Маленькія скаўты з Полацка завіталі ў парафію Маці Божай Шкаплернай у Ідолта, каб пад кіраўніцтвам сваіх шэфаў, не толькі ўзрастаць духоўна, але і развіваць свае фізічныя і творчыя здольнасці праз гульню і прыгоды на прыродзе. Скаўтынг — гэта рух дзяцей і падлеткаў, які накіраваны на ўсебаковае духоўнае і фізічнае развіццё асобы. Каталіцкія скаўцкія адзінкі пры парафіях існую пад апекай душпастыраў. ...
Читать далее »Архив меток: летнік
Летнік і Першая Святая Камунія адбыліся ў Лепелі
12-17 ліпеня 2021 г. пры парафіі Св. Казіміра ў Лепелі адбыўся летнік, арганізаваны Карытас Віцебскай дыяцэзіі. Тыдзень быў вельмі спякотны, інтэнсіўны і насычаны падзеямі: гульні, спевы, фотасесія, купанне ў Лепельскім возеры, пачастунак поп-корнам і салодкай ватай, трэнінгі для дзяцей і бацькоў, якія праводзілі эксперты арганізацыі “Дзеці – не для гвалту”, сумесная паездка ў аквапарк. Аднак самай важнай часткай летніку была ...
Читать далее »Летнік для дзяўчат прайшоў у аграгадку Бярэзінскае
З 1 па 10 жніўня ў аграгарадку Бярэзінскае (Маладзечанскi р-н, Мiнская вобл.) адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат, якія праводзілі сёстры салезіянкі, паведамляе sdb.by. На працягу 10 дзён дзяўчаты разам з с. Тэрэсай Сольнічэк FMA і с. Валянцінай Кот FMA разважалі над тэмай “Чалавек па сэрцу Бога”, гледзячы на жыццё цара Давіда. Кожны дзень дзяўчаты мелі магчымасць глыбей паглядзець на сваё жыццё ...
Читать далее »Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку арганізавала юбілейны летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця
З 15 па 21 ліпеня ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата адбыўся 10-ы юбілейны летнік “Канікулы з Богам” для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця. Арганізатарам летніка былі валанцёры хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая. У гэтым годзе летнік меў асаблівы характар. І не толькі з прычыны юбілею, але таксама і таму, што яго наведалі цікавыя госці. Гэта прадстаўнікі супольнасі L’Arche ...
Читать далее »Незвычайны летнік правяла лідская моладзь на беразе ракі
З 30 ліпеня па 4 жніўня на беразе ракі Гаўе адбыўся паход моладзі лідскага фарнага касцёла. Амаль тыдзень больш чым 30 юнакоў і дзяўчат жылі ў “дзікіх” умовах: начавалі ў намётах, харчаваліся ежай, гатаванай на вогнішчы, рабілі водныя працэдуры ў рацэ. З самага пачатку кс. Дзяніс Бразінскі, адказны за паход, устанавіў пэўны распарадак дня, каб сапраўды плённа правесці гэты час ...
Читать далее »Для моладзі са Шчучына зладзілі летнік на тэму “Быць online”
Ці задавалі сабе пытанне: колькі часу я праводжу кожны дзень у сацыяльных сетках? Я задала… І спалохалася…. Не змагла злічыць. А як павінна быць? Хто заслугоўвае нашай увагі больш, чым вертуальная прастора? Разам са мною гэтыя пытанні паспрабавала задаць сабе моладзь парафіі св. Терезы з Авіля горада Шчучына. Напрацягу тыдня хлопцы і дзяўчаты натхнённа шукалі адказы праз канферэнцыі, разважанні Бібліі, св. ...
Читать далее »Браты салезіяне запрашаюць хлопцаў паразважаць над жыццёвым пакліканнем
З 17 па 25 жніўня ў Багданава (Мінская вобласць) пад дэвізам «Быць верным да канца» пройдзе летнік для хлопцаў ад 14-гадовага ўзросту. Падчас адпачынку браты салезіяне — арганізатары лагера — прапануюць маладым вернікам паразважаць над тэмай асабістага паклікання. Кантактныя нумары: + 375 29 905 89 39 (кл. Марк Найдзіч SDB) +375 29 76 17 017 (кл. Артур Ляшнеўскі SDB) grodnensis.by
Читать далее »Віцебскія дзеці з катэдральнай парафіі адпачылі ў Лепелі
Група з 22 дзяцей і 5 дарослых разам з пробашчам кс. Андрэем Аніскевічам і сястрой М. Крыст’янай Венгерскай з катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прынялі ўдзел у маленькіх канікулах у «Кардон Доўгае» ў в. Слабодка (Лепельскі раён). Гэта быў падарунак на канікулы ад пробашча для парафіяльных дзяцей. Да паездкі рыхтаваліся загадзя: бацькі разам з сястрой Крыст’янай выпеклі смачнае пячэнне, ...
Читать далее »У Верхнядзвінску малодшыя хлопцы прайшлі навуку і адпачылі ў «Школе міністрантаў»
Напрыканцы вясны ў школах прагучалі апошнія званкі і вучні распачалі летнія канікулы. А вось міністранты верхнядзвінскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі пасля заканчэння звычайнай школы трапілі ў “Школу міністрантаў”. Пры парафіі быў арганізаваны летнік для малодшых хлопцаў, якія толькі распачалі прыслугоўваць пры алтары. Таму катэхезы і практычныя заняткі з літургікі былі вельмі карысным дадаткам да ўжо набытых ведаў і навыкаў ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў дзіцячы летнік у Шуміліна
6-13 жніўня дзеці і моладзь з віцебскіх парафій Святога Антонія, Святога Духа і катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ўдзельнічалі ў “Канікулах з Богам”, якія праводзілі “Група Усход”, а таксама манахіні згаданых парафій Мажэна, Крысціяна і Серафіна. Галоўнай ідэяй сёлетніх канікулаў была праўда аб Божай Міласэрнасці і звязаных з ёю ўчынкаў у штодзённым жыцці. “Група Усход”, у якую ўваходзяць аніматары, праводзілі канікулы ...
Читать далее »