Архив меток: пакліканне

Ад Байкала да Тбілісі. Неверагодныя шляхі Божыя сястры Лены Сурвіла

Сястра Лена Сурвіла з Віцебскай дыяцэзіі. Але Божы Провід накіраваў яе працаваць на розных пляцоўках у іншых краінах. Пра Божыя сюрпрызы, цяжкасці і радасці паклікання маладой манахіні пойдзе гаворка ў гэтым інтэрв’ю. – Сястра Лена, Вы вельмі молада выглядаеце. А які ў Вас манаскі “стаж”? – Маладосць, як кажуць, гэта той недахоп, што хутка прамінае. Свой шлях у свет манаскага ...

Читать далее »

Біскуп Аляксандр Яшэўскі наведаў свайго першага пробашча

Біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў свайго першага пробашча і выхавацеля ксяндза Генрыха Куляшэвіча. — Яму 86 гадоў і ён вельмі Выдатны Святар. Яшчэ ў Сувалках кіруе вялікай групай міністрантаў. Дзякуй, Ойча, за выхаванне і дапамогу ў распазнанні майго паклікання! — напісаў біскуп на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. katolik-gomel.by

Читать далее »

Сустракаць Бога кожны дзень

Закончылася святкаванне Вялікадня, аднак велікодная радасць не заканчваецца. З Богам мы можам сустракацца не толькі на святы, але і ў будзённасці, якая часам здаецца нам шэрай. Гэта добра зразумелі апосталы і іншыя вучні Хрыста праз некалькі дзён пасля Яго ўваскрэсення. Пасля ўваскрэсення і да ўзыходжання на неба Хрыстос з’яўляўся сваім вучням. Трэцяя такая сустрэча адбываецца на беразе Галілейскага мора (Тыверыядскага ...

Читать далее »

У Гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі па распазнанні паклікання

27-29 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі па распазнанні паклікання. На рэкалекцыі запрашаюцца хлопцы ад 14 гадоў. Падчас рэкалекцый будзе магчымасць паразмаўляць з духоўнымі айцамі, семінарыстамі, пабыць у цішыні, паглыбіць свае рэлігійныя веды. Аб удзеле трэба паведаміць да 22 сакавіка. Адказны за рэкалекцыі — кс. Валерый Быкоўскі, духоўны айцец семінарыі ў Гродне. Тэлефон для запісу: 8 015 ...

Читать далее »

У салезіянскім араторыі ў Мінску адбылася сустрэча-разважанне аб пакліканні для хлопцаў

21-22 лютага мінскі араторый імя св. Яна Боска адчыніў свае дзверы для хлопцаў, якія прагнуць распазнаць сваё пакліканне і бліжэй пазнаёміцца з салезіянскім стылям жыцця. Хлопцы прыехалі на сустрэчу з розных салезіянскіх пляцовак у Беларусі: Дзятлава, Бараўляны, Смаргонь і канешне Мінск. Сустрэча распачалася ад знаёмства. Пасля ўдзельнікі мелі ўводзіны ў тэматыку сустрэчы і невялікую працу ў групах, у якіх яны ...

Читать далее »

Кансэкраванае жыццё — жыццё «з распраўленымі крыламі»: размова з айцом Міхаілам Цвячкоўскім

Размова з айцом марыянінам Міхаілам Цвячкоўскім, старшынёй  аб’яднання вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых Манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў Апостальскага Жыцця ў Беларусі. — Айцец Міхаіл, калі ласка, распавядзіце, што такое кансэкраванае жыццё, якое месца яно займае ў Каталіцкім Касцёле? — Сёння нам здараецца сустрэць маладых і старэйшых манахаў і манахінь, якія носяць не сучасную і часам малапрактычную вопратку, ...

Читать далее »

У Мінску адбудзецца сустрэча-разважанне аб пакліканні для хлопцаў

Сустрэча адбудзецца для юнакоў ад 15-ці гадовага ўзросту, якія разважаюць аб святарскім і манаскім пакліканні. Падчас сустрэчы ўдзельнікі даведаюцца больш на тэму паклікання, яго распазнання? а таксама зблізку прыгледзяцца да салезіянскага стылю рэалізацыі Божай волі, паведамляе sdb.by. Распачацце сустрэчы 21-га лютага а 15-й гадзіне. Заканчэнне — пасля абеду 22-га лютага. Адрас: г. Мінск, араторый імя св. Яна Боска: вул. Пляханава ...

Читать далее »

ІІІ звычайная нядзеля. 25.01.2015

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка. Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле. Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: Ідзіце за Мною, і ...

Читать далее »

Чаму хлопцы не ідуць у семінарыю?

Кожны чалавек у сваім жыцці задумваецца, якую прафесію выбраць і кім працаваць. Некаторыя, адчуўшы ў сэрцы пакліканне, становяцца святарамі, каб сваё жыццё аддаць Госпаду. Чаму сёння зусім няшмат маладых людзей навучаецца ў беларускіх семінарыях?       Кс. Канстанцін Анашка: – Думаю, сёння моладзь баіцца адказнасці. Гэта датычыць не толькі семінарыі, але і манаства, і сям’і, і нават выбару працы. ...

Читать далее »