Архив меток: пахаванне Папы Францішка

Папа Францішак: апошняе развітанне ў атачэнні бедных

Святы Пасад выпусціў паведамленне, у якім гаворыцца, што група бедных і патрабуючых будзе прысутнічаць на прыступках, якія вядуць да Базілікі Санта-Марыя Маджорэ, каб аддаць апошні гонар Папу Францішку перад яго пахаваннем. Прысутнасць бедных і патрабуючых на цырымоніі пахавання – гэта не проста фармальны жэст, але глыбокае сведчанне таго, як Папа Францішак на працягу ўсяго свайго пантыфікату ставіў на першае месца ...

Читать далее »

Кардынал Макрыцкас расказаў пра падрыхтоўку магілы Папы

Кардынал Раландас Макрыцкас, архіпрэзбітэр-каад’ютар Базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, вечарам 22 красавіка 2025 года расказаў журналістам пра дэталі падрыхтоўкі магілы Папы Францішка. Надмагільная пліта будзе выраблена з мармуру, прывезенага з рэгіёна Лігурыя на поўначы Італіі – у памяць пра паходжанне сям’і Святога Айца. Згодна з тэстамэнтам Папы, магіла будзе сціплай: на ёй будзе змешчана толькі імя Пантыфіка, а на сцяне – павялічаная выява ...

Читать далее »

Сотні вернікаў у Ватыкане маліліся аб вечным супакоі для Папы

Кардынал П’етра Паралін узначаліў ружанцовую малітву аб вечным супакоі для Папы Францішка. Яна адбылася вечарам 22 красавіка 2025 года перад Базілікай Санта-Марыя-Маджорэ. “Даверым нашага дарагога Святога Айца Найсвяцейшай Марыі, “Salus Populi Romani”, — заахвоціў вернікаў найбліжэйшы супрацоўнік спачылага Пантыфіка. Малітва прайшла каля марыйнага абраза, да якога Папа Францішак звяртаўся ў малітве ў найбольш важныя моманты свайго пантыфікату. Кардынал Паралін заклікаў ...

Читать далее »

Абвешчана дата пахавання Папы Францішка

Пахаванне Папы Францішка адбудзецца 26 красавіка 2025 года. Літургія распачнецца а 10.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе на плошчы перад Базілікай Святога Пятра. Рашэнне аб даце пахавання было прынята кардыналамі, якія прысутнічалі на першай генеральнай кангрэгацыі, скліканай пасля смерці Святога Айца. Яна адбылася раніцай 22 красавіка 2025 года ў ватыканскай Зале Паўла VI. Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла, што пахавальную Імшу ўзначаліць ...

Читать далее »

Памёр Папа Францішак

21 красавіка 2025 года ў 7.35 раніцы Папа Францішак адышоў у вечнасць. Пра яго смерць паведаміў кардынал Кэвін Фарэл, які падкрэсліў, што ўсё жыццё Святога Айца было прысвечана служэнню Богу, Касцёлу і асабліва найбяднейшым. «Дарагія браты і сёстры, з глыбокім болем мушу абвясціць пра смерць нашага Святога Айца Францішка. У 7.35 гэтай раніцы Біскуп Рыма, Францішак, вярнуўся ў дом Айца. ...

Читать далее »