Архив меток: Каталіцкія Біскупы Беларусі

Беларускія біскупы сустрэліся з новапрызначаным Нунцыем Іньяцыё Чэффаліа

26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Іньяцыё Чэффаліа, які нядаўна прыбыў у Беларусь. Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі «з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Традыцыі Касцёла ў ...

Читать далее »

Каталіцкія біскупы Беларусі віншуюць арцыбіскупа Гуджэроцці з прызначэннем Прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў

23 лістапада Каталіцкія біскупы Беларусі скіравалі віншаванне былому Апостальскаму нунцыю ў нашай краіне арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці, якога Папа Францішак у панядзелак прызначыў Прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. Ваша Эксцэленцыя, найдастойнейшы арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці! Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і вернікі каталіцкага Касцёла нашай краіны складаюць Вам шчырыя віншаванні з нагоды прызначэння Вас Прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. Гэтае прызначэнне напэўна не ...

Читать далее »

Паведамленне з 81-а пазачарговага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

2 верасня ў Мінску прайшло 81-е пазачарговае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У пасяджэнні, якое ўзначаліў Сатршыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, узялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юзаф Станеўскі, дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB. Іерархі Касцёла на Беларусі распачалі пасяджэнне малітвай гімнам Святому ...

Читать далее »

«Божа, благаславі Беларусь»: малітва з нагоды 100-годдзя абвяшчэння БНР

Каталіцкія біскупы Беларусі скіроўваюць да вернікаў Беларусі тэкст малітвы з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка ў касцёлах будуць маліцца за Беларусь. Біскупы заклікаюць святароў памаліцца разам з вернікамі словамі гэтай малітвы падчас усіх набажэнстваў 25 сакавіка. «Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты Бог збаўлення майго, на Цябе спадзяюся кожны дзень» (Пс 25(24), 5) Глыбокапаважаныя ...

Читать далее »

Епіскапат Беларусі адправіцца ў Ватыкан з візітам “ad limina”

Епіскапат Беларусі ў поўным складзе адправіцца ў Ватыкан з візітам “ad limina Apostolorum”. На працягу першага тыдня лютага 2018 г. біскупы наведаюць ватыканскія дыкастэрыі і падзеляцца з іх прадстаўнікамі інфармацыяй аб жыцці Касцёла ў краіне, будуць цэлебраваць св. Імшы ў чатырох вялікіх рымскіх базыліках: св. Пятра, св. Паўла за мурамі, св. Яна на Латэране і святой Марыі Вялікай (Санта-Марыа-Маджорэ).  Кульмінацыйным ...

Читать далее »

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! «Найсвяцейшая Панна Марыя з першай хвіліны свайго зачацця, моцаю ласкі і прывілею ўсемагутнага Бога, моцаю прадбачаных заслугаў Езуса Хрыста, Збаўцы чалавечага роду, была захаваная ад усялякай заганы першароднага граху» (Пій IХ, Апостальская канстытуцыя Ineffabilis Deus). Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую мы сёння адзначаем, нагадвае нам праўду пра тое, што Марыя з моманту ...

Читать далее »

Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Каталіцкія Біскупы Беларусі на пазачарговым пленарным пасяджэнні 30 студзеня 2015 г. абмеркавалі агучаныя ў апошні час абвінавачванні ў адрас польскіх святароў, якія служаць у Беларусі, а таксама ў незацікаўленасці кіраўніцтва Каталіцкага Касцёла ў падрыхтоўцы сваіх святароў. Мы, як і вернікі-католікі, з глыбокай заклапочанасцю ўспрымаем гэтыя абвінавачванні, якія лічым неабгрунтаванай абразай Каталіцкага Касцёла і распальваннем міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці. У 1989 ...

Читать далее »