Архив меток: мігранты

Папу непакоіць лёс мігрантаў, у тым ліку на беларускай мяжы

Папа Францішак у чарговы раз публічна звярнуў увагу на лёс мігрантаў і заклікаў да рэальнай дапамогі людзям, якія бягуць ад войнаў і галечы ў пошуках лепшай будучыні для сябе і сваіх дзяцей. 28 лістапада 2021 г., пасля малітвы Анёл Панскі, Папа спаслаўся на сваю сустрэчу з арганізатарамі міжкультурнага форума Giavera Festival, якая адбылася напярэдадні. “Колькі мігрантаў нават у гэтыя дні падвяргаецца ...

Читать далее »

Вернікі Касцёла ў Беларусі праз Caritas перадалі дапамогу мігрантам на граніцы

18 лістапада прадстаўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas сумесна з прадстаўнікамі іншых канфесій перадалі дапамогу людзям, якія сталі ахвярамі міграцыйнага крызісу і апынуліся ў нялюдскіх умовах на граніцах Беларусі. Вернікі па ўсёй краіне ў духу хрысціянскай міласэрнасці і спачування адгукнуліся на просьбу беларускіх каталіцкіх біскупаў арганізаваць матэрыяльную дапамогу тым, якія побач з намі «церпяць з прычыны голаду, холаду, адсутнасці даху над ...

Читать далее »

Папа Францішак: мігранты – знак надзеі на салідарную будучыню

16 лістапада 2021 г. Папа скіраваў пасланне з нагоды адкрыцця фотавыставы “Тварам да будучыні”, прымеркаванай да 40-годдзя рымскага Centro Astalli – структуры Езуіцкай службы дапамогі мігрантам. У экспазіцыі, адкрытай у касцёле Сант-Андэа-аль-Квірынале ў гістарычным цэнтры Вечнага горада, прадстаўлены дваццаць фотапартрэтаў мігрантаў і бежанцаў, якія атрымалі дапамогу ў каталіцкай дабрачыннай установе. Папа нагадаў, што выбраны народ ішоў па пустыні да Абяцанай ...

Читать далее »

Малітва за бежанцаў і мігрантаў

У час, калі на граніцах нашай краіны разгортваецца сапраўдны гуманітарны крызіс, атулім малітваю людзей, якія належаць да найбольш уразлівай групы — мігрантаў і бежанцаў.       Міласэрны Божа, учыні, каб бежанцы і мігранты, пазбаўленыя дому, сям’і і усяго, што ім знаёма, адчулі Тваю прысутнасць, напоўненую любоўю. Сагрэй сэрцы дзяцей і старэйшых людзей, а таксама людзей найбольш слабых. Учыні, каб ...

Читать далее »

Францыя: дабрачынцы просяць Папу абараніць мігрантаў

Французскія каталіцкія дабрачынцы звярнуліся да Папы Францішка з просьбай закрануць падчас сустрэчы з прэм’ерам Жанам Кастэксам тэму гуманнага падыходу да бежанцаў у краіне. Secours Catholique, французскі Caritas, абвінаваціў урад у бесчалавечным абыходжанні з бежанцамі ў Кале. Гэта ў асноўным тыя, каму не ўдалося патрапіць у Вялікабрытанію. Дабрачынцы лічаць, што французскія ўлады ўжываюць псіхалагічнае і фізічнае насілле супраць іх. Гаворка ідзе ...

Читать далее »

Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі пра экуменічную гасціннасць

Падчас агульнай аўдыенцыі 22 студзеня Святы Айцец нагадаў пра ролю гасціннасці да мігрантаў у экуменічным дыялогу. Гэтай тэме прысвечаны сёлетні Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Пантыфік заўважыў, што малітоўныя тэксты да ініцыятывы падрыхтавала міжканфесійная група з астравоў Мальта і Гоза. У іх аснове знаходзіцца ўрывак з кнігі Дзеяў Апосталаў, дзе гаворыцца пра гасціннасць мальтыйцаў да апостала Паўла і яго спадарожнікаў, ...

Читать далее »

Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян з увагай да мігрантаў

18 студзеня 2020 года распачаўся Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Ён будзе працягвацца да 25 студзеня і завершыцца малітвай Нешпараў, якую Папа Францішак узначаліць у рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі. Дэвізам сёлетняга Тыдня малітваў сталі словы з кнігі Дзеяў Апосталаў: “Былі да нас надзвычай ласкавыя” (Дз 28,8). Яны нагадваюць пра гасціннасць, якую апостал Павел і яго спадарожнікі сустрэлі на ...

Читать далее »

У Ватыкане паставяць крыж у памяць аб мігрантах і бежанцах

Папа Францішак рэалізуе ў самым сэрцы Ватыкана ініцыятыву, якая мае на мэце ўшанаванне мігрантаў і бежанцаў. Гэта чарговы жэст увагі Пантыфіка да гэтай групы асоб. “19 снежня 2019 г., пасля ранішніх аўдыенцый, Святы Айцец сустрэнецца з бежанцамі, якія нядаўна прыбылі з Лесбаса гуманітарным калідорам, пасля сустрэчы будзе зсталяваны крыж у памяць аб мігрантах і бежанцах ля ўваходу ў Апостальскі палац ...

Читать далее »

Папа Францішак моліцца за мігрантаў, якія загінулі ў Міжземным моры

Папа выказаў свой смутак у сувязі з гібеллю мігрантаў у Міжземным моры. Адмысловы заклік ён скіраваў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 28 ліпеня прайшла ў Ватыкане. “Я са смуткам прыняў навіну пра драматычнае караблекрушэнне, якое здарылася некалькі дзён таму ў водах Міжземнага мора і ў выніку якога згубілі жыццё дзясяткі мігрантаў, сярод якіх жанчыны і дзеці. ...

Читать далее »

Францішак “пракаціў” дзяцей на сваім папамабілі

Пантыфік запрасіў у свой памамабіль дзяцей-мігрантаў. Гэта адбылося 15 мая 2019 г. перад агульнай аўдыенцыяй, калі Пантыфік здзяйсняў традыцыйны “аб’езд” пілігрымаў, сабраных на плошчы св. Пятра. Святы Айцец загадаў спыніць папамабіль ля васьмі дзяцей, якія некалькі месяцаў таму прыбылі ў Італію дзякуючы гуманітарным калідорам. Гэтыя падлеткі з розных краін, у тым ліку з Сірыі, Нігерыі і Конга, у цяперашні час ...

Читать далее »