Архив меток: падручнік

Карытас Віцебскай дыяцэзіі дапамог набыць падручнікі для наведвальнікаў урокаў рэлігіі

Карытас Віцебскай дыяцэзіі, дзякуючы дапамозе Нацыянальнага Карытас Беларусі, дапамог парафіям Віцебскай дыяцэзіі набыць падручнікі І і ІІ года падрыхтоўкі да Святой Камуніі. Было набыта і размеркавана па парафіях 600 падручнікаў на 2025/2026 навучальны год. “Такога роду дапамога вельмі істотная для парафіяльных супольнасцяў. Дзякуючы падтрымцы дабрачыннай арганізацыі Карытас больш дзетак зможа прыняць плённы ўдзел у занятках па катэхізісе”, — зазначыў пробашч ...

Читать далее »

Вобраз святара ў школьных падручніках па гісторыі (на прыкладзе падручнікаў для 6-7 класаў)

Апошнім часам у СМІ заўважная дыскусія пра школьныя падручнікі. Прапануем сваю спробу ацаніць змест падручнікаў па пытаннях, якія могуць цікавіць католікаў. Для разгляду возьмем падручнікі па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі для вучняў 6-7 класаў агульнаадукацыйных школ. Усе выкарыстаныя падручнікі змешчаны на сайце uchebniki.by Для таго, каб акрэсліць, які вобраз святара малююць падручнікі, паспрабуем адказаць на некалькі пытанняў: Якая інфармацыя ...

Читать далее »

У Глыбокім адбудзецца сустрэча катэхетаў

У панядзелак, 28 мая ў Глыбокім пройдзе сустрэча катэхетаў, падчас якой будуць прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакрамэнту пакаяння і Эўхарыстыі. На сустрэчу запрашаюцца катэхеты і ўсе зацікаўленыя. Сустрэча адбудзецца ў Гарадскім доме культуры ў 10.30 па адрасе: вул. Камуністычная, 10. Усіх ахвочых просім запісвацца по тэлефоне: +37529 274-84-55 (мтс, viber) ...

Читать далее »

Падручнік «Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца» атрымаў узнагароду на XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

Камплект каляровага дапаможніка і сшытка для 6-га класа «Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца», аўтарам якога з’яўляецца сястра Нунэ Цітаян MSF з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, на XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы адзначаны ў традыцыйным конкурсе «Мастацтва кнігі-2016». Тэмы падручніка скіраваны на вывучэнне Новага Запавету і ахопліваюць яго найважнейшыя сюжэты ад звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі да мукі і ўваскрасення ...

Читать далее »