Прэмію Ратцынгера – адну з самых прэстыжных узнагародаў у галіне тэалогіі – сёлета атрымаюць ірландска-амерыканскі тэолаг прафесар Сірыл О’Рыган і японскі скульптар Эцура Сота. З 2017 года Прэмію Ратцынгера ўручаюць таксама прадстаўнікам свету культуры і мастацтва. Прафесар О’Рыган нарадзіўся ў 1952 годзе ў Ірландыі. Філасофію і тэалогію вывучаў у Йельскім універсітэце ў ЗША. У асноўным займаецца сістэматычнай тэалогіяй і гісторыяй ...
Читать далее »Архив меток: лаўрэат
У Ватыкане ўручаць Прэмію Ратцынгера за 2022 год
Папа Францішак 1 снежня 2022 года ў Клеменцінскай зале Апостальскага палаца ўручыць Прэмію Ратцынгера за 2022 год французскаму і амерыканска-італьянскаму навукоўцам. Першым лаўрэатам стаў 69-гадовы Мішэль Феду, французскі святар, езуіт і тэолаг. З 1987 года яго жыццё звязана з Езуіцкім цэнтрам Сеўр, дзе спачатку быў выкладчыкам дагматычнай тэалогіі і патрыстыкі, а затым – дэканам тэалагічнага факультэта і старшынёй. Ён з’яўляецца ...
Читать далее »Бэнэдыкт XVI прыняў лаўрэатаў заснаванай ім прэміі
У другой палове дня 13 лістапада Бэнэдыкт XVI прыняў у кляштары Mater Ecclesiae чатырох навукоўцаў, якія ў той жа дзень былі ўзнагароджаны Папам Францішкам Прэміяй Ратцынгера. Французскага філосафа і тэолага Жан-Люка Марыёна і аўстралійскую даследчыцу Трэйсі Роўланд, якія атрымалі Прэмію за 2020 год, і нямецкіх прафесараў Ханну-Барбару Герль-Фалькавіц і Людгера Швіенхорст-Шонбергера, лаўрэатаў 2021 года, суправаджаў старшыня Ватыканскага фонду Ёзэфа Ратцынгера ...
Читать далее »Новым членам Папскай акадэміі навук стаў Нобелеўскі лаўрэат
22 ліпеня 2019 г. Святы Айцец прызначыў членам Папскай акадэміі навук 56-гадовага нямецкага фізіка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2014 г., прафесара Штэфана Вальтэра Хэля. Прафесар Штэфан Хэль – спецыяліст у галіне флюарэсцэнтнай мікраскапіі. Вучыўся ў Гельдэрбергскім універсітэце ў ФРГ, дзе атрымаў доктарскую ступень па фізіцы. Навуковыя даследаванні праводзіў на факультэце медыцынскай фізікі ва Універсітэце Турку ў Фінляндыі і ...
Читать далее »Пантыфік прывітаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2018 г.
Папа правёў кароткую размову з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, кангалезскім урачом Дэні Муквегэ. Яна адбылася на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 22 мая 2019 г. у Ватыкане. Дэні Муквегэ атрымаў Нобелеўскую прэмію міра ў 2018 г. “за намаганні па спыненні выкарыстання сексуальнага насілля ў якасці зброі падчас войнаў і канфліктаў”. Ён быў узнагароджаны разам з іракскай праваабаронцай Надзяй Мурад, былой нявольніцай баевікоў-ісламістаў. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!