Архив меток: Папа Леў XIV

Папа Леў XIV адзначае 70-годдзе!

Папа Леў XIV, Наступнік Пятра з 8 мая 2025 года, адзначае сёння 70-годдзе. Першы Папа пакалення пасляваеннага дэмаграфічнага выбуху і першы амерыканец на пасадзе Біскупа Рыма нарадзіўся як Роберт Прэвост у Чыкага 14 верасня 1955 года. З днём нараджэння, Святы Айцец! Па матэрыялах Vatican News

Читать далее »

Папа Леў XIV урачыста адкрыў “Мястэчка Laudato si’” – летнюю папскую рэзідэнцыю, ператвораную ў экалагічны цэнтр адукацыі і духоўнасці

5 верасня 2025 года Папа ўзначаліў інаўгурацыю праекта на 55 гектарах папскіх віл у Кастэль-Гандольфа, дзе размешчаны адукацыйны цэнтр і сельскагаспадарчая сістэма, заснаваная на прынцыпах інтэгральнай экалогіі. Падчас візіту Папа Леў XIV сустрэўся з супрацоўнікамі, якія даглядаюць больш за тры тысячы відаў раслін, і ўзначаліў Літургію Слова з абрадам благаслаўлення. «Стварэнні сярод стварэнняў, а не творцы», — падкрэсліў Пантыфік ў ...

Читать далее »

Папа Леў XIV узначаліў рэйтынг сусветных дзеячаў з найвышэйшым узроўнем падтрымкі сярод амерыканцаў

Апытанне інстытута Гэлапа паказала, што Папа ўзначаліў рэйтынг сусветных дзеячаў з найвышэйшым узроўнем падтрымкі сярод амерыканцаў: +46. Святы Айцец абышоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і амерыканскага мільярдэра Ілона Маска. Паводле даследавання Папа Леў XIV узначальвае рэйтынг сімпатый сярод 14 сусветных лідараў. Яго вынік (57% станоўчых ацэнак і толькі 11% адмоўных) дае чысты рэйтынг адабрэння +46 — найвышэйшы ў апытанні. Пантыфік ...

Читать далее »

Святы Айцец: сведчыць пра адзінства ў падзеленым свеце

3 верасня 2025 года ў Ватыкане завяршылася пленарная сесія Сумеснай рабочай групы Каталіцкага Касцёла і Сусветнай рады Цэркваў. Удзельнікаў нарады прыняў Папа Леў XIV. Сустрэча стала магчымасцю для абмену вопытам, паглыблення адносін і абмеркавання новых прыярытэтаў, расказаў ватыканскім СМІ арцыбіскуп Флавіа Пачэ, сакратар Дыкастэрыі па спрыянні хрысціянскаму адзінству. Іерарх адзначыў, што першая частка пасяджэння была прысвечана знаёмству прадстаўнікоў Сусветнай рады ...

Читать далее »

Тры вымярэнні міласэрнасці паводле Папы Льва XIV

Леў XIV падкрэсліў тры аспекты міласэрнасці: дапамагаць, прымаць і садзейнічаць развіццю чалавека. 1 верасня 2025 года Папа сустрэўся з прадстаўнікамі «Справы святога Францішка на карысць бедных» – арганізацыі, якая амаль 70 гадоў займаецца дапамогай тым, хто знаходзіцца ў патрэбе, згодна з хрысціянскай і францішканскай традыцыяй. Францішкан казаў: калі бачыш беднага, перад табой люстэрка Пана і Яго беднай Маці У сваёй ...

Читать далее »

Пантыфік заклікаў да міру ва Украіне: голас зброі павінен змоўкнуць!

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, 31 жніўня 2025 года, Папа заклікаў да міру ва Украіне, асудзіў распаўсюджванне глабальнай “пандэміі ўзбраенняў” і выказаў смутак з прычыны гібелі мігрантаў. “На жаль, вайна ва Украіне працягвае сеяць смерць і разбурэнні. У апошнія дні бамбардзіроўкі закранулі некалькі гарадоў, у тым ліку сталіцу, Кіеў, што прывяло да шматлікіх ахвяр. Я зноў ...

Читать далее »

Дзень посту і малітвы за мір – Папа Леў XIV ідзе шляхам папярэднікаў

Абвясціўшы ва ўсім Каталіцкім Касцёле Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру, Леў XIV працягвае традыцыю сваіх папярэднікаў, якія неаднаразова заклікалі вернікаў да духоўнай мабілізацыі дзеля супакою на планеце. Першы Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў трэцім тысячагоддзі абвясціў святы Папа Ян Павел ІІ. Ён адбыўся 14 снежня 2001 года ў адказ на трагічныя падзеі 11 верасня і ...

Читать далее »

Святы Айцец: справа міру ў свеце патрабуе ўкладу хрысціян

Бяззбройная і абяззбройваючая прысутнасць хрысціян у грамадстве павінна указаць альтэрнатыву развіццю свету, — адзначыў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў 46-й Сустрэчы сяброўства паміж народамі. Міжнародны форум пройдзе з 22 па 27 жніўня 2025 года ў італьянскім горадзе Рыміні на тэму “У пустынных месцах будзем будаваць з новай цэглы”. Папа Леў XIV прывітаў яго ўдзельнікаў у пасланні за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра ...

Читать далее »

Пантыфік абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 жніўня 2025 года ў Ватыкане, Пантыфік заклікаў правесці ў бліжэйшую пятніцу Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў свеце. Папа Леў XIV нагадаў, што 22 жніўня 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Ён заклікаў “усіх вернікаў правесці гэты дзень у посце і малітве, просячы Пана, каб ...

Читать далее »

Папа Леў XIV паабедаў з беднымі

Пасля святой Імшы і малітвы “Анёл Панскі”, 17 жніўня 2025 года, Леў XIV паабедаў з беднымі, якім дапамагае “Caritas” дыяцэзіі Альбана. Абед адбыўся ў мястэчку “Laudato si’” на тэрыторыі садоў Папскіх віл у Кастэль-Гандольфа. Вітаючы сабраных, Пантыфік звярнуў увагу на прыгажосць месца, у якім адбывалася іх сустрэча. “Але яно таксама прымушае нас задумацца, што найпрыгажэйшае стварэнне – тое, якое створанае ...

Читать далее »