Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак скіраваў пасланне на Сусветны дзень місій

Кожны чалавек мае сваю місію ў гэтым свеце, падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень місій. Дакумент быў апублікаваны 19 мая 2018 г. на тэму “Разам з моладдзю, будзем несці Евангелле ўсім”. У ім Святы Айцец спасылаецца на досвед уласнай сям’і і юнацтва, падкрэсліваючы, што добра ведае “святло і цені быцця маладым чалавекам”. “Дарагая моладзь, не бойцеся Хрыста і ...

Читать далее »

Да прыезду ў Беларусь Марадона сустракаўся з Папам і ўдзельнічаў у дабрачыннасці

«Я капітан каманды Францішка», — жартаваў Дыега. Акрамя «цёмнага» боку жыцця знакамітага футбаліста Дыега Арманда Марадоны, які падпісаў кантракт на 3 гады з ФК «Дынама-Брэст» і стаў старшынём беларускага клуба, пра легенду сусветнага футбола вядома і шмат добрага. У апошнія гады ён удзельнічаў у дабрачынных праектах і некалькі разоў сустракаўся з Папам Рымскім Францішкам. Упершыню — у 2014 годзе. Да ...

Читать далее »

Францішак сустрэўся з паслядоўнікамі дхармічных рэлігій

На важнасць дыялогу і супрацоўніцтва ў сучасным свеце паміж католікамі і паслядоўнікамі рэлігій дхармы звярнуў увагу Францішак, прымаючы 16 мая 2018 г. у Ватыкане ўдзельнікаў канферэнцыі “Дхарма і Логас – дыялог і супрацоўніцтва ў складаную эпоху”. Святы Айцец выказаў падзяку за намаганні па развіцці дыялогу і супрацоўніцтва паміж хрысціянамі, індуістамі, будыстамі, сікхамі і джайністамі. “Дыялог і супрацоўніцтва з’яўляюцца ключавымі словамі ...

Читать далее »

Святы Айцец прывітаў дэлегацыю тайскіх будысцкіх манахаў

“Ад усяго сэрца жадаю, каб будысты і католікі станавіліся больш блізкімі да сябе, дзейнічалі ва ўзаемным веданні і ў павазе да кожнай з гэтых духоўных традыцый, былі ў свеце сведкамі каштоўнасцяў справядлівасці, міру і абароны чалавечай годнасці”, — сказаў Францішак, прымаючы 16 мая 2018 г. дэлегацыю будысцкіх манахаў з Тайланда. Пантыфік таксама падзякаваў за каштоўны дар святой для будызму кнігі, ...

Читать далее »

Пантыфік: хрысціянскае выхаванне – права дзяцей

Пакліканне ахрышчаных заключаецца ў тым, каб “заўсёды крочыць, як дзеці святла, трываючы ў веры”, падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 16 мая 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Завяршаючы цыкл катэхез аб сакрамэнце хросту, ён засяродзіў увагу на абрадзе ўручэння белага адзення і запаленай свечкі. Пераапрананне новаахрышчаных у белае адзенне практыкавалася ад першых стагоддзяў хрысціянства і сімвалізавала ...

Читать далее »

Папа да моладзі: не бойцеся быць святымі

“Не ўзводзьце муры, а будуйце масты”, — заклікаў Папа Францішак моладзь, якая 12 мая прыняла ўдзел у міжнародным марыйным малітоўным чуванні ў санктуарыі Сан-Габрыэле-дэль-Адаларата ў італьянскім горадзе Тэрама. Святы Айцец прывітаў юнакоў і дзяўчат з дапамогай відэапаслання.  Ён заклікаў моладзь не баяцца быць святымі, скіроўваць позірк да Панны Марыі і асабліва да св. Габрыэля – апекуна студэнтаў. Папа нагадаў удзельнікам ...

Читать далее »

Сустрэча Францішка з біскупамі Чылі – за зачыненымі дзвярыма

Папа сустрэнецца з чылійскімі біскупамі, каб абмеркаваць сітуацыю, якая ўзнікла ў Касцёле ў гэтай краіне, пасля шэрагу злоўжыванняў з боку некаторых прадстаўнікоў мясцовага духавенства. Сустрэча будзе праходзіць 15-17 мая 2018 г. у ватыканскай Зале Паўла VI за закрытымі дзвярыма, таму публікацыя афіцыйных паведамленняў аб яе змесце не прадугледжана, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Перад абліччам абставінаў і надзвычайных выклікаў, якія ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэнецца з Мітрапалітам Чэхіі і Славакіі

Сёння, 11 мая 2018 года, Святы Айцец прыме на аўдыенцыі кіраўніка Праваслаўнай Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі, Мітрапаліта Расціслава, паведаміла Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству. Гэта будзе першы візіт праваслаўнага іерарха да Папы пасля яго выбару 11 студзеня 2014 г. Падчас свайго знаходжання ў Рыме Мітрапаліт сустрэнецца з старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардыналам Куртам Кохам, узначаліць Боскую літургію ...

Читать далее »

Гомельцы прынялі ўдзел у сустрэчы з Папам Францішкам

У Рыме адбылося святкаванне 50-годдзя Неакатэхуменальнага шляху. Пілігрымка з Гомеля адправілася ў Рым — гомельскія католікі, члены суполак Нэакатэхуменальнага шляху, пабывалі на сустрэчы з Папам Рымскім Францішкам. Пантыфік наведаў святкаванне 50-годдзя Неакатэхуменальнага шляху, дзе была таксама дэлегацыя з Гомеля на чале з ксяндзом Юрыем Варанко. Святы Айцец падкрэсліў важнасць місіі, якая ажыццяўляецца Неакатэхуменатам – яна адлюстроўвае верную любоў Бога. Ён ...

Читать далее »

Новыя рэкруты Швейцарскай гвардыі ў Францішка

Папская гвардыя паклікана праяўляць адвагу і вытрымку, шчодрасць і салідарнасць з усімі, нагадаў Святы Айцец афіцэрам і салдатам Швейцарскай гвардыі, у тым ліку 33 новым рэкрутам, якіх прыняў напярэдадні ўрачыстай прысягі на вернасць Пантыфіку. Сустрэча адбылася 4 мая 2018 г. у Клеменційскай зале ватыканскага Апостальскага палаца. “Цудоўна бачыць маладых людзей, як вы, якія дэманструюць увагу да іншых”, гатовых дапамагчы патрабуючым, ...

Читать далее »