Ад другой паловы ХІХ ст. герб Адэльска не меў у сабе хрысціянскіх сімвалаў. Мястэчка чакала доўгія дзесяцігоддзі, калі на выяву герба вярнуўся старадаўні апякун – святы Антоні Падуанскі. Замала маем гістарычных звестак, каб адназначна сцвердзіць прычыну, па якой святы Антоні стаў апекуном Адэльска. Грамата аднаўлення прывілею карыстання гербам з выявай Антонія, аўтарства апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста, не можа ...
Читать далее »Архив меток: герб
Беларусь у “святых” гербах: Браслаў
Адзін з нешматлікіх гербаў “святой” Беларусі, які мае не выяву святога, а адзін з хрысціянскіх сімвалаў – вока Провіду Божага. Сёння ўжо немагчыма даведацца, чым кіраваўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, выбіраючы такі, а не іншы знак для герба аднаму з найстарэйшых паселішчаў Віленскага Ваяводства – Браславу. Магдэбургскае права, якое Браслаў атрымаў у далёкім 1500 годзе, было частковым, няпоўным, можа, менавіта таму ...
Читать далее »Беларусь у “святых” гербах: Кобрын
Мне падабаюцца гербы, якія маюць у сабе нейкую загадку або неадназначнасць. Герб Кобрына з гэтай серыі. Безумоўна, не маем сумневаў, што ўсе постаці на гербе – гэта святыя, таксама як не падлягае аспрэчванню, што жанчына з зоркамі на плячах – гэта Багародзіцца, а дзіця ў яе руках – маленькі Езус. Пытанне: хто другая жанчына на кобрынскім гербе? Адзін з маіх ...
Читать далее »Беларусь у “святых” гербах: Мінск
Май традыцыйна ў касцёле прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. На тэрыторыі сучаснай Беларусі прынамсі некалькі гарадоў маюць выяву Божай Маці ў сваіх гербах. Пачатковая ідэя распавесці пра іх разам у адным апісанні пасля кароткага роздуму падалася мне не самай удалай, бо выявы на гербах адрозніваюцца не толькі сваім зместам, але таксама і паходжаннем. Пачнём са сталіцы. Большасць крыніц падаюць як дату ...
Читать далее »Беларусь у “святых” гербах: Радашковічы
Першае маё ўражанне, калі я ўбачыў герб Радашковічаў, сфарміравалася ў пытанні: што сее чалавек? Здавалася, што гэта менавіта сейбіт, вобразна прадстаўлены ахінутым мантыяй зямлі. Парастак за сейбітам – гэта будучы плён, раскрытая рука – знак сейбіта. Безумоўна, калі б я ведаў, што гэта святы, нават без пазначэння імя, то мог бы па чырвоным колеры адзення здагадацца, што на выяве мучанік. ...
Читать далее »Беларусь у “святых” гербах: Жыровічы
Герб Жыровічаў мне асабіста чымсьці прыгадвае абраз ці ікону. Ён прываблівае зрок, засяроджвае ўвагу і не хоча адпускаць. А прычынай з’яўляецца шэраг пытанняў: што гэта за святы, чаму чалавек перад ім на каленях, што ён трымае ў руках, што азначае залаты меч? Дарэчы, у іншай версіі герба мяча няма: замест яго на зямлі ляжыць драўляны крыж. Можна дапусціць, што святар ...
Читать далее »Беларусь у “святых” гербах: Віцебск
Упершыню герб Віцебска мне давялося ўбачыць у стылізаванай версіі – там не хапала некалькіх істотных элементаў. Выява чалавека на гербе выклікала пытанні не толькі ў сяброў, павярхоўна знаёмых з маляваннем абразоў і пісаннем ікон, але і ў мяне, святара з тэалагічнай адукацыяй. У дыскусіі з сябрамі адразу нарадзілася некалькі версій. Калі меркаваць па выяве мяча, то, відаць, гэты чалавек загінуў ...
Читать далее »Беларусь у “святых” гербах: Ушачы
На гербе Ушачаў мы бачым выяву святога Лаўрэна. Таму, здаецца, недарэчна казаць, што ў яго руках прылада для фарміравання цэглы, як сцвярджаюць на адным з сайтаў. Аўтары герба выкарыстоўвалі старажытныя выявы святога, на якіх па традыцыі ён паказаны з сімвалам свайго мучаніцтва – кратай. Сённяшняй мовай можна было б сказаць, што гэта прылада для грыля. Не баюся гэтага жарту, бо ...
Читать далее »Беларусь у «святых» гербах: Малеч
Кожны Новы год пачынаецца з ажыятажу ў СМІ: хто паводле кітайскага ці іншага ўсходняга календара будзе “апекуном” нашага жыцця? Задавальненне ад таго, што гэты, 2017 год, з’яўляецца годам пеўня, могуць мець жыхары старажытнага мястэчка Малеч, якое знаходзіцца ў Бярозаўскім раёне на Брэстчыне. На атрыманым у 1645 г. разам з Магдэбурскім правам гербе Малеча бачым не толькі постаць чалавека з ключамі, ...
Читать далее »Беларусь у «святых» гербах: Барысаў
Сёння зноў вяртаемся да постаці святога Пятра, галоўнага апостала. Сваё месца на гербе Барысава яму давялося адваёўваць на працягу некалькіх стагоддзяў. Выява сённяшняй версіі герба аднаго з нашых самых старадаўніх гарадоў пацвярджае: Пётр перамог. Свой герб разам з Магдэбургскім правам Барысаў, заснаваны ў 1102 г., атрымаў дастаткова позна. Можна адназначна сказаць, што гэта былі апошнія дні існавання Рэчы Паспалітай. Кароль ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!