На працягу аднаго тыдня юнакі з Мінска і Смаргоні пад кіраўніцтвам Марка Найдзіча SDB здзяйснялі пілігрымку ў Славакію на ўрачыстасць з нагоды беатыфікацыі Тытуса Зэмана SDB, каб сімвалічна разам з ім перакрочыць уласныя межы краін і жыцця, а таксама каб выпрасіць аб новых пакліканнях з нашай зямлі. Бо ўжо бласлаўлёны салезіянін стаў заступнікам, мучанікам за духоўныя пакліканні. На шляху да ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
Падрыхтоўка да Сінода: моладзь у цэнтры ўвагі Касцёла
“Сінод на тэму моладзі можа стаць важнай часткай місійнага абнаўлення Касцёла, якое, паводле Апостальскай адгартацыі “Evangelii Gaudium”, з’яўляецца задачай цяперашняга часу”, — сказаў генеральны сакратар Сіноду Біскупаў на завяршэнне міжнароднага кангрэса па становішчы моладзі, які завяршыўся ў Генеральнай курыі езуітаў у Рыме. “Да маладых людзей мы павінны звярнуцца не толькі для таго, каб дапамагчы нам лепш зразумець, як абвяшчаць Евангелле, ...
Читать далее »Моладзь з Браслава арганізавала «School party»
У пачатку навучальнага года моладзь з Браслава правяла вечарыну для школьнікаў і студэнтаў. Гэта была добрая нагода, каб разам сабрацца на малітве, а затым супольна правесці вечар у танцах і забавах. На «School party» у Браслаў завітала моладзь з Мёраў, Слабодкі, а таксама з Глыбокага. Вечар распачаўся сумеснай адарацыяй і малітвай у інтэнцыі паспяховага навучання, а ўжо затым жадаючыя прадэманстравалі ...
Читать далее »Чарговы этап падрыхтоўкі да Сінода пройдзе ў Рыме
У рамках падрыхтоўкі да XV Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, запланаванай на кастрычнік 2018 г. на тэму: “Моладзь, вера і распазнаванне паклікання”, Генеральны сакратарыят Сіноду арганізуе міжнародны семінар, прысвечаны праблемам моладзі. Ён пройдзе 11-15 верасня 2017 г. у курыі Ордэна езуітаў у Рыме. У пасяджэннях прымуць удзел эксперты з пяці кантынентаў, а таксама юнакі і дзяўчаты з розных грамадска-культурных і рэлігійных ...
Читать далее »Віктарына “Піяры і Паўсюдны Касцёл” прайшла ў Шчучыне
У Шчучыне да 400-годдзя існавання ордэна піяраў і 250-годдзя з дня кананізацыі св. Юзафа Каласанса была праведзена першая інтэлектуальная гульня сярод моладзі. За 2 тыдні ўсе жадаючыя маглі падаць заяўку са складам сваёй каманды на ўдзел у віктарыне. 27 жніўня а 18 гадзіне на тэрыторыі шчучынскай парафіі сабралася 5 каманд. Кожная з іх са сваёй назвай і вялікім энтузіязмам да ...
Читать далее »Салезіянская моладзь Беларусі наведала Мюнхен
Сустрэчы салезіянскай моладзі Беларусі і Германіі, якія адбываліся некалькі год таму, аднавіліся. 3 31 ліпеня па 12 жніўня шаснаццаць маладых людзей з Беларусі былі запрошаны ў Мюнхен для ўдзелу ў летнім лагеры, які меў адукацыйны характар, паведамляе sdb.by. Арганізатарамі былі кс. Віктар Гайдукевіч SDB (Беларусь), кс. Альфонс Фрыдрых SDB (Германія), настаўніца Марціна Райдэр (Германія), нямецкія медыяльныя агенцтвы St. Michael Verbund ...
Читать далее »Вызначаны пераможцы ІІІ Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі
8 жніўня ў касцёле Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы біскуп Алег Буткевіч урачыста адкрыў ІІІ Парафіяду дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. 9 жніўня пасля ранішняй св. Імшы і снядання распачаліся спартыўныя спаборніцтвы. Удзельнікі накіраваліся на спарткомплекс льнозавода, дзе праходзілі спаборніцтвы па плаванню ў басейне, тэнісу і шашках. Тыя, хто не прымаў удзел у спартыўных турнірах заставаліся на тэрыторыі касцёла, дзе ...
Читать далее »У Оршы праходзіць дыяцэзіяльная парафіяда
Яе адкрыццё адбылося ў касцёле Беззаганнага Сэрца Марыі ў аўторак, 8 жніўня. На парафіяду прыбыла моладзь з Варапаева, Ваўкалаты, Пагошчы, Мёраў, Глыбокага, Дуброўна, Навалукомля, Чашнікаў. Адкрыццё парафіяды распачалося са святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які адмыслова прыехаў у Оршу на адкрыццё мерапрыемства. На богаслужэнні прысутнічалі святары, якія прыбылі ў Оршу разам з моладдзю, а таксама гурт Laudans, ...
Читать далее »У Браславе прайшоў танцавальны конкурс «Dance party»
7 жніўня ў браслаўскай парафіі праходзіў танцавальны конкурс «Dance party». Удзел у ім прынялі шэсць моладзевых і дзіцячых груп з Браслава і Мёраў. Падобная імпрэза адбылася ўжо ў другі раз і сабрала таленавітых юнакоў і дзяўчат, якія не пабаяліся прадэманстраваць свае здольнасці і парадавалі гледачоў. Асабліва прыемна, што сёлета ініцыятарамі мерапрыемства сталі самі маладыя людзі. «Наш конкурс – для маладых ...
Читать далее »Паказы фільмаў пад адкрытым небам стартуюць у гомельскім касцёле
У гомельскай рыма-каталіцкай парафіі аднаўляюць правядзенне кінапаказаў пад адкрытым небам. Сумесныя прагляды кіно ў двары касцёла ўжо практыкаваліся ў 2013-2014 гадах, але затым спыніліся з-за ад’езду адказнага за працу з моладдзю святара. Нядаўна ініцыятыву аднавіць кінаклуб пры храме прапанавала гомельская група аматараў кіно, пробашч кс. Юры Варанко падтрымаў ідэю. Першы паказ пройдзе ў пятніцу, 11 жніўня, у 21.00 у двары касцёла ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!