Мабільная фотавыстава Віктара Ведзеня прайшла падчас фэсту ў Будславе, які адбыўся 1-2 ліпеня. Прэзентацыя гэтай фотавыставы адбылася ў Чырвоным касцёле 12 чэрвеня. Фотамастак вырашыў прывезці яе ў Будслаў, каб яе пабачылі больш простых людзей. Прысвечана гэта фотавыстава цікавым момантам з пілігрымак 2013 і 2015 гадоў. Па словах Віктара, ён спачатку робіць здымак чалавека, вобраз якога яму падаўся цікавым, а ўжо ...
Читать далее »Архив меток: пілігрымка
Вернікі з Віцебска здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў праз святыні Віцебшчыны
Пілігрым – гэта чалавек, які падарожнічае па святых мясцінах. Вось сёлета з Віцебска ў Будслаўскі санктуарый адправілася 4 групы пілігрымаў: пешая, на роварах і дзве групы на аўтобусах. У кожнай групы быў свой асабісты маршрут. Аўтобусная пілігрымка з катэдры Езуса Міласэрнага, 22 вернікі разам з законнымі сёстрамі Крысцянай і Мажэнай, перш чым трапіць у Будслаў, вырашылі наведаць святыні Віцебшчыны. Першым прыпынкам ...
Читать далее »Запрашаем у пілігрымку ў Італію з адпачынкам на моры
Piligrymka.by запрашае ў паломніцтва па Італіі па маршруце: Мінск — Кракаў — Вена — Рыміні (адпачынак на моры 4 дні) — Сан-Марына — Падуя — Венецыя — Браціслава — Мінск. Падчас пілігрымкі мы наведаем Базіліку Святога Антонія – галоўны цэнтр шанавання Святога Антонія Падуанскага, найбуйнейшую па памерах і колькасці паломнікаў базіліку Падуі, у якой быў пахаваны Св. Антоній. Таксама мы наведаем святыні ...
Читать далее »Аўтобусныя пілігрымкі з Мінска адпраўляюцца ў Будслаў кожную першую суботу месяца
У межах падрыхтоўкі да святкавання 100-гадовага юбілею з нагоды аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме (13 мая 1917 года) кожны месяц у першую суботу, пачынаючы ад снежня 2015 года, з мінскага касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) арганізуюцца аўтобусныя перапрашальныя пілігрымкі да Будслаўскай святыні. У аўтобусе пілігрымы звычайна моляцца на Ружанцы, спяваюць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, ...
Читать далее »Моладзь у Будславе дзеліцца ўражаннямі ад пілігрымкі (+відэа)
1-2 ліпеня 2016 года ў Будславе Мядзельскага раёна прайшоў фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе ў Будслаў прыйшло больш за дзве з паловай тысячы пешых пілігрымаў. Маладыя людзі распавядаюць пра свае ўражанні ад гэтай дарогі. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Будслаў прывітаў другую пешую сямейную пілігрымку (+відэа)
Яе арганізаваў рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre—Dame”. Пілігрымка пад кіраўніцтвам ксяндза Андрэя Сіповіча выйшла з вёскі Пузыры, што ў 15 кіламетрах ад Будслава, 1 ліпеня. У ёй прынялі ўдзел 59 сем’яў, а гэта 207 чалавек. Самаму малодшаму пілігрыму было ўсяго 35 дзён. Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Уваход усіх пілігрымак у Будслаў (+відэа)
1 ліпеня Санктуарый у Будславе прывітаў 2600 пілігрымаў, якія прыбылі да Маці Божай пешшу і на роварах. Прадстаўляем відэа з момантаў уваходу пілігрымаў і прывітання Кусташам Санктуарыя а. Віктарам Бурлакам. Уваход пілігрымак з Ракава, Вілейкі, Свіра (скаўты), Ліды і Маладзечна можна паглядзець тут>>. Леанід Юрык і Зміцер Лупач, відэа
Читать далее »У Будслаў прыйшлі першыя пілігрымкі
У Будслаў да Маці Божай прыйшлі першыя пілігрымкі. Ад возера Свір – знакавага месца каталіцкага скаўтынгу, у Будслаў прыйшлі скаўты. Сёлета яны святкуюць 15-годдзе свайго існавання ў Беларусі і прыйшлі, каб падзякаваць Богу за гэты юбілей. 2-гі раз у Будслаў прыйшло 115 чалавек з Ліды. 25-ты раз прыйшла ў Будслаў пілігрымка з Маладзечна. Разам з дапаможным бiскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандрам Яшэўскім SDB у Будслаў увайшла ...
Читать далее »Апошні дзень у дарозе: сёння ў Будславе распачынаюцца ўрачыстасці (фотарэпартаж)
Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаныя 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі. Пешыя пілігрымкі ўжо падыходзяць да Будслава. Фота Ірыны Грэйць
Читать далее »Пілігрымка з Нарачы: 21 раз пешшу да Будслава
30 чэрвеня пасля cвятой Імшы ў 12.30 вырушыла XXІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Жаданне пешшу ісці да трона Маці Божай Будслаўскай выказалi 182 пілігрымы. У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!