Ва ўрачыстасць Святой Тройцы 4 чэрвеня, у Глыбокім адбылася адпустовая святая Імша. Прыгажосць і атмасферу фэсту стваралі маленькія і вялікія ўнёскі кожнага з вернікаў: першакамунійныя дзеці, які сваімі белымі строямі надавалі сапраўдны святочны настрой, літургічная служба алтара, што, быццам рыцары Хрыста, паслугоўвалі святарам пры алтары, хор “Ave Maria”, які ўпрыгожыў урачыстасць спевамі. Госцем свята стаў ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк, пробашч ...
Читать далее »Архив меток: кс. Уладзіслаў Завальнюк
Капэлан беларускіх пчаляроў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк узнагароджаны медалём
Капэлан беларускіх пчаляроў ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк, пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску, узнагароджаны юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», паведамляе Catholic.by. Загад аб узнагароджанні быў падпісаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігарам Брыло 19 мая. Ганаровая ўзнагарода дадзена святару «за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і паспяховае правядзенне ХХІІІ ...
Читать далее »Голас Бога загучаў у Мінску: у Чырвоным касцёле асвяцілі званы
Не толькі католікі, але і шмат праваслаўных збіралі грошы на новыя званы. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч 17 лютага, пасля нядзельнай святой Імшы ў прысутнасці сотняў вернікаў асвяціў новыя званы Чырвонага касцёла ў Мінску (каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены на пл. Незалежнасці). Новыя званы стануць не проста музычным інструментам, а голасам Божым, адзначыў іерарх. Пробашч ...
Читать далее »У Чырвоным касцёле Мінска ўпершыню загучаць званы
Запусціць электронную сістэму дапамогуць спецыялісты з Польшчы. У пятніцу, 8 лютага, запланаваны пробны перазвон званоў Чырвонага касцёла ў Мінску (каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены на пл. Незалежнасці). Запусціць электронную сістэму званоў дапамогуць спецыялісты, якія прыбылі з Польшчы, распавёў у сваім Facebook пробашч парафіі кс. Уладзіслаў Завальнюк. Гаворка ідзе пра тры званы, на якія парафіяне збіралі каля 70 тыс. ...
Читать далее »Кс. Уладзіслаў Завальнюк: “Рыхтуемся да пілігрымкі ў Будслаў на гіраскутарах” (відэа)
Святар праехаў на прыладзе па крыпце храма і выклаў пра гэта ролік. Пробашч Чырвонага касцёла ў Мінску (каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены на пл. Незалежнасці) зноў здзівіў. На сваёй старонцы ў Facebook ксёндз Уладзіслаў Завальнюк размясціў відэа, на якім адлюстравана, як ён едзе па крыпце храма на гіраскутары. Прычым, па прамой рухаецца па майстэрску, не трымаючыся рукамі за ...
Читать далее »“Па сакрэце”. Стала вядома, калі загучаць званы Чырвонага касцёла
Пробашч распавёў і яшчэ адну “таямніцу” — калі ідэю атрымаецца рэалізаваць, храм стане прыцягваць яшчэ больш турыстаў. Пробашч Чырвонага касцёла на пл. Незалежнасці ў Мінску (каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены) падзяліўся з парафіянамі сакрэтам. Гэта адбылося ў першую нядзелю Адвэнту — перыяду радаснага чакання Нараджэння Хрыстова, падрыхтоўкі да Прыходу Збавіцеля. На святой Імшы ксёндз Уладзіслаў Завальнюк распавёў пра ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!