19 верасня 2024 года Дыкастэрыя веравучэння абнародавала дакумент адносна парафіі-санктуарыя Каралевы супакою ў Меджугор’і, якая знаходзіцца ў дыяцэзіі Мостар у Босніі і Герцагавіне і з’яўляецца мэтай мільёнаў пілігрымаў з усяго свету. “Настаў час завяршыць доўгую і складаную гісторыю адносна духоўных з’яў у Меджугор’і”, — такімі словамі пачынаецца заўвага, падпісаная кардыналам Віктарам Мануэлем Фернандэсам, прэфектам Дыкастэрыі веравучэння. У тэксце, ухваленым Святым ...
Читать далее »Архив меток: дыкастэрыя веравучэння
Дыкастэрыя веравучэння: станоўчае рашэнне адносна святыні ў Калабрыі
Дыкастэрыя веравучэння абнародавала станоўчае меркаванне аб духоўных плёнах, якія вынікаюць з марыйных аб’яўленняў у Калабрыі, на поўдні Італіі. Касцёлу дазваляецца заахвочваць вернікаў да наведвання і ўшанавання святыні Маці Божай на Скале (Madonna dello Scoglio). У адпаведнасці з новымі правіламі Дыкастэрыі, апублікаванымі 17 мая 2024 года, прызнаюцца толькі духоўныя плёны гэтых з’яў, але не іх звышнатуральнасць. Вернікам дазваляецца ўшаноўваць марыйныя аб’яўленні ...
Читать далее »Дыкастэрыя веравучэння зноў назвала галандскія аб’яўленні другой паловы XX ст. незвышнатуральнымі
Дыкастэрыя веравучэння абнародавала негатыўнае і канчатковае меркаванне кардыналаў, якія ў 1974 годзе аднагалосна заявілі аб незвышнатуральнасці меркаваных аб’яўленняў Уладаркі Усіх Народаў у Амстэрдаме. Рашэнне зацвердзіў Папа Павел VI. Ведамства Святога Пасада, пайшло на такі крок, публікуючы вердыкт з мінулага, каб пазбегнуць любога роду блытаніны. Рашэнне грунтуецца на канкрэтных і правераных фактах і доказах, якія сведчаць аб несапраўднасці меркаванага аб’яўлення. 25 ...
Читать далее »Дыкастэрыя веравучэння станоўча выказалася пра аб’яўленні Марыі Містычнай Ружы
Дыкастэрыя веравучэння абвясціла станоўчае меркаванне адносна аб’яўленняў Багародзіццы ў італьянскай мясцовасці Фантанеле. Аб гэтым было паведамлена ў лісце да біскупа Брэшыі, тэкст якога адобрыў Папа. Дыкастэрыя веравучэння “не знайшла ў паведамленнях, распаўсюджаных П’ерынай Джылі, элементаў, якія наўпрост супярэчаць вучэнню Каталіцкага Касцёла аб веры і маралі”, — гаворыцца ў лісце, падпісаным кардыналам-прэфектам Віктарам Мануэлем Фернандэсам. Гаворка ідзе пра набажэнства да Марыі ...
Читать далее »Святы Пасад: новыя нормы па распазнаванні звышнатуральных з’яў
Дыкастэрыя веравучэння абнавіла нормы адносна распазнавання меркаваных аб’яўленняў і іншых звышнатуральных з’яў. Дакумент быў абнародаваны 17 мая 2024 года ў Ватыкане. Ён увайшоў у сілу 19 мая. Новыя правілы дадуць магчымасць больш аператыўна выносіць рашэнні з павагай да народнай пабожнасці. Як правіла, аўтарытэт Касцёла не будзе задзейнічаны ў афіцыйным вызначэнні звышнатуральнасці феноменаў, глыбокае вывучэнне якіх можа патрабаваць вельмі доўгага часу. ...
Читать далее »Святы Пасад рыхтуе дакумент аб распазнаванні аб’яўленняў
Дыкастэрыя веравучэння завяршае працу над новым дакументам, які будзе вызначаць дакладныя правілы распазнавання аб’яўленняў і іншых такога роду звышнатуральных падзей. Аб гэтым распавёў сайту National Catholic Register кардынал-прэфект Віктар Фернандэс. Апошні раз Кангрэгацыя веравучэння, якую тады ўзначальваў харвацкі кардынал Франьё Шэпер, выдала агульны дакумент на тэму аб’яўленняў у лютым 1978 года, у апошнія месяцы пантыфікату Паўла VI. У Нормах працэдуры ...
Читать далее »Новы дакумент Дыкастэрыі веравучэння аб чалавечай годнасці
8 красавіка 2024 года ў Ватыкане быў абнародаваны дакумент Дыкастэрыі веравучэння Dignitas infinita, які ўтрымлівае папскае вучэнне апошняга дзесяцігоддзя. У тэксце закранаюцца тэмы ад вайны да беднасці, ад насілля ў дачыненні да мігрантаў да насілля ў адносінах да жанчын, ад абортаў да сурагатнага мацярынства і эўтаназіі, ад гендарнай тэорыі да лічбавага насілля. Першыя тры раздзелы з’яўляюцца асновай для заяў, якія ...
Читать далее »Дыкастэрыя веравучэння рыхтуе дэкларацыю аб чалавечай годнасці
Дэкларацыя Dignitas infinita будзе апублікаваная 8 красавіка 2024 года. У той жа дзень у Зале Друку Святога Пасада адбудзецца яе прэзентацыя з удзелам прэфекта і сактаратара Дыкастэрыі веравучэння. Дэкларацыя Dignitas infinita, прысвечаная тэме годнасці кожнай чалавечай асобы, будзе прадстаўлена на прэс-канферэнцыі з удзелам кардынала Віктара Мануэля Фернандэса і мансеньёра Арманда Матэа, прэфекта і сактаратара Дыкастэрыі веравучэння, а таксама прафесара Паолы ...
Читать далее »Святы Пасад: маці-адзіночкі могуць спавядацца і прымаць Камунію
Маці-адзіночак, якія, часта знаходзячыся ў складаных абставінах, «зрабілі выбар на карысць жыцця і з гэтай прычыны апынуліся ў вельмі складанай сітуацыі, варта заахвочваць да доступу да збаўчай і суцяшальнай сілы сакрамэнтаў». Аб гэтым гаворыцца ў зацверджаным Папам лісце прэфекта Дыкастэрыі веравучэння, кардынала Віктара Мануэля Фернандэса, у якім гучаць адказы на пытанні, якія паступілі ў Святы Пасад з Дамініканскай Рэспублікі. Яны ...
Читать далее »