Архив меток: Леў XIV

Выходзіць кніга з першымі прамовамі Папы Льва XIV

У кнігарнях з’явіцца том «І няхай будзе мір!» з першымі прамовамі Льва XIV, прысвечаны яго канцэпцыі Касцёла і свету. 27 жніўня 2025 года Ватыканскае выдавецтва выпускае кнігу «І няхай будзе мір! Словы да Касцёла і свету» Льва XIV на італьянскай, англійскай і іспанскай мовах. У першых прамовах Папа акрэсліў свае прыярытэты: прымат Бога, еднасць у Касцёле і пошук міру. Ён ...

Читать далее »

Новая імша аб абароне Божага стварэння з’явіцца ў Рымскім імшале

Новы фармуляр Імшы «pro custodia creationis» уключаны ў Рымскі імшал па загадзе Папы Льва XIV, які падкрэслівае неабходнасць літургічнага адказу на экалагічны крызіс і абавязак вернікаў клапаціцца аб Божым стварэнні. Дыкастэрыя па справах Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў 3 ліпеня 2025 года абнародавала дэкрэт аб уключэнні формулы Імшы «pro custodia creationis» (аб ахове стварэння) у Рымскі імшал. Дакумент датуецца 8 ...

Читать далее »

Пасланне Папы Льва XIV: зямля ў крызісе патрабуе дзеянняў, а не слоў

1 верасня 2025 года будзе адзначацца X Сусветны дзень малітвы за клопат аб стварэнні. З гэтай нагоды Леў XIV апублікаваў пасланне на тэму «Насенне міру і надзеі», працягваючы традыцыю, закладзеную яго папярэднікам, Папам Францішкам, які заснаваў гэты Дзень 10 гадоў таму. «Шмат разоў Езус у сваім прапаведаванні выкарыстоўвае вобраз насення, каб гаварыць пра Валадарства Божае, і напярэдадні Мукі ён прымяняе ...

Читать далее »

Леў XIV заклікае духавенства стаць «рыбаловамі сем’яў»

Святы Айцец накіраваў пасланне ўдзельнікам семінара, арганізаванага Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця. Папа заклікае дапамагчы сучасным сем’ям сустрэць Хрыста і стаць інструментамі евангелізацыі. Папа Леў XIV накіраваў пасланне ўдзельнікам семінара «Евангелізаваць разам з сем’ямі сёння і заўтра. Эклезіялагічныя і душпастырскія выклікі», які арганізавала Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця 2-3 чэрвеня 2025 года. Семінар праводзіцца адразу пасля ...

Читать далее »

Папа Леў XIV інтранізаваны на Рымскую Кафедру

25 мая 2025 года Папа Леў XIV распачаў сваё служэнне як Біскуп Рыма. У Базіліцы Святога Яна на Латэране прайшла яго ўрачыстая інтранізацыя на Рымскую Кафедру. Пасля гэтага Пантыфік наведаў Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе ўшанаваў ікону Найсвяцейшай Панны Марыі “Salus Populi Romani». Ва ўрачыстым абрадзе ўступлення Пантыфіка на Рымскую Кафедру прынялі ўдзел кардыналы, у тым ліку вікарый Рымскай дыяцэзіі Бальдасарэ Рэйна, ...

Читать далее »

Пантыфік: цяпер час для дыялогу і будавання мастоў

19 мая 2025 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў, а таксама іншых рэлігійных традыцый, якія прыбылі ў Рым з нагоды інаўгурацыі яго служэння на Пасадзе святога Пятра. Святы Айцец нагадаў, што пантыфікат яго папярэдніка, Папы Францішка, прайшоў пад знакам братэрства, дыялогу, умацавання экуменічных і міжрэлігійных адносін – у першую чаргу дзякуючы асабістым ...

Читать далее »

Habemus Papam: Леў XIV стаў 267-м Наступнікам Святога Пятра

Кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост абраны новым Папам і прыняў імя Леў XIV. Ён з’явіўся на балконе Базілікі Святога Пятра і ўдзяліў першае благаслаўленне. Сёння, мая 2025 года, Каталіцкі Касцёл атрымаў новага Пастыра. Кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост быў абраны Папам і прыняў імя Леў XIV. Кардынал-протадыякан Дамінік Мамбэрці агучыў традыцыйную формулу «Habemus Papam» з цэнтральнага балкона Базілікі Святога Пятра прыкладна ў ...

Читать далее »