Архив меток: Папа Францішак

Папа наведаў бяздомных

Учора ўвечары, пасля завяршэння работ у рамках Сінода Біскупаў, Папа Францішак наведаў нядаўна адкрыты прытулак для бяздомных у памяшканнях Генеральнага Дома Айцоў Езуітаў, паведамляе  CREDO. Пантыфіка сустрэлі апостальскі дабрадзей, арцыбіскуп Конрад Краеўскі, Генеральны Настаяцель Таварыства Езуса а. Адольф Нікалас, настаяцель Генеральнага Дома а. Хаакін Баррэро, тры манахіні з Кангрэгацыі Міласэрнай Любові і валанцёры, якія служаць у новай дабрачыннай структуры. Гэтая нечаканая сустрэча ...

Читать далее »

“Я заўсёды быў вулічным святаром”: Пантыфік даў інтэрв’ю французскаму часопісу

“Я заўсёды быў вулічным святаром”, — прызнаўся Папа Францішак у вялікім інтэрв’ю, якое даў французскаму штотыднёваму часопісу “Paris Match”, паведамляе  Ватыканскае радыё. Святы Айцец распавёў, што працягвае насіць элементы чорнага святарскага адзення пад белай папскай сутанай, а таксама падзяліўся сваім “амаль немагчымым жаданнем”: выбрацца з сябрамі ў горад, “каб паесці смачнай піцы”. У той жа час, ён падкрэсліў, што ў ...

Читать далее »

Святы Айцец напісаў вельмі асабістую прадмову да “Youcat”

Францішак засынае, па яго ўласным прызнанні, молячыся спантанна. “Я адчуваю сябе, як сын перад Айцом, і гэта важна”, — прызнаўся Папа ў вельмі асабістай прадмове да новага выдання “Youcat”. Яе апублікавала Канферэнцыя Біскупаў Аўстрыі, якой належаць аўтарскія правы на моладзевы катэхізіс. Часта Пантыфік моліцца проста сідзячы, бо яму балюча стаяць на каленях, прызнаўся ён сам. Малітва для яго, гэта не ...

Читать далее »

Па ініцыятыве Папы адкрыты начны прытулак для бяздомных

Пры фінансавай падтрымцы Апостальскай элемазінарыі недалёка ад Ватыкана быў адкрыты начны прытулак для бездомных. У ім змогуць начаваць адначасова 34 асобы. Кіраваннем дабрачыннай установай займаюцца сёстры Кангрэгацыі Місіянерак Любові – манаскай супольнасці, заснаванай Маці Тэрэзай з Калькуты. У цырымоніі адкрыцця “дарміторыя” прыняў удзел элемазінарый Святога Айца арцыбіскуп Конрад Краеўскі, а таксама першыя госці і валанцёры дабрачыннай структуры. У памяшканні, дзе ...

Читать далее »

Папа: сямейны дух – канстытуцыйная хартыя для Касцёла

Аб патрэбе сучаснага свету ў моцнай “ін’екцыі” сямейнага духа, казаў папа Францішак 7 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. У кантэксце правядзення Сінода Біскупаў, Пантыфік вырашыў прысвяціць свае бліжэйшыя катэхезы адносінам паміж Касцёлам і сям’ёй, у перспектыве іх карысці для ўсяго чалавецтва. “Уважлівы позірк на штодзённае жыццё сучасных мужчын і жанчын дэманструе неадкладную патрэбу ў моцнай ін’екцыі сямейнага ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікаў не палітызаваць Сінод пра сям’ю

Папа Рымскі Францішак адкрыў пасяджэнне Сінода па пытаннях сям’і напамінам пра тое, што Сінод з’яўляецца не палітычным форумам, а падарожжам да Святога Духа і барацьбе з свецкімі спакусамі, якія ўводзяць людзей ад праўды. «Сінод — гэта не канферэнцыя, не кулуарныя перамовы або парламенцкае пасяджэнне», — адзначыў ён. Падчас звароту да членаў Сінода, Папа Рымскі заявіў, што ім «варта набрацца апостальскай ...

Читать далее »

Францішак прыняў Апостальскага нунцыя ў Беларусі

Папа Францішак прыняў 3 кастрычніка на аўдыенцыі ў Ватыкане Апостальскага нунцыя ў Беларусі, арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Аўдыенцыі Пантыфіка для яго дыпламатычнага прадстаўніка ў Беларусі сталі рэгулярнымі. Падчас іх Папа цікавіцца жыццём грамадства і Касцёла.  Падчас першай, якая адбылася 30 верасня 2013 г., праз некалькі месяцаў пасля абрання Францішка, і трывала 40 хвілін, ён затрымаўся над жыццём і перспектывамі Беларусі. Тады ...

Читать далее »

Місіянеры патрэбны на ўскраінах грамадства

“Місіянеры – гэта слугі і пасланнікі Евангелля, асабліва для тых, хто яго не ведае ці забыўся”, — падкрэсліў 1 кастрычніка 2015 г. Папа Францішак, сустракаючыся ў Ватыкане з супольнасцю Місіянераў Найсвяцейшага Сэрца, паведамляе Ватыканскае радыё. Узгаданая манаская кангрэгацыя праводзіць у гэтыя дні ў Рыме свой Генеральны капітул. “У аснове місіі ляжыць дар – гэта вольная ініцыятыва Бога, Які звярнуўся з ...

Читать далее »

Амерыканскія СМІ: Папа Францішак заваяваў сэрцы вернікаў

Папа Францішак заваяваў сэрцы амерыканцаў, напісала аўтарытэтнае выданне “The Washington Post”, падводзячы вынікі Апостальскага падарожжа Святога Айца ў Злучаныя Штаты Амерыкі, якое завяршылася 28 верасня 2015 г. Паводле журналіста Марка Фішэра, тыя, хто жадаў убачыць “Папу-палітыка”, разачараваліся, таму што ў краіну прыбыў сапраўдны пастыр. У гэтай якасці ён падарожнічаў і прапаведваў, дадаў аўтар. Ватыканскае радыё паведамляе, што “The Financial Times” ...

Читать далее »