кракава, наведаць старадаўнія касцёлы, убачыць шматлікія выставы і паслухаць канцэрты. Кожную ноч праходзілі спецыяльныя ...

Читать далее »

Фотафакт. Моладзь здымае абутак перад Найсвяцейшым Сакрамантам

У сваім твітэры кс. Даміан Нога выклаў гэты фотаздымак з подпісам «Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта», дзе маладыя людзі здымаюць свой абутак перад уваходам у храм. 23-29 ліпеня ў Кальварыі Пацлаўскай (Польшча) праходзіць Францішканскае Спатканне моладзі. Дэвізам 30-га спаткання з’яўляецца «Перспектыва». Дэвіз заахвочвае ўсіх удзельнікаў, каб Кальварыя стала для іх гарой, з якой яны могуць паглядзець на сваё папярэдняе жыццё, прысутнасцю Бога ў ...

Читать далее »

У Польшчы ідзе падрыхтоўка праекта «Ружанец да межаў»

«Ружанец да межаў» – гэта праект, галоўнай мэтай якога з’яўляецца агарнуць усю Польшчу ружанцовай малітвай. У свята Маці Божай Ружанцовай (7 кастрычніка), на заканчэнне святкавання 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, палякі адправяцца на мяжу краіны, каб маліцца за выратаванне сваёй Радзімы і ўсяго свету. «Марыя з’яўляецца Каралевай Польшчы праз пакаленні апякуецца намі, у крытычныя моманты гісторыі заўсёды была пры нас, а мы ...

Читать далее »

Біскуп і … губны гармонік. Відэафакт

Нядаўна Марыюш Ляшчынскі, дапаможны біскуп Замойска-Любачэўскай дыяцэзіі (Польшча), узначаліў урачыстую літургію з нагоды І Камуніі ў адным з храмаў, паведамляе credo.pro. Падобна на тое, ўладыка трохі нерваваўся, аднак не разгубіўся і выкарыстаў талент, якім яго адарыў Гасподзь, каб усталяваць кантакт з дзецьмі падчас Імшы. Дзеці праспявалі песню «Гэта ёсць дзень», а біскуп акампанаваў ім на губным гармоніку. Bp Mariusz Leszczyński ...

Читать далее »

У Польшчы прайшоў паказ мод літургічнага адзення

У рамках SACROEXPO ў Кельцах (Польшча) адбыўся паказ мод арнатаў (літургічнага адзення для святароў), паведамляе партал Credo. SACROEXPO — найбуйнейшая ў Польшчы выстава будаўніцтва і абсталявання касцёлаў — доўжылася з 10 да 14 чэрвеня. Калекцыю літургічнага адзення стварыў кс. Марэк Вуйцік з нагоды 30-годдзя свайго святарства. Ён падкрэслівае, што гэта не проста экспанаты, а ў кожным з гэтых арнатаў была ...

Читать далее »

Сальватарыянін з Браслава Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў Польшчы

Сцягі Польшчы, Беларусі, Чэхіі і Танзаніі ўпрыгожвалі Малую Базіліку Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Тшэбіні і яе тэрыторыю. 27 мая 2017 года чатыры сальватарынскія семінарысты, якія паходзяць з вышэй узгаданых краін, у тым ліку Яўген Жукоўскі з Браслава, прынялі дыяканскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа з Катавіц Марка Шкудло, які ўзначаліў урачыстасці і прамовіў тэматычнае казанне. У падзеі таксама прымалі ...

Читать далее »

Гродзенскі хор «Cantate Domino» выступіў з канцэртам у Польшчы

13 мая гродзенскі хор «Cantate Domino» выступіў з канцэртам падчас урачыстасцяў 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў Плоцкай дыяцэзіі, якія адзначаліся ў Цеханове (Польшча). Гродзенскі хор са сваім кіраўніком Генрыхам Давідовічам прыбыў на ўрачыстасці па запрашэнню пробашча парафіі Маці Божай Фацімскай у Цеханове кс. каноніка Яна Юзвяка. У праграме ўрачыстасцяў была працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай, супольная ружанцовая малітва з удзелам розных ...

Читать далее »