18 жніўня група моладзі з Гродна, якая ўжо традыцыйна збіраецца спяваць рэлігійныя песні ў цэнтры горада, у складзе 10-ці чалавек разам з кс. Андрэем Бялаблоцкім (які і заахвоціў маладых людзей да ўчынку міласэрнасці) выйшла на вуліцы горада з бутэрбродамі, садавінай і агароднінай на пошукі патрабуючых і бедных, каб іх накарміць. Кожны ўдзельнік акцыі прыгатаваў штосці смачнае для патрабуючых, якія не ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
Папа да моладзі: дзе няма сведчання – там няма Святога Духа
70 тысяч юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у малітоўным чуванні з Папам Францішкам, якое вечарам 11 жніўня 2018 года прайшло на тэрыторыі старажытнарымскага іпадрома “Circo Massimo”. Падзея была арганізавана італьянскім епіскапатам з нагоды Сінода Біскупаў, які пройдзе ў кастрычніку на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Каля 40 тыс. яе ўдзельнікаў прыйшлі ў Рым пешкі з розных рэгіёнаў Італіі. “Касцёл ...
Читать далее »Незвычайны летнік правяла лідская моладзь на беразе ракі
З 30 ліпеня па 4 жніўня на беразе ракі Гаўе адбыўся паход моладзі лідскага фарнага касцёла. Амаль тыдзень больш чым 30 юнакоў і дзяўчат жылі ў “дзікіх” умовах: начавалі ў намётах, харчаваліся ежай, гатаванай на вогнішчы, рабілі водныя працэдуры ў рацэ. З самага пачатку кс. Дзяніс Бразінскі, адказны за паход, устанавіў пэўны распарадак дня, каб сапраўды плённа правесці гэты час ...
Читать далее »Курс «Закхей» для моладзі пройдзе ў Оршы з 20 па 24 жніўня
Курс «Закхей» — гэта катэхеза, адпачынак, новыя знаёмствы, карысна праведзены час разам. Пачатак: панядзелак, 20 жніўня, 13.30. Заканчэнне: пятніца, 24 жніўня, 13.30. Узрост: ад 14 год. Запіс абавязковы і трывае да 17 жніўня па тэл. +37529 7130233. Адказныя за курс: а. Аляксандр Жарнасек МІС і с. Таццяна Гмыза SJE. Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.
Читать далее »Папа адказаў на пытанні моладзі: шлях да святасці не для лодыраў
На пяць пытанняў маладых вернікаў адказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з больш чым 60 тыс. міністранатаў і міністрантак з 19 краін, якія прыбылі ў пілігрымцы ў Рым. Мерапрыемства было арганізавана ўжо ў 12-ы раз Міжнароднай асацыяцыяй “Coetus Internationalis Ministrantium”. Сёлетні дэвіз: “Шукай міру, ідзі за ім!” Першае пытанне тычылася міру і яго будавання ў сем’ях, краінах і свеце. Пантыфік нагадаў, ...
Читать далее »Моладзь з Глыбокага прадстаўляла Віцебскую дыяцэзію на 30 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве
У выніку перамогі ў ІІІ Парафіядзе дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі ў мінулым годзе, прадстаўнікі Глыбоцкай парафіі атрымалі ў падарунак удзел у 30 Міжнароднай парафіядзе для дзяцей і моладзі ў Варшаве і двухтыднёвы адпачынак на моры. 8 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё 30 Міжнароднай парафіяды на варшаўскіх Сякерках у Санктуарыі Маці Божай Настаўніцы моладзі. “Парафіяда — ідэальны час, каб праверыць сябе. Але ...
Читать далее »#Танцуй для Яго: моладзь славіла Бога танцам у Мёрах
27 і 28 ліпеня ў Мёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча адбылася незвычайная танцавальная сустрэча. Напрацягу двух дзён маладыя вернікі даведваліся пра сутнасць танца ў Бібліі, пазнавалі інтэграцыйныя танцы і вучыліся прысвячаць Богу ўсе свае заняткі, у тым ліку і захапленне танцам. У Браславе ўжо двойчы праходзілі «Dance party» для моладзі з розных парафій, якая жадае ...
Читать далее »Моладзь з Навагрудка здзейсніла незвычайнае падарожжа па Нёману
20 ліпеня адбылася цікавая падзея. Моладзь з нашай парафіі і не толькі, адправілася ў незвычайнае падарожжа на байдарках па рацэ Нёман з пасёлка Любча да маста, які знаходзіцца непадалёк ад горада Іўе. Выправа па вадзе заняла каля 8 гадзін. Удзельнікі падарожжа разам пераадолелі каля 40 кіламетраў. Напачатку адбыўся інструктаж бяспечных паводзін на вадзе і супольная малітва. Каманда з 9-ці чалавек ...
Читать далее »Папа Францішак да моладзі: не забывайцеся пра сваю гісторыю і карані
Нас не вырабілі ў лабараторыі. Мы вырастаем з канкрэтнай сям’і, гісторыі, культуры, і павінны моцна трымацца гэтага. Такое перакананне выказаў Папа Францішак. Папа скіраваў відэа-пасланне да маладых людзей Антыльскага архіпелагу ў Карыбскім моры. Яны сустрэліся ў Марцініцы, каб размаўляць і разважаць пра будучыню сям’і ў сваім рэгіёне. Святы Айцец папярэдзіў, што калі моладзь хоча змяніць нешта, яе чакае цяжкая задача. ...
Читать далее »У трэці раз адбылася роварная пілігрымка са Шчучына ў Тракелі
Яна прайшла пад дэвізам “Не бойся! Толькі вер!” За тры дні моладзь праехала на роварах 140 кіламетраў. Па шляху яна мела магчымасць пабачыць шмат цікавых мясцінаў, палюбавацца прыгажосцю навакольнай прыроды, а таксама пазнаёміцца з людзьмі, якія вельмі прыязна ставіліся да пілігрымаў. Вядома, кожны дзень у праграме было месца для малітвы і Эўхарыстыі, спеваў і канферэнцый, якія правялі адмыслова запрошаныя святары ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!