Архив меток: Год кансэкраванага жыцця

Папа звярнуўся з парадамі да кансэкраваных асобаў

1 лютага 2016 года Папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі завяршальных мерапрыемстваў Года кансэкраванага жыцця, які працягваўся ў Каталіцкім Касцёле з 30 лістапада 2014 г. У аўдыенцыі з Пантыфікам прынялі ўдзел каля 4 тыс. законнікаў і законніц з розных краін свету. Адклаўшы загадзя падрыхтаваны тэкст прамовы Святы Айцец звярнуўся да сабраных спантанна. Ён заклікаў кансэкраваных асобаў быць прарокамі ў сучасных грамадствах: ...

Читать далее »

Кансэкраванае жыццё — жыццё «з распраўленымі крыламі»: размова з айцом Міхаілам Цвячкоўскім

Размова з айцом марыянінам Міхаілам Цвячкоўскім, старшынёй  аб’яднання вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых Манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў Апостальскага Жыцця ў Беларусі. — Айцец Міхаіл, калі ласка, распавядзіце, што такое кансэкраванае жыццё, якое месца яно займае ў Каталіцкім Касцёле? — Сёння нам здараецца сустрэць маладых і старэйшых манахаў і манахінь, якія носяць не сучасную і часам малапрактычную вопратку, ...

Читать далее »

Пра адпусты ў Віцебскай дыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця

З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г. у Віцебскай дыяцэзіі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч устанавіў касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых: Санктуарый Маці Божай у Браславe; Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне; ...

Читать далее »