Архив меток: дзеці

Дзеці з Браслаўскай парафіі прадставілі спектакль пра Божае Нараджэнне

У нядзелю, 5 студзеня, пасля святой Імшы адбылася пастаноўка спектакля «Ключы да Божага Валадарства» ў выкананні дзяцей парафіі. Сваім выступленнем парадавалі таксама дашкольнікі і малодшыя школьнікі. Падчас выступлення дзеці спявалі калядкі, расказвалі вершы, танцавалі ‒ усе яны праслаўлялі Нованароджанага Збаўцу. А героі спектакля заклікалі дарослых не збіраць зямныя багацці, а шукаць тыя сапраўдныя «ключы», якія вядуць да Божага Валадарства. Дзякуем ...

Читать далее »

Дзеці і моладзь з Навагрудка наведалі лідскі каток і прынялі ўдзел у парафіяльнай ёлцы

2 студзеня дзеці і моладзь разам са сваім душпастырам, кс. Юрыем і с. Хэленай, катэхеткай у парафіі св. Міхала Арханёла, правялі актыўны адпачынак, катаючыся на лёдзе ў Лідскім лядовым палацы. Для многіх катанне на каньках было першым незабыўным, але і балючым досведам. Усяго адзін сеанс катання даў даволі добрыя вынікі. Наступным пунктам праграмы была дэгустацыя лідскай піццы. 3 студзеня ў ...

Читать далее »

Пакаленне смартфонаў: ці існуе спосаб, каб абараніць дзяцей ад небяспекі інтэрнэту?

Сёння немагчыма пазбегнуць кантакту з гаджэтамі. З апошніх даследаванняў вынікае, што самастойна карыстацца смартфонам здольны 45% дзяцей ва ўзросце 2–4 гадоў і ажно 92% ва ўзросце 7–10 гадоў. Некаторыя бацькі лічаць, што гаджэты могуць служыць як “выхаваўчая” прылада. Калі малое капрызіць, яму ў рукі даюць тэлефон, каб супакоілася, калі не хоча есці, уключаюць відэаролік ці гульню як стымул. Часта так ...

Читать далее »

У парафіі Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава дзіцячай творчасці, прысвечаная святу Божага Нараджэння

Падзея адбылася 22 снежня 2019 г., падчас традыцыйнага фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» у касцёле Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава дзіцячай творчасці, прысвечаная святу Божага Нараджэння. У падзеі таксама ўдзельнічалі настаўнікі гурткоў дзіцячай творчасці Швед Л., Жылінская С., Варабчук В., Багадухава Л., Кадзетава М., Міхлюк М., якія таксама прадставілі свае цудоўныя творы і разам з навучэнцамі падрыхтавалі святочную імпрэзу, а ...

Читать далее »

Вернікі гродзенскай парафіі падрыхтавалі флэшмоб для наведвальнікаў гандлёвага цэнтра

«А ўчора з вячора засвяціла зора!» – такімі словамі вернікі гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанкa) падзяліліся радасцю ад Нараджэння Езуса ў гандлёвым цэнтры «OldCity». 26 снежня дзеці, моладзь і дарослыя прадставілі святочны флэшмоб, падчас якога хацелі данесці жыхарам горада, што менавіта зараз адбываецца найвялікшы з цудаў – прыйсце ў свет Божага Дзіцяці. Праз спеў, танцы і касцюмы з батлейкі вернікі ...

Читать далее »

Дзеці і моладзь з Навагрудка паказалі калядную пастаноўку

На ўрачыстасць Божага Нараджэння дзеці і моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла паказала святочную пастаноўку, прысвечаную найвялікшай хрысціянскай таямніцы – уцелаўленню Хрыста. Дзеці разам з с. Хеленай і бацькамі на працягу многіх тыдняў рыхтаваліся, каб падкрэсліць сваімі талентамі выключнасць падзеі, якая адбылася больш, чым дзве тысячы гадоў таму. Ацаніць творчыя і вакальныя таленты малых вернікаў прыйшла вялікая колькасць дарослых парафіян ...

Читать далее »

Семінарысты разам з дабрачынным таварыствам «Карытас» дораць радасць патрабуючым з нагоды надыходзячых святаў

10 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Янам Сарэлам і супрацоўнікамі «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі наведалі дом міласэрнасці ў Камянцы. Гэтым прытулкам для састарэлых і хворых людзей апякуецца Кангрэгацыя Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Семінарысты падзяліліся з жыхарамі прытулка радасцю перажывання асаблівага часу ласкі, што вынікае з неспасцігальнай таямніцы Божага Нараджэння. Навучэнцы семінарыі сталі таксама ...

Читать далее »

«Дзеці не вінаватыя!»: інтэрв’ю з доктарам маральнай тэалогіі кс. Мікалаем Ціхановічам

Дзіця не нейкая цацка, якую можна “набыць за грошы” ці “нарадзіць для сябе”. Гэта маленькі чалавек, які прыходзіць у свет для любові: спярша, каб напоўніцца ёю, а пасля, каб дзяліцца. Але як можна дзяліцца тым, што было не да канца зведана? Сёння разбіраем складаныя выпадкі ў сем’ях. З неадназначнымі сітуацыямі дапамагае разабрацца доктар маральнай тэалогіі кс. Мікалай Ціхановіч. – Біч сучаснасці ...

Читать далее »

Пантыфік заклікае прысвяціць снежань малітве за дзяцей

На працягу снежня Святы Айцец заклікае маліцца за дзяцей. Сваю малітоўную інтэнцыю ён абвясціў і патлумачыў у адмысловым відэароліку, які 5 снежня 2019 г. быў распаўсюджаны ў інтэрнэце Сусветнай сеткай малітвы. “Кожнае маргіналізаванае дзіця, кожнага зняважанае дзіця, кожнае пакінутае дзіця, кожнае дзіця пазбаўленае адукацыі, медыцынскага дагляду – гэта крык, які ўзносіцца да Бога. У кожным з іх прысутнічае Хрыстус, Які ...

Читать далее »

Хрысціянскі баль адбыўся ў Браславе

Напярэдадні Адвэнту, у суботу 30 лістапада, вернікі рознага ўзросту сабраліся ў парафіяльным доме імя айца Францішка Ярдана на чацвёрты хрысціянскі баль. Кс. Уладзімір Шыдлоўскі арганізаваў забаўляльную праграму з жывой музыкай і запрасіў фокусніка-ілюзіяніста. На пачатку імпрэзы кс. Уладзімір прывітаў усіх прысутных і пажадаў у Божай радасці бавіць час, каб пасля, у паўсядзённым жыцці, асабліва падчас Адвэнту, дзяліцца радасцю з іншымі. ...

Читать далее »