Японскі скульптар Эйдзі Аямацу сам выразаў 10-метровую драўляную статую Дзевы Марыі з дзіцяткам Езус, якая знаходзіцца ў Нагасакі. Гэтая скульптура ўсталявана на знак памяці пра знішчэнне хрысціян, а штуршком да яе стварэння стаў… ліст св. Яна Паўла II. Эйдзі Аямацу ўзяўся за гэты праект у 1981 годзе пасля візіту святога Яна Паўла II у Нагасакі. Японскі скульптар, сам католік, падарыў ...
Читать далее »Архив меток: Японія
Святы Айцец здзейсніў візіт да імператара Японіі
Адным з пунктаў праграмы паездкі Францішка ў Японію стаў прыватны візіт да 59-гадовага імператара Нарухіта. Афіцыйная інаўгурацыя яго праўлення адбылася 22 кастрычніка 2019 года. Святы Айцец прыбыў у Імператарскі палац 25 лістапада ў 11.00 па мясцовым часе. Японскі манарх сустрэў яго пры ўваходзе. Перайшоўшы праз дзядзінец, Францішак і Нарухіта ўвайшлі ў Залу аўдыенцый. Там адбылася прыватная размова з імператарам. Яна ...
Читать далее »Медыя Японіі пра папскі візіт у краіну
Японскія СМІ, у кантэксце візіту Папы Францішка ў краіну, звяртаюць увагу на ролю, якую адыгрываюць Папы ў грамадскім жыцці, узгадваюць пра візіт Яна Паўла ІІ 38 гадоў таму, пішуць пра гісторыю мясцовага хрысціянства. У журналісцкіх матэрыялах тлумачыцца: хто такі Пантыфік, адкуль ён і колькі ў свеце католікаў. Хоць Японія не з’яўляецца хрысціянскай краінай, для мясцовых СМІ візіт Святога Айца, гэта ...
Читать далее »У Японіі ажыятаж вакол візіту Святога Айца
Праз два тыдні Папа Францішак адправіцца ў Японію. У сталіцы краіны так шмат тых, хто жадае сустрэцца са Святым Айцом, што Такійская архідыяцэзія абвясціла аб розыгрышы ўваходных білетаў. Напрыклад, на св. Імшу ў Токіо, якую ўзначаліць Пантыфік, зможа прыйсці толькі 55 тыс. чалавек. Японскія вернікі павінны былі заявіць пра свой намер прыняць удзел у папскай Эўхарыстыі на спецыяльным сайце. Хоць ...
Читать далее »Перад візітам Святога Айца японцы знаёмяцца з Каталіцкім Касцёлам
Перад папскім візітам у Японію жыхары гэтай краіны знаёмяцца з Францішкам і Каталіцкім Касцёлам. Лекцыі, выставы і канцэрты ладзяцца па ўсёй краіне. Рыхтуюцца і ў мясцовых каталіцкіх парафіях. Японія не з’яўляецца хрысціянскай краінай. Для 99% японцаў Папа і Касцёл – абстрактныя паняцці. Яны выхоўваюцца ў традыцыях сінтаістычных вераванняў, а пахавальныя абрады праводзяць у адпаведнасці з вераваннямі розных галін будызму. Хрысціянства ...
Читать далее »Японцы рыхтуюцца да візіту Святога Айца
Вядзецца падрыхтоўка да візіту Папы ў Японію. Ён пройдзе 23-27 лістапада 2019 года. З гэтай нагоды 2 лістапада ў Токіо пройдзе навуковы сімпозіум, прысвечаны гісторыі мясцовага Касцёла і яго будучыні. У форуме “Жыць радасцю Евангелля. З пункту гледжання 470 гадоў гісторыі японскага Касцёла” прымуць удзел пераважна свецкія католікі, для якіх гэта будзе магчымасць падзяліцца сваёй верай. Ён пройдзе ў каталіцкім ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!