Архив меток: Гудагай

Сёстры кармэлітанкі запрашаюць дзяўчат на «Дні цішыні»

Сёстры кармэлітанкі запрашаюць дзяўчат у Гудагай на «Дні цішыні», якія пройдуць 25-27 лістапада. Пачатак рэкалекцый y 21.00. З сабой трэба мець: • Святое Пісанне • зменны абутак • спальны мяшок і карымат • цёплыя рэчы пры неабходнасці. Абавязкова трэба паведаміць аб прыездзе. Тым, хто прыязджае цягніком, трэба набыць спраўку, якая дазваляе ўезд на прыгранічную тэрыторыю. Пра свой удзел неабходна паведаміць ...

Читать далее »

У санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі прайшло закрыццё Святых Дзвярэй

13 лістапада ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі прайшло закрыццё Святых Дзвярэй, якія на працягу Юбілейнага Года з’яўляліся Брамай Міласэрнасці. Кармеліты і міласэрнасць На ўрачыстым набажэнстве прысутнічалі святары Астравецкага дэканату, манахіні, вернікі, а тасама дэлегат біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча —кс. Юзаф Багдзевіч. Дэлегат асабліва дзякаваў айцам-кармелітам, якія апякуюцца санктуарыем, за іх ахвярнае служэнне, за добры прыклад святарства, а ...

Читать далее »

Лынтупскія дзяўчынкі з «Дабрыні» наведалі Гудагай

5-6 сакавіка 2016 года апостальская супольнасць «Дабрыня» з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах здзейсніла свой першы выезд у Гудагай. Як інфармуе парафіяльны сайт, галоўнай мэтай вандроўкі стала інтэграцыя групы. Дзяўчынкі на працягу двух дзён праз супольную малітву, сустрэчы, заданні і гульні мелі магчымасць завязаць больш глыбокія адносіны паміж сабой. Супольнасць “Дабрыня” дзейнічае ў лынтупскай парафіі ўжо месяц. Сустрэчы для ...

Читать далее »

У гудагайскім санктуарыі прайшлі ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай

У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай, што на Гродзеншчыне, 19 ліпеня а 12 гадзіне адбылася адпустовая Святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прысутнічаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які цэлебраваў Эўхарыстую ранкам на польскай мове. Напачатку пробашч парафіі а. Казімір Мараўскі OCD прывітаў пілігрымаў з Беларусі і з-за мяжы, якія прыбылі на адпустовыя ўрачыстасці. ...

Читать далее »

Гудагай запрашае на фэст

У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай 18-19 ліпеня  адбудуцца ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай. Вернікі Гудагайскай парафіі разам з айцамі-кармялітамі і сёстрамі законнымі запрашаюць усіх жадаючых на супольную малітву і ўрачыстасць. 18 ліпеня 18.00 – Святая імша і заканчэнне навэнны да Маці Божай Юбілей 25-годдзя святарства айца Бярнарда Радзіка OCD і айца Паўла Леліто OCD 20.00 – Крыжовая дарога ...

Читать далее »

Трохдзённую вандроўку ў санктуарый Маці Божай Гудагайскай здзейснілі каталіцкія скаўты ў Беларусі

1-3 мая група маладых і дарослых каталіцкіх скаўтаў-«вандроўнікаў», а таксама скаўтак-«правадніц», якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы) здзейснілі нацыянальную «вандроўку» па маршруце Солы — Гудагай у санктуарый Маці Божай Гудагайскай. Хлопцы і дзяўчаты ішлі да абраза Багародзіцы рознымі маршрутамі — дарогай, лесам, полем — па шляху начуючы ў лесе і гатуючы сабе ежу на вогнішчы. Шэфам сёлетняга падарожжа хлопцаў ...

Читать далее »

Сёстры-кармэліткі запрашаюць дзяўчат на велікапосныя дні цішыні

Сёстры-кармэліткі Дзіцяці Езуса запрашаюць дзяўчат на велікапосныя дні цішыні «У пустыню з Езусам…» з 6 па 8 сакавіка ў м. Гудагай. З сабою трэба мець: — Святое Пісанне; — зменны абутак; — спальны мяшок і карымат; — цёплыя рэчы для «мерзлякоў». Пачатак у пятніцу каля 21.00. Аб сваім удзеле абавязкова трэба паведаміць па тэл. +375 29 884 39 67. Увага! ...

Читать далее »

Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на дні цішыні

Сёстры кармэліткі ад Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дні цішыні “Замак майго сэрца”. Рэкалекцыі пройдуць 23-25 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія). Тэма рэкалекцый – “Сапраўднае спатканне”. З сабой трэба мець: — Святое Пісанне — зменны абутак — спальны мяшок і карымат — цёплыя рэчы пры неабходнасці. Рэкалекцыі пачнуцца 23 студзеня каля 21.00. Аб прыездзе неабходна паведаміць ...

Читать далее »