Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец у Егіпце: не будзе браніраванага аўтамабіля

Няма ніякіх асцярогаў у сувязі з візітам Папы Францішка ў Егіпет. Ён будзе перасоўвацца па Каіры на звычайным, не браніраваным аўтамабілі. На прэс-канферэнцыі ў Ватыкнае агучылі дэталі 18-га міжнароднага падарожжа Пантыфіка. Грэг Бёрк, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, паведаміў, што двухдзённы візіт, які пачнецца 28 красавіка 2017 г., пройдзе ў трох вымярэннях: пастырскім, скіраваным да невялікай супольнасці католікаў у Егіпце, ...

Читать далее »

У Рыме адкрылася выстава пра гісторыю эміграцыі сям’і Папы Францішка

Гісторыя эміграцыі ў Аргенціну сям’і Хорхе Марыё Бергольё, будучага Папы Францішка, з’яўляецца адным з лейтматываў выставы пад назвай “Генуя-Буэнас-Айрэс – падарожжа ў адзін канец”, паведамляе Ватыканскае радыё. Яна была арганізавана ў Рыме пасольствам Аргенціны пры Святым Пасадзе і адкрылася 21 красавіка 2017 года пры ўдзеле міністра замежных спраў краіны Сусаны Малкоры. Як падкрэслівалася на адкрыцці выставы, гісторыя сям’і Папы Францішка ...

Читать далее »

1500 дзён пантыфікату Францішка

21 красавіка 2017 года мінае 1500 дзён з выбару 13 сакавіка 2013 г. Папы Францішка. Адметнасцю яго пантыфікату сталі публічныя ранішнія св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты, падчас якіх ён прамаўляе кароткія гаміліі-разважанні. Да гэтага часу Пантыфік адправіў іх больш за 500. Для ўдзелу ў самай першай ранішняй Эўхарыстыі, якая прайшла 22 сакавіка 2013 г., Святы Айцец запрасіў работнікаў ...

Читать далее »

У Вялікі чацвер Святы Айцец абмыў ногі вязням

Вечарам 13 красавіка 2017 года Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана. Месцам яе правядзення стала турма ў мястэчку Пальяна, у італьянскай правінцыі Фразінонэ, якая знаходзіцца на тэрыторыі дыяцэзіі Палестрына. Папа прыбыў сюды на аўтамабіле з Ватыкана. Спачатку ён сустрэўся з вязнямі, у тымі ліку з асобамі, якія прабываюць у ізалятары і лазарэце. Падчас літургіі ён правёў абрад абмыцця ног, у ...

Читать далее »

Чарговая папская ініцыятыва – «Пральня Францішка» для бедных адкрылася ў Рыме

У панядзелка, 10 красавіка 2017, з пачаткам Вялікага тыдня, у Рыме адкрылася «Пральня Папы Францішка». Гаворка ідзе пра паслугі і бясплатную дапамогу бедным, у прыватнасці бяздомным, якія змогуць тут памыць сваю вопратку і іншыя рэчы, паведамляе ўкраінская рэдакцыя Ватыканскага Радыё. Ініцыятыва зарадзілася як адказ на заклік Папы Францішка «канкрэтызаваць» вопыт ласкі Юбілейнага Года Міласэрнасці. У Апостальскім лісце «Misericordia et misera» ...

Читать далее »

Святы Айцец правядзе Імшу Вячэры Пана ў выпраўленчай установе

Папа Францішак, у Вялікі Чацвер, 13 красавіка 2017 г. , правядзе Імшу Вячэры Пана ў выпраўленчай установе ў Паліна, у італьянскай правінцыі Фразінонэ, якая знаходзіцца на тэрыторыі дыяцэзіі Палестрына, паведаміла 6 красавіка 2017 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Адзначаецца, што падчас Эўхарыстыі, Папа правядзе абрад абмыцця ног, у якім прымуць удзел зняволеныя. Візіт будзе насіць характар строга канфідэнцыйны. Ужо па ...

Читать далее »

Фаціма: афіцыйны гімн візіту Папы Францішка

Юбілейны год стагоддзя Марыйных аб’яўленняў у Фаціме, (Партугалія), будзе поўны многіх рэлігійных, культурных і навуковых падзей. Большасць з іх адбудзецца на тэрыторыі сусветна вядомага санктуарыя. Галоўнай падзеяй юбілейнага года ў Фаціме — візіт Папы Францішка 12 — 13 мая. Прапануем паслухаць афіцыйны гімн папскага візіту ў Фаціму. Credo пераклад catholicnews.by

Читать далее »

Папа Францішак: чым ёсць для мяне крыж?

Крыж не можна насіць толькі як сімвал рэлігійнай прыналежнасці або аздобу, трэба глядзець на яго як на знак “Бога, Які стаў грахом” дзеля нашага збаўлення, звярнуў увагу Папа 4 красавіка 2017 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Звяртаючыся да сённяшняга Евангелля (Ян 8, 21-30), Святы Айцец адзначыў, што Езус тройчы папярэджваў фарысеяў, “памрэце ў граху вашым”, таму што яны ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў даследчыкаў асобы Лютэра

Папа Францішак лічыць, што хрысціяне павінны пазбавіцца падазроных поглядаў у адносінах да іншых канфесій і разам прасіць Бога аб ласцы прымірэння. Аб гэтым ён сказаў, прымаючы на аўдыенцыі ў Ватыкане 31 сакавіка 2017 года щдзельнікаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю Рэфармацыі. Форум быў арганізаваны Папскім камітэтам гістарычных навук. Тое, што католікі і лютэране размаўляюць разам па ініцыятыве структуры Апостальскай Сталіцы, з’яўляецца ...

Читать далее »

Папа: Бог працягвае шукаць сэрцы, падобныя да сэрца Марыі

Сустрэча з Богам адбываецца ў нечаканых месцах, на ўскраінах і перыферыях, падкрэсліў Папа падчас Эўхарыстыі з вернікамі міланскай архідыяцэзіі, якую цэлебраваў ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка ў парку на тэрыторыі былога іпадрома ў Монце. У літургіі прынялі ўдзел каля мільёна чалавек. Святы Айцец заўважыў, што радасць збаўлення бярэ пачатак у штодзённым жыцці дома маладой дзяўчыны з Назарэта. Як і ...

Читать далее »