Архив меток: Папа Францішак

Святому Айцу ўручылі «пастарал бедных»

Папа Францішак атрымаў у дар «пастарал бедных» – сімвал духоўнай улады біскупа, якім ён карыстаецца падчас набажэнстваў. Яго зрабілі з металалому, знойдзенага на сметніку, жыхары трушчоб Кібера ў сталіцы Кеніі – Найробі. Пастарал, пасля агульнай аўдыенцыі 19 кастрычніка 2016 г., пачаў перэгрынацыю па італьянскіх парафіях. Папа атрымаў таксама зроблены з металічных адходаў табернакулюм. Ён застанецца ў Ватыкане, а яго копіі ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч і архімандрыт Сяргей Гаек перадалі Папу Францішку беларускую версію кнігі “Імя Бога – Міласэрнасць”

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 19 кастрычніка прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы Св. Пятра, пасля якой, разам з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі, архімандрытам Сяргеем Гаекам, перадаў Папу Францішку яго ж кнігу “Імя Бога – Міласэрнасць” у перакладзе на беларускую мову.  Кароткая размова са Святым Айцом, хаця і адбывалася на працягу некалькіх хвілін, але заставіла вялікія ўражанні, падзяліўся эмоцыямі ...

Читать далее »

Святы Айцец кананізаваў семярых благаслаўлёных

Каталіцкі Касцёл мае семярых новых святых. 16 кастрычніка 2016 г. Папа Францішак кананізаваў айца Саламона Леклерка з кангрэгацыі Братоў хрысціянскіх школ, мучаніка антыкаталіцкага пераследу эпохі Французскай рэвалюцыі; Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага пакутніка з часоў рэлігійных пераследаванняў; Мануэля Гансалеса Гарсію, заснавальніка Эўхарыстычнага саюзу ўзнагароджання і Кангрэгацыі Эўхарыстычных Місіянерак з Назарэту; кс. Людавіка Павоні, заснавальніка кангрэгацыі Сыноў Марыі Беззаганна Зачатай; кс. ...

Читать далее »

Пантыфік адправіўся ў “Пятніцу міласэрнасці” да дзяцей-сірот

14 кастрычніка 2016 г. у другой палове дня, Святы Айцец, у рамках «Пятніц міласэрнасці», адправіўся ў «SOS-дзіцячую вёску», размешчаную ў рымскім мікрараёне Бачэа. Місія гэтай сеткі ўстаноў заключаецца ў аказанні дапамогі ўсім дзецям, пазбаўленым бацькоўскай апекі, або тым, якія рызыкуюць яе страціць. Рымская вёска складаецца з пяці будынкаў, у кожным з іх жывуць шэсць хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце да ...

Читать далее »

Папа збірае Сінод Біскупаў на тэму моладзі

Святы Айцец Францішак, пасля кансультацый з біскупскімі канферэнцыямі, Усходнімі Каталіцкімі Цэрквамі і канферэнцыямі генеральных настаяцеляў манаскіх кангрэгацый, а таксама выслухаўшы прапановы Айцоў апошняга сінадальнага сходу, вырашыў, што ў кастрычніку 2018 годзе пройдзе XV Генеральная Звычайная Асамблея Сінода Біскупаў на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”.  Абраная тэма, гэта выраз пастырскай заклапочанасці Касцёла адносна моладзі, спасылка на высновы апошніх сінадальных асамблей ...

Читать далее »

Пантыфік наведаў раёны, пацярпелыя ад землятрусу

4 кастрычніка Францішак прыбыў у Аматрычэ – італьянскі горад у рэгіёне Лацыа, амаль поўнасцю разбураны ў выніку нядаўняга землятрусу. Яго суправаджаў біскуп Рыеці Даменіка Пампілі. Візіт Святога Айца пачаўся са школы, дзе ён павітаў каля 100 дзяцей, а затым адправіўся ў зону, зачыненую па меркаваннях бяспекі. Папа патлумачыў, што ён не прыбыў сюды раней, каб не перашкаджаць працы спецыялістаў. Ён ...

Читать далее »

Святы Айцец павіншаваў яўрэяў са святам Рош ха-Шана

Папа Францішак накіраваў свае віншаванні галоўнаму равіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі і ўсёй яўрэйскай супольнасці горада з нагоды свята Рош ха-Шана, які ў 2016 г. прыпадае на 3 і 4 кастрычніка і азнамяноўвае сабой надыход Новага года – 5777 па юдэйскім календары. Святы Айцец пажадаў, каб Бог “падараваў мір і нястомнае жаданне яго пашыраць”. “Няхай у сваёй бясконцай міласэрнасці дорыць ...

Читать далее »

З якім пашпартам падарожнічае Святы Айцец?

Папа Францішак прызнаўся сваім суайчыннікам, аргенцінцам, што ў наступным годзе не зможа прыехаць на радзіму. Дарэчы, ён аб’явіў, што ў 2017 годзе плануе паехаць у Азію і Афрыку, паведамляе gosc.pl. У шырока распаўсюджаным у пятніцу паведамленні Ватыкана да нацыі Аргенціны, запісанай на святкаванне 200-годдзя краіны, Пантыфік праінфармаваў, што не зможа прыехаць у наступным годзе. «Гэта немагчыма», — дадаў ён. «Я ...

Читать далее »

Пантыфік: Касцёл для ўсіх, і перш за ўсё для грэшнікаў

“Касцёл не толькі для добрых або тых, хто здаецца добрым ці лічыць сябе такім. Касцёл для ўсіх, і перш за ўсё для грэшнікаў, таму што Касцёл – гэта міласэрнасць”, — сказаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі 28 верасня 2016 г. у Ватыкане. У сваёй катэхезе Пантыфік спаслаўся на евангельскае апавяданне аб прабачэнні Езусам “Добрага злачынцы” на крыжы (Лк 23, 39-43). ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з сем’ямі ахвяр тэракту ў Ніцы

На напады д’ябла можна адказваць толькі Божымі ўчынкамі, якімі з’яўляюцца прабачэнне, любоў і павага да бліжняга, сказаў Святы Айцец 24 верасня падчас сустрэчы з параненымі і сем’ямі загінулых у нядаўнім тэракце ў Ніцы. На аўдыенцыю ў Ватыкан прыбылі каля тысячы чалавек розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Францішак запэўніў у сваім спачуванні, блізкасці і малітве ўсіх, хто пацярпеў у выніку гэтага злачынства. ...

Читать далее »