15 студзеня познім вечарам група маладых людзей Гродзенскай дыяцэзіі колькасцю 8 чалавек на чале з дапаможным біскупам Юзафам Станеўскім, душпастырам моладзі кс. канонікам Антоніем Грэмзам і старшынёй сінадальнай камісіі па справах моладзі кс. Янам Раманоўскім вырушыла ў Панаму на Сусветныя дні моладзі. Падчас першых дзён (17-21 студзеня) яны будуць знаходзіцца ў дыяцэзіі Калона – Куна-Яла ў горадзе Калон у парафіі ...
Читать далее »Архив меток: пілігрымка
Фотафакт. Пілігрымка з Глыбокага вырушыла да браслаўскага санктуарыя Маці Божай Валадаркі азёраў
Нагадаем, што ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам «Марыя — Валадарка маладых сэрцаў». Больш фотаздымкаў можна паглядець тут>>
Читать далее »Запрашаем у пешую пілігрымку з Глыбокага ў Браслаў
Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам “Марыя — Валадарка маладых сэрцаў”. Пілігрымка з Глыбокага распачне свой шлях 15 жніўня ў 7 гадзін раніцы ў парафіяльным касцёле Святой Тройцы. Ёсць магчымасць начлегу ў Глыбокім з 14 на 15 жніўня для жадаючых з іншых парафій. Толькі просьба загадзя праінфармаваць па кантактных тэлефонах. Кантактная інфармацыя: +375 29 884 54 ...
Читать далее »Італьянскі суд прызнаў пілігрымку ў Санцьяга дэ Кампастэла за форму пакарання
Італьянскі суд устрымаўся ад прысуду маладому абвінавачанаму пасля яго пілігрымкі ў Санцьяга дэ Кампастэла. 22-гадовы мужчына з Паўночнай Афрыкі павінен быў быць пакараным за здзяйсненне розных злачынстваў, звязаных з ужываннем наркотыкаў. Суд, аднак, вырашыў не прызначаць адказчыку пакаранне, паколькі той прайшоў пешшу 1500 км у пілігрымцы да іспанскага санктуарыя ў Санцьяга дэ Кампастэла. Суд прызнаў гэта выхаваўчым мерапрыемствам для выпраўлення ...
Читать далее »Ліван зноў у ватыканскім спісе месц пілігрымак
Святы Пасад зноў уключыў Ліван у спіс месц пілігрымак і рэлігійнага турызму у 2019 г., што адбылося пасля 12 гадоў перапынку. Гэтую інфармацыю перадаў мясцовым уладам часовы павераны ў справах Лівана пры Святым Пасадзе Халіл Карам. Святы Пасад штогод абвяшчае спіс з каля 20 краін, у асноўным еўрапейскіх, якія рэкамендуе як мэту пілігрымак і рэлігійнага турызму для католікаў з усяго ...
Читать далее »Байкеры запрашаюцца ў мотапілігрымку Браслаў-Росіца
Трэцяя пілігрымка матацыклістаў да месца спалення росіцкіх пакутнікаў і жыхароў вёскі нямецка-фашысцкімі захопнікамі адбудзецца 3 жніўня. Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі SDS шчыра запрашае ўсіх жадаючых байкераў. Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 577 00 38 кс. Уладзімір. План пілігрымкі: 14.00 ‒ збор каля касцёла ў Браславе. Кава, пачастунак; 15.15 ‒ малітва ў касцёле за памерлых жыхароў Росіцы ...
Читать далее »Амаль сто пілігрымаў прыйшло з Ліды ў Тракелі
6 ліпеня вернікі з парафіі Унебаўзяцця НПМ (Ліда-Індустрыяльны) адправіліся ў чарговую пешую пілігрымку да Маці Божай Тракельскай – Каралевы ўсіх сем’яў. Сёлета да Тракеляў крочыла амаль 90 парафіян, што вельмі прыемна. Гэты шлях да Марыі з намі раздзяліў пробашч парафіі, айцец Андрэй Агель SP. Як і заўседы, кожны ішоў з некай сваёй інтэнцыяй. Вельмі радасна, што у гэтым годзе нашай ...
Читать далее »Пачалася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2018
У аўторак, 10 ліпеня 2018 года раніцай пачалася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. Пасля Боскай Літургіі — у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску — на шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. Сёлета пілігрымка праходзіць з 10 па 15 ліпеня. Яе дэвізам ёсць словы Папы Францішка “gaudete et exsultate – ...
Читать далее »З Глыбокага ў Будслаў прыйшло 220 пілігрымаў (відэа)
Дарога да будслаўскай святыні заняла 3 дні. За такі кароткі прамежак часу вельмі істотна мянялася надвор’е. Калі ў пятніцу 29 чэрвеня была моцная спёка, то ў суботу ўжо значна пахаладала, а ў нядзелю амаль цэлы дзень ішоў дождж і быў даволі моцны вецер. Але нягледзячы на гэта, больш за дзве сотні глыбоцкіх вернікаў прыйшло да будслаўскай святыні, каб пакланіцца абразу ...
Читать далее »Глыбоцкія пілігрымы вырушылі да Будслава
Больш за 200 чалавек сабралася сёння, 29 чэрвеня, у глыбоцкай святыні, каб распачаць малітвай свой асабісты шлях да Маці Божай Будслаўскай. Святую Імшу для пілігрымаў адправіў кс. Іван Кароткін. Пасля Эўхарыстыі ўсе прысутныя атрымалі бласлаўленне на добрую і плённую пілігрымку ад пробашча парафіі кс. Мікалая Ціхановіча. З просьбамі і падзякамі глыбоцкія пілігрымы вырушылі ў шлях, каб 1-2 ліпеня далучыцца да святкавання ...
Читать далее »