На важнасць умацавання фармацыі святароў, канкрэтных праяў святарскага братэрства і адкрытасці пастыраў на супрацоўніцтва з усім Божым народам звярнуў увагу Папа Рымскі ў новым Апостальскім лісце. 22 снежня 2025 года ў Ватыкане быў апублікаваны Апостальскі ліст Льва XIV “Una fedeltà che genera futuro” (з італьянскай мовы: “Вернасць, якая нараджае будучыню”). Дакумент прымеркаваны да 60-годдзя двух дэкрэтаў Другога Ватыканскага Сабора: “Optatam ...
Читать далее »Архив меток: каталіцкія святары
Прэс-служба ККББ паведамляе пра вызваленне зняволеных святароў
Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сваім Паведамленні кіруе словы падзякі ўсім, хто спрычыніўся да вызвалення з калоніі зняволеных святароў: ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча OMI. Паведамленне прэс-службы ККББ «Праяві ласкавасць да свайго слугі, і буду жыць, і захоўваць Тваё слова» (Пс 119, 17). Дарагія браты і сёстры. Заахвочваючы да перажывання Юбілейнага года хрысціянства ― 2025, у сваёй ...
Читать далее »«З Богам для Беларусі». У Мінску праходзіць выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам першай паловы ХХ стагоддзя
3 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам ХХ стагоддзя. Яе мэта — узгадаць тых асоб, хто ў свой час усе свае сілы і намаганні прыклалі дзеля таго, каб Божая слова гучала ў Беларусі на роднай мове. На пачатку да сабраных звярнуўся ксёндз Аляксандр Шамрыцкі, духоўны апякун сацыяльнага цэнтру. Вітаючы прысутных, асаблівым чынам ён ...
Читать далее »Выпускнікі гродзенскай семінарыі 2005 года сустрэліся ў Пагошчы
21 верасня прайшла сустрэча выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 2005 года. Такія сустрэчы яны праводзяць штогод. Сёлета сустрэчу арганізаваў кс. Славамір Самковіч, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Пагошчы на Браслаўшчыне. Галоўным цэлебрантам святой Імшы, якая адбылася ў межах сустрэчы, быў кс. Вінцэнт Сяўрук, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі (Пінская дыяцэзія). Гамілію прамовіў кс. Павел Гардзейчык, пробашч парафіі Найсвяцейшай ...
Читать далее »Рэкалекцыі для святароў адбудуцца ў Навагрудку
9-12 кастрычніка пра касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца рэкалекцыі для святароў. Тэма духоўных практыкаванняў — “Дух Святы ў святарскім служэнні”. На рэкалекцыі запрашаюцца святары з усіх дыяцэзій Беларусі. Запіс і дадатковая інфармацыя па тэл. +37533 307-71-34 — кс. Юрый
Читать далее »У Расіі адкрылі мемарыял памяці святароў – ахвяраў савецкага рэжыму
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 8 лістапада ўзяў удзел у святкаваннях юбілею заснаванай ім у 1993 годзе каталіцкай духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева апосталаў» у Санкт-Пецярбургу. Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў адкрыццё мемарыяла з прозвішчамі вядомых 425 каталіцкіх святароў, якія загінулі падчас атэістычнага рэжыму ў савецкіх лагерах, а таксама святую Імшу ў касцёле святога Станіслава. Разам з ім Эўхарыстыю канцэлебравалі Апостальскі нунцый ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!