Архив меток: Папа Леў XIV

Папа падчас Анёл Панскі: дзяліцеся сваімі дарамі з іншымі

Скарб нашага жыцця лепш за ўсё “інвесціраваць” у справы міласэрнасці, — сказаў 10 жніўня 2025 года Папа падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Каментуючы евангельскі ўрывак (Лк 12:32-48), Святы Айцец нагадаў словы Езуса: “Прадайце, што маеце, і дайце міласціну”. “Гэта значыць, Ён заклікае нас не захоўваць пры сабе дары, якія даў нам Бог, а выкарыстоўваць іх з ...

Читать далее »

“Вы – соль зямлі!”: Леў XIV заклікаў моладзь несці надзею ўсяму свету

На заканчэнне святой Імшы і малітвы “Анёл Панскі”, якія сталі кульмінацыйнымі момантамі Юбілею моладзі, Папа Леў XIV развітаўся з маладымі пілігрымамі, заклікаўшы іх натхняць свет сваім энтузіязмам і верай. Святы Айцец падзякаваў юнакам і дзяўчатам за ўдзел у Юбілеі, а таксама ўсім, хто спрычыніўся да яго арганізацыі. Асаблівым чынам Пантыфік прывітаў моладзь з Карэі, якая ў 2027 годзе будзе прымаць ...

Читать далее »

Святы Айцец на Юбілеі моладзі: слухайце сэрца і шукайце Езуса

Каля мільёна маладых пілігрымаў узялі ўдзел у святой Імшы, якую Папа Леў XIV цэлебраваў раніцай 3 жніўня 2025 года на вялікім полі Тор-Вергата на ўскраіне Рыма. Літургія стала кульмінацыйным момантам Юбілею моладзі. У гаміліі Пантыфік заклікаў юнакоў і дзяўчат сустрэць Хрыста, бо толькі Ён па-сапраўднаму змяняе жыццё, прасвятляе пачуцці, жаданні і думкі, а таксама можа задаволіць жаданне вялікага, якое кожны ...

Читать далее »

Адкрыццё Юбілею моладзі: у гэтыя дні Рым у вашых руках!

28 ліпеня 2025 года ў Рыме распачаўся Юбілей моладзі – найбуйнейшая падзея Святога года. Вечны горад запоўнілі сотні тысяч юнакоў і дзяўчат з 146 краін свету. Увечары на Плошчы святога Пятра адбылася ўрачыстая Імша, якую ўзначаліў пра-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела. Нечаканай кульмінацыяй свята стала прывітанне Папы Льва XIV. У гэты вечар на ватыканскай плошчы і прылеглых вуліцах ...

Читать далее »

Святы Айцец: кожны чалавек мае годнасць, дадзеную яму Богам

Пасля малітвы “Анёл Панскі” 27 ліпеня 2025 года Папа Леў XIV звярнуўся з заклікам да мірных перамоў і выказаў глыбокую заклапочанасць становішчам мірных жыхароў Газы, якія пакутуюць ад голаду і насілля. “Маё сэрца блізкае да ўсіх, хто пакутуе ад канфліктаў і гвалту ў свеце. У прыватнасці, я малюся за тых, хто пацярпеў у сутыкненнях на мяжы Тайланда і Камбоджы, асабліва ...

Читать далее »

Перуанскі кампазітар напісаў сімфонію ў гонар Папы Льва XIV

Кампазітар і музыказнаўца Хасэ Кесада Мак’явэла прысвяціў свой апошні твор Папу Льву XIV. Сімфонія № 3, «Аўгустынскі трыпціх», опус 32 стала музычным аповедам пра духоўнасць святога Аўгустына, паведпмляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Як адзначыў Мак’явэла, ён прысвяціў свой твор Святому Айцу, таму што Льва XIV звязвае з перуанскай зямлёй цесная сувязь – шматгадовае місіянерскае служэнне. Як дадаў музыказнаўца, твор таксама ...

Читать далее »

Часам варта вылучацца на нядзельнай св. Імшы. У гэтым пераканалася сям’я, якую заўважыў Папа Леў XIV

Яны проста хацелі ўбачыць Папу, а атрымалі значна больш. Папа Леў XIV не толькі заўважыў іх, але і падышоў да іх, пагутарыў і нават прыняў ад іх падарунак. Відэа сустрэчы Папы з сям’ёй Муньёс было размешчана на афіцыйным папскім акаўнце і хутка заваявала сацыяльныя сеткі. Як паведамляе CBS News, Марсэль і Эн Муньёс разам са сваімі дзецьмі прысутнічалі на святой ...

Читать далее »

Папа размаўляў з палесцінскім лідарам Абасам

Святы Айцец у размове з Махмудам Абасам заклікаў да поўнага выканання міжнароднага гуманітарнага права і нагадаў пра 10-годдзе глабальнага пагаднення. 21 ліпеня 2025 года раніцай Папа Леў XIV правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Дзяржавы Палесціна Махмудам Абасам, падчас якой былі абмеркаваны апошнія падзеі канфлікту ў Сектары Газа і гвалтоўныя дзеянні на Заходнім беразе ракі Іардан. Падчас размовы Святы Айцец паўтарыў ...

Читать далее »

Папа Леў XIV наведаў пажылых жыхароў пансіяната ў Кастэль Гандольфа

21 ліпеня 2025 года Пантыфік наведаў пансіянат для пажылых «Святая Марта» у Кастэль Гандольфа, дзе сустрэўся з жыхарамі ва ўзросце ад 80 да 101 года, падзякаваў ім за малітву і назваў іх «знакамі надзеі». Папу Льва XIV сустрэла супольнасць манахінь, пасля чаго ён разам з імі памаліўся ў капліцы. Пасля малітвы Папа асабіста павітаў каля 20 пажылых жанчын, якія жывуць ...

Читать далее »

Новыя электрамабілі для Папы, вырабленыя ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ватыканскай жандармерыі

Спецыяльныя транспартныя сродкі, з улікам рэкамендацый ватыканскай жандармерыі і авіяперавозчыка, былі выраблены італьянскай кампаніяй. Два ўнікальныя электрамабілі — вынік спалучэння інжынернага праектавання і высокай кампетэнтнасці і ручной працы людзей, якія ствараюць эксклюзіўныя транспартныя сродкі для прыватных паездак Святога Айца, і перш за ўсё для выкарыстання падчас апостальскіх падарожжаў. Такі падарунак Папе Льву XIV прыгатавала каманда італьянскай кампаніі «Exelentia»разам з групай»Club ...

Читать далее »