Архив меток: набажэнства

Набажэнствы ў першую гадавіну агрэсіі Расіі супраць Украіны

У першую гадавіну ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, 24 лютага 2023 года, Папскі генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс узначаліць малітоўнае чуванне. У Імшы, якая адбудзецца ў базіліцы святога Яна на Латэране, прыме ўдзел грэка-каталіцкі апостальскі экзарх Італіі, біскуп Дыянісій Ляховіч, а таксама прадстаўнікі многіх касцёльных супольнасцей і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у прыёме і дапамозе ўкраінскім уцекачам. Удзельнікі ...

Читать далее »

Саракагадзіннае набажэнства і адпустовая ўрачыстасць адбыліся ў лідскай Фары

Як і штогод, для вернікаў лідскай Фары была арганізавана саракагадзінная падрыхтоўка перад парафіяльнай урачыстасцю Узвышэння Святога Крыжа. У гэтай плённай падрыхтоўцы парафіянам дапамагаў ксёндз Віталій Сідорка, пробашч лідскай парафіі св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка. З 12 верасня да поўначы 14 верасня працягвалася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. У цішыні кожны мог прадставіць Богу самога сябе, выказаць Яму свае просьбы ...

Читать далее »

Будслаў: у бліжэйшы час — трансляцыі з Нацыянальнага санктуарыя і працяг адбудовы касцёла пасля пажару

У бліжэйшы час з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай запланаваны шэраг прамых трансляцый набажэнстваў, а ў маі праягнуцца працы па аднаўленні пашкоджанага пажарам касцёла, у сувзяі з чым доступ у святыню будзе цалкам закрыты. Духоўна далучыцца да малітвы ў галоўнай Марыйнай святыні Беларусі з дапамогай прамой трансляцыі можна будзе ў суботу і нядзелю 30 красавіка і 1 мая, а таксама ...

Читать далее »

Святы Айцец удзеліць анлайн надзвычайнае благаслаўленне Urbi et orbi з магчымасцю атрымаць поўны адпуст

У пятніцу, 27 сакавіка, а 18-й гадзіне (у 20.00 па мінскім часе) перад базылікай Святога Пятра Папа Францішак узначаліць набажэнства аб выбаўленні ад каранавірусу. Як раней паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, набажэнства на пустой плошчы, без удзелу людзей, будзе складацца з чытання Божага слова, малітоўных просьбаў і адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. На заканчэнне малітвы Пантыфік удзеліць надзвычайнае благаслаўленне «Urbi et ...

Читать далее »

На «Беларусь 3» у прамым эфіры пакажуць начное набажэнства з Будслава

30 чэрвеня ў 23.30 у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць начное набажэнства і святую Імшу апоўначы з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе. Пра гэта Catholic.by паведаміла дырэктар тэлеканала «Беларусь 3» Наталля Марынава. Сёлетнія ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».

Читать далее »

Першае маёвае набажэнства на месцы будаўніцтва новай святыні ў Паставах

Май — месяц асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. І ў першы майскі вечар, Маці Божая сабрала вернікаў вельмі маладой парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах, каб супольна ўзнесці малітвы і праславіць Пана Бога праз Яе заступніцтва. Парафіяне разам з кс. Анджэем Бульчакам маліліся каля нядаўна ўстаноўленага крыжа на месцы, адведзеным пад будаўніцтва новага касцёла. Маёвае набажэнства будзе адбывацца кожны вечар а ...

Читать далее »