Архив меток: Папа Францішак

Францішак – чацвёрты Пантыфік у Мілане за шэсць стагоддзяў

Толькі чатыры Пантыфікі наведалі Мілан на працягу апошніх шасці стагоддзяў. Пра гэта нагадала італьянская „Corriere della Sera” перад візітам Францішка ў сталіцу Ламбардыі, які адбудзецца 25 сакавіка. Першым быў Марцін V у 1418 г. Два візіты здзейсніў сюды Ян Павел II у 1983 і 1984 гадах, аднойчы тут быў Бэнэдыкт XVI – у 2012 г. Візіт Францішка ў Мілан прадугледжвае ...

Читать далее »

Абакрала Папу Францішка!..

22 сакавіка 2017 года падчас агульнай аўдыенцыі, на вачах ва ўсіх, здарыўся дзёрзкі крадзеж з боку маленькай паломніцы. 3-гадовая дзяўчынка з Грэцыі падчас папскага пацалунку прывітання «скрала» піўску Святога Айца, але праз хвілінку вярнула. Папа смяяўся амаль да слёз.

Читать далее »

Пантыфік стаў ганаровым доктарам медыцыны

Пантыфік атрымаў званне ганаровага доктара медыцыны Салернскага ўніверсітэта – італьянскай дзяржаўнай навучальнай установы. Аб гэтым абвясцілі яго рэктар Аўрэліа Томасэці і загадчык кафедры медыцыны, хірургіі і аданталогіі Марыё Капунца падчас канферэнцыі на тэму “Гуманізацыя медыцыны. Лячыць і клапаціцца”, якая прайшла тут. Ганаровае званне было прысвоена Святому Айцу за яго “паўсюдна прызнаныя заслугі і здольнасці “лекара душаў” і глыбокага знаўцы патрэбаў ...

Читать далее »

Святы Айцец лічыць, што пазбаўленне людзей працы дзеля эканамічнай выгады з’яўляецца цяжкім грахом

Аб гэтым Пантыфік заявіў 15 сакавіка 2017 года на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, каментуючы сітуацыю з працаўнікамі тэлевізійнай кампаніі “Sky Italia”, якім пагражае скарачэнне. Папа пажадаў, каб яна была вырашана як мага хутчэй з павагай да правоў усіх, асабліва сем’яў, паведамляе Ватыканскае радыё. “Праца дае нам годнасць, і адказныя за народы, кіраўнікі, маюць абавязак рабіць усё неабходнае, каб кожны ...

Читать далее »

Чатыры гады пантыфікату Францішка

Папа адзначае 13 сакавіка чацвёртую гадавіну абрання на Пасад св. Пятра. Аргентынскі кардынал Хорхэ Марыа Берголіа стаў першым лацінаамерыканцам і першым езуітам, які стаў Біскупам Рыма і абраў імя Францішак. Папа лічыцца адным з самых папулярных пантыфікаў за апошнія дзесяцігоддзі. Яго назвалі чалавекам года па версіі амерыканскага часопіса “Time”, намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру. Мільёны чалавек чытаюць яго старонку ў ...

Читать далее »

Пантыфік спачувае і заклікае спыніць гвалт над дзецьмі

Папа Францішак выказаў сваю блізкасць да народа Гватэмалы, які знаходзіцца ў жалобе пасля сур’ёзнага і сумнага інцыдэнту. У выніку маштабнага пажару ў прытулку для дзяцей у Вірхэн-дэ-ла-Асунсьён загінулі 34 чалавекі, дзясяткі атрымалі раненні. У краіне аб’яўлена трохдзённая жалоба.  “Няхай Пан прыме іх душы, вылечыць параненых, суцешыць іх смуткуючыя сем’і і ўвесь народ”, — узнёс малітву Папа і дадаў, звяртаючыся 12 ...

Читать далее »

“Я быў малы, а Імшал цяжкі…”: Папа адказвае на лісты дзяцей

Папа Францішак здольны захапіць знянацку, здзівіць, стаць малым для малых. Вось ён вырашыў адказаць на ліст, які паступіў у Ватыкан з Ламбардыі. Адна маленькая дзяўчынка з ваколіц Крэмона напісала: «Дарагі Святы Айцец, я б хацела зноў мець поўную сямʼю». З прастатой і рашучасцю, характэрнымі для свайго ўзросту, дзяўчынка ўзяла ручку і паперу і, нікому нічога не кажучы, напісала Пантыфіку маленькі ...

Читать далее »

100 тыс. еўра для бедных у Алепа: Папа Францішак аказаў фінансавую дапамогу сірыйцам

Святы Айцец вярнуўся раніцай 10 сакавіка 2017 года ў Ватыкан пасля завяршэння духоўных практыкаванняў, якія праходзілі апошнія некалькі дзён у Арычы. Менавіта тут, перад сваім ад’ездам у Ватыкан, ён узначаліў ранішнюю св. Імшу ў інтэнцыі Сірыі і яе жыхароў, паінфармавала Зала Друку Святога Пасаду. Таксама Пантыфік адправіў, дзякуючы ўдзелу Рымскай курыі, 100 тыс. еўра для бедных у Алепа. За размеркаванне дапамогі ...

Читать далее »

Як выглядаюць папскія рэкалекцыі?

Абсалютная навіна цяперашніх ватыканскіх рэкалекцый – тое, што ў іх падрыхтоўцы прыняла ўдзел італьянская сямʼя. Традыцыю рэкалекцый ў Ватыкане ўвёў у 1929 г. Папа Пій XI. Да часу Паўла VI рэкалекцыі для Ватыкана праводзіліся падчас Адвэнту, а не ў Вялікім посце. Але Папа Францішак вывеў іх за Ватыкан. Такім чынам, ужо ў чацвёрты раз ватыканскія рэкалекцыі адбываюцца ў мястэчку Арыча, ...

Читать далее »

Папа Францішак: заглядаць у Біблію так часта, як у смартфон

Да частага чытання Бібліі, што змяшчае Слова Божае, заўсёды актуальнае і дзейснае, заклікаў Папа Францішак 5 сакавіка 2017 г. перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. “У гэтую першую нядзелю Вялікага посту Евангелле ўводзіць нас на шлях да свята Вялікадня, паказваючы Езуса, які заставаўся на пустыні 40-к дзён і быў выпрабаваны д’яблам (Мц 4,1-11). Гэтае адбылося ў ...

Читать далее »