Архив меток: парады

Святы Айцец: пасціць трэба паслядоўна

Пасціць трэба паслядоўна, клапоцячыся пра свае добрыя адносіны да іншых людзей, нагадаў Святы Айцец падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў раніцай 16 лютага ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з Кнігі прарока Ісаі, дзе гаворыцца пра пост, які падабаецца Богу (Іс 58, 1-9а). Францішак падкрэсліў, што пост патрабуе праўды і пакоры. “Калі не можаш пасціць, аж ...

Читать далее »

Вялікі пост — спрыяльны час для пакаяння

З пачаткам Вялікага посту, з Папяльцовай серады, мы часта будзем чуць заклік, з якога Езус пачаў сваю прапаведніцкую дзейнасць, — заклік да пакаяння: «Кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае» (Мц 4, 17). А што канкрэтна азначае пакаянне? Ці вычэрпваецца яно жалем за грахі і споведдзю? У Новым Запавеце слова «пакаянне» амаль заўсёды перакладаецца грэчаскім словам «метаноя». Гэта слова складаецца з дзвюх ...

Читать далее »

Як перажыць Дзень закаханых у Папялец? 5 ідэй

Гэта няпростая задача нават тады, калі самы рамантычны дзень года не супадае з пачаткам Вялікага посту, а што ўжо казаць пра святкаванне ў такіх экстрэмальных умовах. Але навошта ж тады вопыт і мудрасць, як не для таго, каб дапамагчы закаханым добра, рамантычна, але, галоўнае, правільна адзначыць дзень святога, якога ведаюць нават атэісты? .. Традыцыйную рамантычную вячэру, мабыць, прыйдзецца адмяніць. Але ...

Читать далее »

Папа Францішак даў парады вернікам у пасланні на Вялікі пост

“А з-за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне” (Мц 24, 12) — менавіта гэтыя словы з Евангелля св. Мацвея сталі эпіграфам да сёлетняга паслання Папы на Вялікі пост. Яно было апублікавана 6 лютага 2018 года ў Ватыкане. Францішак нагадаў, што гэты фрагмент утрымліваецца ў прамове Езуса, якая тычыцца канца часоў. Ён абяцае сваім вучням вялікія пакуты, з’яўленне шматлікіх ілжэпрарокаў, ...

Читать далее »

25 спосабаў быць добрым хросным

Вы хросны тата або хросная маці? Віншую! Але ваш любімы хрэснік жыве далёка… Як жа быць для яго надзейным духоўным настаўнікам? Бог Айцец жыве на нябёсах, а Яго любоў пастаянна акружае нас. У Ім мы ўсе здолеем нават нягледзячы на ​​вялікія адлегласці. Вашы адносіны з хрэснікамі надзвычай важныя, таму не дазваляйце адлегласці перашкаджаць вам у дапамозе бацькам праводзіць іх да ...

Читать далее »

Распачаць усё нанова

Надышоў новы год… Разам са зменай лічбы ў календары многія людзі мараць аб змене жыцця ў лепшы бок. У суме, гэта выдатная нагода, каб пачаць спачатку. Як дзейнічаць, каб удалося рэалізаваць навагоднія пастановы? Першапачаткова задумайся, што Табе на самой справе не падабаецца ў сваім жыцці, чаго жадаеш, якія маеш патаемныя імкненні. Ад чаго ўцякаеш? З чым баішся сутыкацца? Якой канфрантацыі ...

Читать далее »

Як будаваць мір у сваім доме і ў свеце?

З 1968 г. Каталіцкі Касцёл вітае чарговы год 1 студзеня Сусветным днём міру, які быў устаноўлены Папам Паўлам VI. Гэта была адна з многіх і разам з тым найбольш трывалых ініцыятыў гэтага Папы на карысць міру, прынятая ў вельмі цяжкі для Касцёла і ўсяго свету перыяд. І хоць фармальна гэта падзея выключна ўнутрыкаталіцкая, аднак яна карыстаецца вялікім інтарэсам і папулярнасцю ...

Читать далее »

Як дапамагчы хрысціяніну, які перажывае дэпрэсію?

Сёння вельмі часта гаворыцца пра дэпрэсію. Сацыёлагі прыводзяць статыстычныя дадзеныя, непакоячыся тым, колькі людзей у свеце хварэе на прыгнечанасць. Амерыканцы налічылі такіх ажно 17 млн; у Заходняй Еўропе дэпрэсію лічаць адным з чатырох найбольш частых захворванняў. І ў нашай штодзённасці, як толькі ў чымсьці не шанцуе, мы часам спяшаемся апраўдвацца дэпрэсіяй. Што ж гэта за з’ява? Ці здараецца яна сярод ...

Читать далее »

9 парадаў, як быць хрысціянінам у інтэрнэце

Як зрабіць так, каб нашая актыўнасць у віртуальнай прасторы адпавядала годнасці чалавека і Божага дзіцяці? І каб не было ніякага разрыву паміж вераю і актыўнасцю ў віртуальным свеце? 1. Будзь тым, хто ты ёсць — у інтэрнэце і па-за ім Пакажы сябе сапраўднага іншым карыстальнікам інтэрнэту і не прыкідвайся кімсьці іншым. Кажы праўду пра сябе. Там, на іншым баку экрана, ...

Читать далее »

Як прасіць Бога аб дапамозе?

Задумаемся на хвілінку, з якой мэтай мы найчасцей звяртаемся да Бога ў сваіх малітвах? Калі на гэтае пытанне адказаць шчыра, дык атрымаецца, што часцей за ўсё мы аб нечым просім. Менавіта прашэнне для многіх з’яўляецца галоўнай функцыяй малітвы. На вялікі жаль, многія трактуюць Усявышняга як адказнага за ўсё, што адбываецца ў іх жыцці, і не думаюць пра наступствы сваіх рашэнняў ...

Читать далее »