Пачатак Адвэнту члены супольнасці “Мужчыны святога Юзафа”, якая дзейнічае ў гродзенскай парафіі Святога Духа, сустрэлі ў пілігрымцы, у межах якой наведалі некалькі святыняў Гродзеншчыны. Самі ўдзельнікі называюць сваю пілігрымку “экстрэмальна-малітоўнай”. Спачатку яны здзяйснялі яе на ўласным транспарце. Мужчыны са сваім душпастырам кс. Валерыем Спірыдонам пабывалі на Смаргоншчыне, дзе спыняліся на малітву ў касцёлах у Гальшанах, Крэве і Барунах. У барунскім ...
Читать далее »Архив меток: пілігрымка
Парафіяне з Наваполацка здзейснілі юбілейную пілігрымку ў Рым
З 15 па 24 кастрычніка прадстаўнікі нашай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку мелі ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у юбілейнай пілігрымцы-2025, наведаць святыя месцы Італіі і Польшчы. Пілігрымка была так запланавана, што ўдзельнічалі у святой Імшы разам з Папам Рымскім Львом XIV і тысячамі каталікоў з усяго свету, падчас якой Святы Айцец аб’явіў 7 новых святых. Цэнтральным момантам пілігрымкі стаў ...
Читать далее »Юбілей-2025: марыянскія парафіі Беларусі наведалі Рым
27 верасня 2025 года завяршылася пілігрымка марыянскіх парафій Беларусі ў Рым з нагоды Юбілейнага года. Каля 250 вернікаў з Мінска, Барысава, Оршы, Жодзіна і іншых гарадоў разам са сваімі пастырамі прайшлі праз Святыя Брамы папскіх базілік. Пераадолеўшы каля трох тысяч кіламетраў і нягледзячы на лагістычныя цяжкасці, выкліканыя сітуацыяй на мяжы з Еўрасаюзам, першымі ў Рым прыбылі дзве групы пілігрымаў з ...
Читать далее »Пілігрымы крочаць з Друі ў Росіцу
30 ліпеня з Друі ў Росіцу вырушыла чарговая пешая пілігрымка пад кіраўніцтвам айцоў марыянаў. За тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км каб ушанаваць росіцкіх пакутнікаў – бласлаўлёных айцоў Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і бліжняга. Вернікі з розных куточкаў Беларусі пад кіраўніцтвам а. Іллі Саўчанкі МІС з Оршы распачалі ...
Читать далее »Будслаўскія пілігрымы. Фотарэпартаж
4 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на агульнабеларускі фэст прыбылі больш за 20 пешых і роварных пілігрымак з розных дыяцэзій нашай Беларусі — агулам амаль 2500 чалавек, пераадолеўшы ў суме 2740 кіламетраў. Сярод пілігрымаў быў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які прыйшоў з вернікамі з Віцебска і падчас дарогі граў на гітары. Запрашаем яшчэ раз узгадаць радасныя моманты сустрэчы ...
Читать далее »Арцыбіскуп Станеўскі ўдзяляе пілігрымуючым у Нацыянальны санктуарый і ўдзельнікам урачыстасцяў у Будславе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў
У пятніцу 4 ліпеня, на якую прыпадае першы дзень святкавання галоўных урачыстасцяў ў санктуарыі Маці Божай у Будславе, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў. У паведамленні курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на гэты конт гаворыцца наступнае: Згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 Кодэкса кананічнага права, маючы на ўвазе вялікае значэнне для вернікаў святкаванне ...
Читать далее »У Навагрудку адбылася пешая пілігрымка да старажытнай капліцы святога Антонія
У суботу, 14 чэрвеня, адбылося пешае паломніцтва з Навагрудка ў старажытную драўляную капліцу ў Мількавічах для ўшанавання святога Антонія Падуанскага. Пілігрымка сабрала вернікаў рознага ўзросту, якія на працягу пешага шляху маліліся і праслаўлялі Бога спевам. Асноўную колькасць пілігрымаў складалі міністранты касцёла Святога Арханёла Міхала з Навагрудка. Кульмінацыяй паломніцтва была адпустовая св. Імша, якая сабрала вернікаў з Ліды, Ваўкавыска, Бярозаўкі, Гродна, ...
Читать далее »Фігура Маці Божай Фацімскай наведае Рым у кастрычніку 2025 года
У кастрычніку 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца Юбілей марыйнай духоўнасці. З гэтай нагоды пілігрымку ў Рым здзейсніць фігура Маці Божай Фацімскай. Яе прысутнасць надасць падзеі асаблівую духоўную значнасць. Як паведамілі арганізатары перэгрынацыі, 11-12 кастрычніка 2025 года арыгінальная скульптура Маці Божай Фацімскай будзе дастаўлена з партугальскага санктуарыя ў Вечны горад. Яна будзе прысутнічаць на Плошчы Святога Пятра 12 кастрычніка падчас ...
Читать далее »Глыбоцкая парафія запрашае ў 10-ю юбілейную пілігрымку ў Браслаў
Пешая пілігрымка распачнецца 14 жніўня святой Імшой а 7-й гадзіне ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Кіраўнік — кс. Мікалай Ціхановіч. Маршрут: 1 дзень: Глыбокае — Шаркаўшчына; 2 дзень — Шаркаўшчына — Барадзенічы; 3 дзень: Барадзенічы – Браслаў. Рэгістрацыя да 11 жніўня праз гугл-форму>> Унёсак пілігрыма складае 20 рублёў.
Читать далее »Тэст пра пілігрымкі
Пілігрымка — гэта духоўнае падарожжа па радзіме і малітва, якую прамаўляеш не толькі за дапамогай слоў, але таксама і ног. Падрыхтавала Лаліта Арлоўская
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!