Архив меток: Год Міласэрнасці

Увага! Фотаконкурс!

Дарагія сябры, рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” аб’яўляе фотаконкурс “Міласэрнасць – гэта…” Як вы ўсе ведаеце, у Каталіцкім Касцёле аб’яўлены Год Міласэрнасці. Папа Францішак заахвочвае нас, каб мы былі міласэрнымі. А што такое міласэрнасць? Ці можна яе ўхапіць позіркам аб’ектыва фотакамеры? Як думаеце? Дасылайце нам свае фотаздымкі на гэтую тэму. Раскажыце ўсім чытачам “Каталіцкага Весніка” і партала Catholicnews.by, што такое міласэрнасць. Мы ...

Читать далее »

Фермер трактарам на полі намаляваў Хрыста (відэа)

Італьянскі фермер Дарыё Гамбарыні намаляваў трактарам карціну, прысвечаную Году Божай Міласэрнасці, які пачаўся ў Каталіцкім Касцёле. Яго новая работа памерам 24 тыс. квадратных метраў паказвае пакуты Хрыста. Пад карцінай — тэкст з нагоды юбілейнага году — «Jubilaeum Misericordiae 2015-2016». Раней гэты «палявы мастак» ужо маляваў партрэты знакамітых людзей, у тым ліку Папы Францішка і Нэльсана Мандэлы, піша ўкраінскі Каталіцкі медыя-цэнтр. katolik-gomel.by

Читать далее »

Пастырскае пасланне біскупа Алега Буткевіча з нагоды Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці

Шаноўныя святары, паважаныя браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія вернікі нашай Віцебскай дыяцэзіі, Ласка, Міласэрнасць і Спакой Вам! Звяртаюся да Вас з маім пастырскім словам з нагоды Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці, які распачынаецца 8 снежня 2015 года ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Вы ўжо чулі і далей будзеце атрымліваць інфармацыю пра святкаванне гэтага Святога Года ў Касцёле ва ўсім ...

Читать далее »

Біскуп Буткевіч падпісаў дэкрэт, які ўстанаўлівае касцёлы ў Віцебскай дыяцэзіі, у якіх будуць адкрыты Брамы Міласэрнасці ў Юбілейным Годзе

№ 25/11/2015/Бп Віцебск, 04 снежня 2015 ДЭКРЭТ устанаўліваючы ў Віцебскай дыяцэзіі касцёлы, у якіх будуць адкрыты ў Юбілейным Годзе Брамы Міласэрнасці Бог міласэрны і літасцівы, доўгацярплівы і шматміласцівы (Зых. 34, 6), пажадаў, каб чалавек мог няспынна пазнаваць Яго боскую сутнасць розным чынам і ў розныя моманты гісторыі. (…) Міласэрнасць – гэта найвышэйшы і канчатковы чын, праз які Бог выходзіць нам ...

Читать далее »

Чаго чакае Папа ад Года Міласэрнасці?

Папа Францішак даў інтэрв’ю афіцыйнаму часопісу Юбілейнага Года Міласэрнасці “Credere” (Верыць), у якім распавёў пра свае чаканні ад гэтай важнай падзеі ў жыцці Касцёла. У першую чаргу Пантыфік заўважыў, што рашэнне аб абвяшчэнні Юбілею не прымалася раптоўна. Тэма міласэрнасці пачала акцэнтавацца ў жыцці Касцёла яшчэ падчас пантыфікату Паўла VI. Св. Ян Павел ІІ яшчэ больш падкрэсліў яе значэнне праз выданне ...

Читать далее »

Францішак адкрыў Святыя дзверы катэдры ў Бангі

Сталіца Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі – Бангі, на адзін дзень стала “духоўнай сталіцай свету”. Менавіта так назваў яе папа Францішак 29 лістапада падчас цырымоніі адкрыцця Святых дзвярэй у мясцовым архікатэдральным касцёле – першых, у рамках святкавання Юбілейнага Году Міласэрнасці. У літургіі, якую затым узначаліў Пантыфік, прынялі ўдзел святары, кансэкраваныя асобы і свецкія касцёльныя супрацоўнікі з Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі.  У сваёй гаміліі Папа нагадаў, ...

Читать далее »

Папа Францішак даў права кожнаму святару адпускаць грэх аборту і прыняў шэраг важных рашэнняў

“Хачу, каб Юбілей быў жывым досведам блізкасці Айца, дотыкам да Яго пяшчоты, каб вера кожнага верніка была ўзмоцнена і, такім чынам, яго сведчанне стала яшчэ больш плённым”, — такая думка гучыць у пачатку ліста папы Францішка да арцыбіскупа Рына Фізікелы, старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі. Галоўнай тэмай паслання, абнародаванага ў Ватыкане 1 верасня, сталі адпусты, звязаныя з Надзвычайным Юбілейным ...

Читать далее »

Прайсці праз “Святыя дзверы” у ватыканскай базыліцы можна будзе па бясплатным білеце.

Упершыню ў гісторыі, пілігрымы, якія на працягу Года Міласэрнасці пажадаюць прайсці праз “Святыя дзверы” у ватыканскай базыліцы, павінны будуць прадставіць білет, з пазначанай на ім датай і гадзінай свайго візіту. Яго можна будзе замовіць на сайце www.im.va і атрымаць бясплатна. Гэта ініцыятыва дапаможа ўрэгуляваць уваход пілігрымаў у базыліку, распавёў кс. Ліберыа Андрэата, кіраўнік Ватыканскага бюро пілігрымак (Opera Romana Pellegrinaggi), адказны ...

Читать далее »

Апублікавана була Святога Айца на Год Міласэрнасці

Міласэрнасць – “краевугольны камень, які падтрымлівае жыццё Касцёла”. Гэта лейтматыў булы “Misericordiae Vultus” Папы Францішка, якая абвяшчае Год Божай Міласэрнасці. Дакумент быў апублікаваны 11 красавіка з нагоды Першых Нешпараў Нядзелі Божай Міласэрнасці, якія ўзначаліў у ватыканскай базыліцы сам Пантыфік. Була абвяшчае адкрыццё “Святых дзвярэй” не толькі ў базыліцы св. Пятра і рымскіх папскіх базыліках, але і спецыяльных “Дзвярэй міласэрнасці” ў “кожным ...

Читать далее »

Святы Айцец абвясціў Год Міласэрнасці

Святы Год Міласэрнасці абвясціў Папа Францішак падчас цэлебрацыі пакутнага набажэнства, якое прайшло 13 сакавіка 2015 года ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, паведамляе Ватыканскае радыё. Ён пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 8 снежня 2015 года і закончыцца 20 лістапада 2016 года, ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. “Дарагія браты і сёстры, я часта думаў ...

Читать далее »