Архив меток: Касцёл

Пытанне святару: пакаянне каталічкі ў баптысцкай царкве

“Хвала Хрысту! Аднойчы мы з сяброўкай пайшлі на канцэрт да баптыстаў. Пасля канцэрту пастар сказаў, што той, хто хоча пакаяцца, хай выйдзе на сярэдзіну і зробіць гэта. Я чамусьці адчула тады такую патрэбу. А цяпер пасля пытання ў “Каталіцкім Весніку” пра шлюб з пяцідзясятнікам, у мяне сумненні: ці не быў гэта грэх? Зразумела, што пра пераход з Касцёла да баптыстаў ...

Читать далее »

Пантыфік правёў размову з бірманскім епіскапатам

Каталіцкі Касцёл у М’янме павінен адыгрываць канструктыўную ролю ў жыцці грамадства, выказваючыся па пытаннях, якія маюць нацыяльны інтарэс, асабліва баронячы годнасць і правы ўсіх жыхароў краіны, адзначыў Францішак 29 лістапада падчас сустрэчы з бірманскім епіскапатам ў сядзібе арцыбіскупа Янгона. Пантыфік заахоціў Касцёл у М’янме даваць штодзённае евангельскае сведчанне праз адукацыйныя і дабрачынныя ініцыятывы, абарону правоў чалавека і падтрымку дэмакратычных прынцыпаў. ...

Читать далее »

Беларусь: прэзентавана афіцыйнае выданне “Новага Запавету”

Першае поўнае афіцыйнае выданне “Новага Запавету” на беларускай мове прэзентаваў сёння Каталіцкі Касцёл у Беларусі. Чырвоны з залатым надпісам фаліянт цяжка было не заўважыць. Знешні выгляд адпавядае падзеі. Яна, безумоўна, гістарычная! Божае Слова на зразумелай сучаснай мове – вось галоўная задача перакладу, паведаміла Марына Пашук, доктар біблійнай тэалогіі, супрацоўнік Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла, выкладчык у ...

Читать далее »

Што рабіць, калі працоўныя абавязкі супярэчаць навуцы Касцёла?

Я працую ў міжнароднай кампаніі, якая вырабляе прэпараты і медыцынскае абсталяванне, неабходнае для падтрымання здароўя жанчын. Інакш кажучы, усё тое, з чым яны сутыкаюцца ў радзільных дамах, жаночых кансультацыях і г. д. Па роду дзейнасці мне часам даводзіцца пісаць тэксты на тэму кантрацэпцыі, што забаронена Касцёлам. Ці з’яўляецца гэта грахом, калі гэта частка маёй працы, якой цяжка пазбегнуць? На пытанне ...

Читать далее »

Што рабіць, калі дзіцяці нудна ў касцёле

Веруючыя бацькі, вядома, хочуць, каб іх дзіця з пялёнак далучался да веры: малілася, спавядался, прыступала да св. Камуніі і ў святыні паводзіла сябе цішэй вады, ніжэй травы. Аднак у рэальнасці дзеці часта бываюць далёкія ад «правільнага» рэлігійнага выхавання… Што рабіць? У першую чаргу, неабходна прызнаць, што і мы часам можам адчуваць нуду ў святыні, або нашыя думкі проста адлятаюць далёка ...

Читать далее »

Чым з’яўляецца дыяцэзіяльны Сінод?

Слова «сінод» паходзіць з грэчаскай мовы і азначае сход і паход супольным шляхам. Сінод – гэта рэлігійная сустрэча, шлях, якім крочаць разам, — маецца на ўвазе згода на шляхах мыслення і дзейнасці. У разуменні Кананічнага Права дыяцэзіяльны Сінод з’яўляецца кансультатыўным сходам, які ўтвараюць святары, кансэкраваныя і свецкія асобы Касцёла на тэрыторыі дадзенай дыяцэзіі, які скліканы і праводзіцца пад кіраўніцтвам біскупа, ...

Читать далее »

У Запарожжы Падрэ Піа ператварыў пякарню ў святыню

Для многіх жыхароў Бабуркі (левабярэжнай часткі Запарожжа, Украіна) пякарня, якая стала касцёлам, гэта яшчэ адзін цуд святога Айца Піа. 23 верасня 2017 года, у дзень літургічнага ўспаміну гэтага святога стыгматыка, у Запарожжы ўпершыню была адпраўлена святая Імша ў парафіяльным касцёле св. Айца Піа, якім апякуюцца айцы-салятыны. Гэта другі каталіцкі храм у гэтым горадзе, які налічвае каля 800 тысяч жыхароў. Святую ...

Читать далее »

Паводле якога прынцыпу святароў і манахінь пераводзяць з адной парафіі ў іншую?

 “Хвала Хрысту! Паводле якога прынцыпу ксяндзоў і манахінь пераводзяць з адной парафіі ў іншую? Як і чаму прымаюцца такія рашэнні?” Марына. На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр з Ліды: – Хвала навекі!  Дарагая Марына! Змена месца служэння душпастыраў ці законных сясцёр з’яўляецца чымсьці звычайным у практыцы Касцёла на працягу стагоддзяў. Пераводзіць з аднаго месца служэння на іншае можа дыяцэзіяльны ...

Читать далее »

Падрыхтоўка да Сінода: моладзь у цэнтры ўвагі Касцёла

“Сінод на тэму моладзі можа стаць важнай часткай місійнага абнаўлення Касцёла, якое, паводле Апостальскай адгартацыі “Evangelii Gaudium”, з’яўляецца задачай цяперашняга часу”, — сказаў генеральны сакратар Сіноду Біскупаў на завяршэнне міжнароднага кангрэса па становішчы моладзі, які завяршыўся ў Генеральнай курыі езуітаў у Рыме.  “Да маладых людзей мы павінны звярнуцца не толькі для таго, каб дапамагчы нам лепш зразумець, як абвяшчаць Евангелле, ...

Читать далее »

Інтэрв’ю з новым пробашчам Гервяцкай парафіі: “Я прыехаў служыць у Беларусь, таму абавязаны ведаць мову гэтай цудоўнай краіны”

У Гервяцкай парафіі з’явіўся новы святар: 13 жніўня ў сценах гэтага храма сваю першую Імшу ў якасці пробашча адправіў ксёндз Эліяс Анатоліюс Маркаўскас. – Ксёндз Эліяс, Вас нядаўна прызначылі пробашчам Гервяцкай парафіі. Нашым вернікам цікава даведацца пра Вас.  – Нарадзіўся я ў горадзе Шальчынінкай, што на Літве, у веруючай сям’і, якая шмат нацярпелася ў часы станаўлення савецкай улады. Быў апошнім, ...

Читать далее »