Архив меток: катэдра

Віцебская катэдральная парафія развіталася з кс. Янам Кароткіным у сувязі з яго новым прызначэннем

13 сакавіка 2016 года ў Віцебскай катэдры нядзельную Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Але адметным стала тое, што ксёндз Ян Кароткін канцэлебраваў святую Імшу ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў якасці вікарыя апошні раз – у сувязі з новым прызначэннем вікарыя ў глыбоцкую парафію Святой Тройцы. Шмат цёплых слоў падзякі за яго нялёгкі шлях святара і слоў пажаданняў ...

Читать далее »

Віцебск: праваслаўныя, пратэстанты і католікі маліліся разам

“Першае ў Віцебску спатканне прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій на супольнай малітве заклала добрую традыцыю на будучыню” – адзначыў Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. 22 студзеня ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылося экуменічнае спатканне прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій з нагоды Тыдню малітваў аб еднасці хрысціян. Яго арганізавала Віцебская каталіцкая дыяцэзія. У сустрэчы разам з рыма-католікамі прынялі ўдзел пастыры іншых хрысціянскіх супольнасцяў Віцебска: прадстаўнік ...

Читать далее »

Фотарэпартаж з Імшы пастэркі ў віцебскай катэдры

24 снежня ў вігілію Божага Нараджэння біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч узначаліў Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава.

Читать далее »

Святы Мікалай завітаў у Віцебскую катэдру

6 снежня католікі ўсяго свету ўспамінаюць святога Мікалая. На працягу многіх стагоддзяў гэты святы належыць да найбольш шанаваных святых у хрысціянстве. Імя Мікалай азначае з грэчаскага – “пераможны народ”. У гэтага імя шмат аналагаў, што з’яўляецца таксама сведчаннем папулярнасці святога ва ўсім свеце. Святы Мікалай быў біскупам горада Міры (Дэмрэ) амаль да апошніх дзён свайго жыцця. Зараз рэліквіі святога знаходзяцца ў ...

Читать далее »

Пікнік для дзяцей зладзілі каля катэдры ў Віцебску

У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага 31 мая, пасля вячэрняй Імшы, адбыўся парафіяльны пікнік з нагоды заканчэння навучальных школьнага і катэхетычнага гадоў. Завіталі госці і з іншых парафій Віцебска – Святога Духа і Святога Антонія. Усім было вельмі весела і цікава, асабліва дзецям. Яны размалявалі свае тварыкі, дарэчы ад іх не адставалі і дарослыя. Дзеці бавіліся на батуце, гулялі з мячыкамі, ...

Читать далее »

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы адзначылі ў Віцебску

У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 31 мая адзначалі урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Сабралася шмат вернікаў. Святочную Літургію узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Яшчэ ў гэты дзень, 31 мая, пробашч касцёла ксёндз Адам Дынак адзначаў свой дзень нараджэння. З гэтай нагоды ўсе прысутныя ў святыні павіншавалі яго. Анатоль Бандарчук

Читать далее »

У Віцебскай катэдры асвяцілі новы табэрнакулюм

24 мая ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Святую Імшу цэлебраваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Падчас Літургіі адбылося асвячэнне новага табэрнакулюма. Усе прысутныя ў касцёле былі вельмі ўзрадаваныя. Віцебская святыня з кожным разам становіцца ўсё прыгажэй і прыгажэй. І асабліва пасля таго, як вядомы беларускі мастак Уладзімір Кандрусевіч зрабіў роспіс алтарнай часткі касцёла. ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму ў Віцебску

У Вялікі Чацвер, 2 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму, якую разам з ім канцэлебравалі Генеральны вікарый ксёндз пралат Францішак Кісель і святары Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку Эўхарыстыі біскуп Алег звярнуўся да прысутных са словамі прывітання і падзякі, што, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, святары сабраліся разам у Віцебску, каб адчуць еднасць свайго прэзбітэрыя. ...

Читать далее »

«Святло Раства» на саборы ў Сіднэі

Найстарэйшы катэдральны сабор Аўстраліі праславіўся сваімі светлавымі інсталяцыямі, якія арганізоўваюцца на Каляды, паведамляе credo-ua.org.  Фасад святыні ў вячэрні час ператвараецца на спецыфічны экран, на які праецыююцца малюнкі каляднай, хрысціянскай тэматыкі ці проста маляўнічае «афармленне» старой каменнай пабудовы. Прыгажосць можна ўбачыць пачынаючы з 9 снежня да самых Калядаў, па вечарах, пасля 19.30, разам з выступам катэдральнага хору. Запрашаюць на гэтыя выступы ...

Читать далее »