Архив меток: гурт “Laudans”

«Час на месцы не стаіць». Гурт «LAUDANS» прэзентаваў новы кліп

Беларускі хрысціянскі дуэт «LAUDANS» прэзентаваў новы кліп. Відэа зроблена на электронна-піянінную версію песні «Гадзіннік» з альбома «Звязаны з часам». — Першы крок ніхто не робіць які даўно пара зрабіць. Толькі час на месцы не стаіць, — спявае Андрэй Лугін. — У наступны раз, калі захочацца пашкадаваць сябе, памятай: гэта прыводзіць да недаробленых справаў. Або — да адсутнасці ўсмешкі твайго суразмоўцы, ...

Читать далее »

Гурт Laudans запісаў новы кліп на песню “Агмень”

Здымкі адбываліся ў сталічных студыях, у кліпе зняліся сябры і родныя музыкаў. «Мы перасталі рабіць грошы і пачалі займацца музыкай, — так пракаментаваў з’яўленне гэтага кліпа лідар гурта Андрэй Лугін. — Хочам каб кожны хто паглядзіць гэты кліп падумаў: ці на сваім я месцы? Ці люблю тое, чым я займаюся? Ці выкладаюся я па максімуму ў гэтым жыцці?” У гэтым ...

Читать далее »

Удзячнасць перамагае негатыў: новы кліп «laudans»

29 жніўня хрысціянскі музычны дуэт «laudans» прэзентаваў новы кліп «Удзячнасць». «Удзячнасць» – гэта першы трэк будучага альбому «laudans», які мае назву «Звязаны з часам». Здымкі кліпа адбываліся ў польскіх Татрах. Спеў «Удзячнасць» напісаны ўдзельнікамі дуэту на словы польскага святара і паэта Яна Твардоўскага ў перакладзе на беларускую мову. У кліпе музыкі прадстаўляюць сваю інтэрпрэтацыю гэтага твора, паказваючы, што ўдзячнасць – ...

Читать далее »

Гурт «Laudans» выпусціў кліп на песню «Treasure of Universe»

Дуэт апублікаваў свой новы кліп «Treasure of Universe», у якім музыкі закранулі тэму шэрых будняў і штодзённага змагання людзей са сваімі праблемамі і слабасцямі. Відэа падрыхтавала творчая студыя ArtFilmby, а рэжысёрам кліпа з’яўляецца Расціслаў Смольскі. Аператар — Аляксандр Бондараў. Здымкі адбываліся ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа, а таксама на Мінскім моры. Спеў «Treasure of Universe» быў запісаны музыкамі ў ...

Читать далее »

Песня беларускага дуэта «Laudans» увайшла ў топ-20 хрысціянскіх трэкаў Польшчы

Песня «Zdumienie» беларускага дуэта «Laudans» увайшла ў 20 лепшых трэкаў на listazmoca.pl. Lista z mocą – гэта топ хрысціянскіх трэкаў па версіі каталіцкіх радыё RDN Małopolska i RDN Nowy Sącz. Найлепшыя песні вызначаюць слухачы цягам тыднёвага SMS і інтэрнэт-галасавання. Падвядзенне вынікаў адбываецца кожны чацвер. 26 кастрычніка стала вядома, што песня «Zdumienie» беларускага хрысціянскага дуэта «Laudans» атрымала 7 месца сярод 20-ці ...

Читать далее »

Гурт «Laudans» выступіў на сустрэчы моладзі ў Браславе

На заканчэнне другога дня сустрэчы моладзі Віцебскай дыяцэзіі выступіў гурт «Laudans». Ён складаецца з вакаліста і гітарыста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары і складае песні. Дуэт іграе ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю. Пра сваю творчасць удзельнікі гурта кажуць наступнае: »Праз нашыя песні мы хочам сказаць людзям: ...

Читать далее »

Адпуст св. Андрэя Баболі, асвячэнне байкераў, канцэрт на прыступках святыні: пастырская візітацыя біскупа Алега Буткевіча ў Лучаі

«На беларускай зямлі цудоўнай, Там, дзе квітнее пастаўскі край. У сваёй велічы невымоўнай Вас сустракае здалёк Лучай!» Гэтымі словамі гімна вёскі Лучай сустрэла парафія святога Юды Тадэвуша шаноўнага госця біскупа Алега Буткевіча. 21 мая падчас адпустовай урачыстасці ў гонар святога Андрэя Баболі Віцебскі ардынарый здзейсніў пастырскую візітацыю, паведамляе luchai.by. Па беларускай традыцыі паважанага госця віталі хлебам-соллю. Ва ўступным слове пробашч ...

Читать далее »

Беларускі гурт «Laudans» зрабіў апрацоўку вядомай калядкі (+відэа)

Усё хутчэй і хутчэй набліжаюцца святочныя дні, на вуліцах і ў дамах з’яўляюцца ўпрыгожаныя елкі, навагоднія агеньчыкі, усмешкі і калядны настрой. Набліжаецца Божае Нараджэнне… Гурт «Laudans» таксама распачаў падрыхтоўку да святаў. На днях у інтэрнэце з’явілася відэа, на якім прадставілі спеў «Як прыбеглі пастухі». Відэа здымалася ў дольным касцёле мінскай архікатэдры. Акрамя асноўнага склада гурта былі запрошаны хор з касцёла ...

Читать далее »

Гурт «Laudans» прэзентаваў новы кліп (+відэа)

У апошні дзень лета гурт «Laudans» прэзентаваў кліп на спеў «Той Самы Госць», словамі для якога стаў верш хрысціянскай паэткі Ірыны Багдановіч. «Той Самы Госць» — гэта гісторыя пра тое, як мы глядзім на нашых бліжніх. Ці хапае нашай увагі і павагі да ўсіх тых, міма каго мы праходзім? Ці хапае нашай любові, каб у кожным з людзей шукаць Вобраз ...

Читать далее »