Архив меток: фестываль

Фестываль калядных песень «Gloria in Excelsis Deo» адбудзецца ў Іўі

22 студзеня ў гарадскім Доме культуры ў Іўі адбудзецца XIV фестываль калядных песень «Gloria in Excelsis Deo». Пачатак у 14.00. У конкурснай праграме выступяць дзеці і моладзь — салісты, дуэты, трыо, квартэты, ансамблі і хоры з розных парафій Іўеўскага дэканату. На святочны канцэрт арганізатары запрашаюць усіх жадаючых. grodnensis.by

Читать далее »

7-ы Фестываль Каляднай Песні пройдзе ў Івянцы

Святы Францішак, каб дазволіць сваім сучаснікам дакрануцца да Таямніцы Нараджэння Збаўцы свету, восем стагоддзяў таму арганізаваў першую на свеце батлейку. У поўны радасці і спеву калядны час, яго браты — францішкане  — запрашаюць усіх жадаючых у Івянец на  7-ы Фестываль Каляднай Песні. Ён распачнецца 8 студзеня ў 14.00 у Івянецкім Доме Культуры. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца хоры, гурты, сямейныя ...

Читать далее »

Шосты музычны фестываль «Цэцыліяда» адбыўся ў Смаргоні

У араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні адбыўся ўжо шосты музычны фестываль «Цэцыліяда-2016». Ён быў прысвечаны не толькі памяці св. Цэцыліі, але і нашай Нябеснай Маці. «Марыя — Міласэрная Любоў!» — менавіта гэтыя словы былі тэмай фестывалю. Па традыцыі канцэрт распачаўся з малітвы. Як і кожны год, «Цэцыліяда» у Смаргоні збірае шмат творчых людзей, якія прагнуць падзяліцца сваімі здольнасцямі, ...

Читать далее »

Відэарэпартаж з музычнага фестывалю хрысціянскай песні ў Беразінскім

Музычны фестываль хрысціянскай песні прайшоў 20-21 жніўня ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім. Ідэя правядзення такога фэсту належыць пробашчу парафіі ксяндзу Сяргею Бараўнёву. У мерапрыемстве ўдзельнічалі 18 гуртоў і выканаўцаў, прычым гэта былі не толькі католікі, але і праваслаўныя, і пратэстанты. Зміцер Лупач, Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

На Маладзечаншчыне прайшоў фестываль хрысціянскіх спеваў “Laudato Si”

Падзея адбылася 20-21 жніўня ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім. Ідэя правядзення такога фэсту належыць пробашчу парафіі ксяндзу Сяргею Бараўнёву. — Гэта ідэя ўзнікла ў мяне ў мінулым годзе восенню, – кажа святар, – ў мяне даўно была такая мара – арганізаваць музычны фестываль. І тут я падумаў, а чаму б не зрабіць яго тут, у Беразінскім, нягледзячы на тое, што ...

Читать далее »

Моладзь з парафіі св. Барбары прымае ўдзел у “Славянскім базары”

Моладзь з душпастырства студэнтаў «Разам» пры парафіі св. Барбары ў Віцебску прымае ўдзел у фэсце вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» 14-15 ліпеня ў рамках правядзення фестывалю «Славянскі базар». «Разам» — гэта каталіцкая група маладых людзей. У асноўным гэта студэнты. У калектыў уваходзяць усе жадаючыя, якія хочуць дарыць іншым людзям радасць, дабрыню і спакой. Душпастырства налічвае 40 студэнтаў, якія пастаянна ўдзельнічаюць ...

Читать далее »

Запрашаем да ўдзелу ў фестывалю-конкурсе хрысціянскай музыкі “LAUDATO SI” (абноўлена)

20-21 жніўня парафія Божага Цела аг. Беразінскае (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.) запрашае ўсіх жадаючых на хрысціянскі музычны фестываль. Мэта фестывалю: 1. Распаўсюджванне і пашырэнне беларускага хрысціянскага спеву і хрысціянскіх вартасцяў. 2. Знаёмства і інтэграцыя беларускіх хрысціянскіх выканаўцаў і ўдасканаленне іх прафесійных навыкаў. 3. Сустрэча дзяцей, моладзі і дарослых, каб супольна праслаўляць Бога праз дар музыкі і спеву. 4. Паглыбленне сумеснага радаснага перажывання ...

Читать далее »

У Баранавічах сабраліся аматары хрысціянскай музыкі

У Баранавічах 31 студзеня адбыўся пяты фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». У цалкам запоўненай залі Дома культуры тэкстыльшчыкаў сабраліся аматары ўсіх узростаў і розных хрысціянскіх канфесій, паведамляе krynica.info. Прыехала вялікая колькасць каталіцкіх святароў і клерыкаў, а ў сярэдзіне фэсту са сцэны да гасцей свята звярнуўся біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Сярод выступоўцаў былі дастаткова знакамітыя каталіцкія і пратэстанцкія гурты: ...

Читать далее »

Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» у пяты раз пройдзе ў Баранавічах

30 студзеня 2016 года ў Баранавічах пройдзе юбілейны V фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Пачатак у 18 гадзін у Доме Культуры па адрасе: г. Баранавічы вул. Кірава, 62. Уваход вольны. Арганізатары сардэчна запрашаюць моладзь на канцэрт. Кантактны тэл. + 37529 7090093

Читать далее »

Юбілейны фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеему» прайшоў у Мёрах

Атмасфера радасці і ўсмешак панавала ў Мёрах 5 студзеня 2016 года падчас XV юбілейнага фестывалю каляднай песні “Зорка Бэтлеему”. Арганізатарам гэтага штогадовага конкурсу з’яўляецца кс. Кшыштаф Мянкіна, пробашч парафіі ў Мёрах. Як заўсёды, ад самай раніцы пачалі прыбываць маладыя таленты з кожнага куточка нашай Віцебскай дыяцэзіі, каб праславіць сваім спевам Маленькага Хрыста і падзяліцца з прысутнымі гледачамі той каляднай радасцю, ...

Читать далее »